Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Забаўляльны рэстаран ля Курапатаў мусіць быць ліквідаваны

(Выступ на чэрвеньскім 2018 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)

Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу ўсім здароўя і добрых спраў у цяжкім часе, каб набліжалася наша будучыня.

Мой кароткі выступ будзе па актуальнай тэме, якая нязьменна прысутнічае ў нашым жыцьці. Гэта Курапаты. Напад на Курапаты ніколі ня спыніцца, не перастане, пакуль будзе існаваць Расея, бо генацыд народаў – гэта расейскае злачынства, а Курапаты ёсьць факталагічнае сьведчаньне, рэчавая ўліка гэтага злачынства.

Атака йдзе па двух каналах – абылганьне праўды, спробы зьнішчэньня мэмарыяльнага месца расстрэлаў людзей і затоптваньне майго імя.
Апошнім часам мы назіраем мэтадалогію агрэсіі на Курапаты, якая шмат каго бянтэжыць сваім кашчунствам і цынізмам, але зьяўляецца тыповай для рускага НКВД – гэта правакацыя зьнявагі і прыніжэньня – “апушчэньня”, згодна расейскай турэмнай псіхалогіі.
Маецца на ўвазе так званы “Бульбаш-хол” – рэстаранна-забаўляльны цэнтар з лазьняй і інтымнымі пакоямі ў ахоўнай зоне Курапатаў.

Акцыя разьвівалася паэтапна і прадумана. Спачатку маскоўскі інвэстар атрымаў дазвол улады на пабудову “аб’екта прыдарожнага сэрвіса” на 51-м кілёмэтры акружной дарогі ля ахоўнай зоны Курапатаў (2006 год). У 2010 падпісваецца інвэстыцыйная ўмова і пачынаецца будаўніцтва. У 2012 г. выяўляецца, што забудоўшчык залез у ахоўную зону, захапіў самавольна ўчастак і будуе там не “прыдарожны сэрвіс”, а, дакладна кажучы, забаўляльны рэстаранна-бардэльны комплекс.

Крымінальная сітуацыя выклікала скандал. Абурылася грамадзкасьць. Міністэрства культуры загадала будаўніцтва спыніць, праверыць праектную дакумэнтацыю і парушальнікаў пакараць. Грамадзкасьць зьвярнулася ў Пракуратуру. Генэральны пракурор зьвярнуўся з прадпісаньнем у Менскі абласны выканкам выканаць закон, праверыць, пакараць вінаватых і вырашыць лёс незаконнай забудовы згодна з законам (рэальна, гэта значыць, зьнесьці). Патрабаваньне Генэральнага пракурора мусіла быць выканана на працягу месяца. Аб выкананьні мусіла быць паведамлена ў Генпракуратуру. Усе: грамадзкасьць, грамадзкія структуры аховы, міністэрства культуры, улада і пракуратура – казалі ў адзін голас. Парушэньне было настолькі грубым і відавочным, што іншых меркаваньняў не было і не магло быць – “вынесьці аб’ект з тэрыторыі ахоўнай зоны Курапатаў”. Гэта азначала рэальна – зьнесьці (прапісана ў законе).

Потым узьнікла паўза. Пасьля паўзы – рэзкі паварот усіх фігурантаў (акрамя грамадзкасьці) на 180 градусаў – міністэрства, улады, пракуратуры, праектных арганізацыяў, агентуры ў ахоўных арганізацыях культуры і ўсялякай іншай агентуры.

Вынік развароту – ахоўную зону Курапатаў скарацілі з 300 да 50 мэтраў. Рэстаран апынуўся за межамі 50-мэтровай зоны. Тут жа ўключылася прапаганда для прафанаў, што, маўляў, паколькі рэстаран цяпер па-за межамі ахоўнай зоны, то будаўніцтва яго законнае. Прытым усе фігуранты справы разам з генпракурорам таксама ўзмоцнена робяць выгляд, што цяпер, быццам бы, “усе законнае”. Хоць разумеюць, што закон адваротнай сілы ня мае. Нічога тут не “законна”.

Цалкам лагічна ўзьнікла думка аб карупцыі чыноўнікаў. Магчыма тут недзе такое і было, але сітуацыя паказвае на іншае. Рэзкая перамена пазыцый ўсіх структур і асобаў (паўтараю, акрамя грамадзкасьці) паказвае на адміністрацыйна-палітычны чыньнік. Мяркуючы па характары татальнага павароту, ініцыятыва яго ў Маскве. Тут маскоўскі гэбэшны праект. Ва ўсялякім разе Масква яго кантралюе і праз васальную ўладу накіроўвае.

Прытым правакацыя, як бачым, даволі ня простая. Справа чамусьці вельмі засакрэчаная, што тычыцца ўладальнікаў, уласьнікаў, інвэстараў афёры. Усё там штучна заблытана, але відаць, што ўсё прадумана.

У пачатку гэтага года я атрымаў інфармацыю ад асоб, якія ўдзельнічалі ў “рэстараннай справе”, аб тым, што адным з уласьнікаў і інвэстараў “Бульбаш-хола” ля Курапатаў ёсьць габрэі-хасіды з Брукліна. Усё тое вымагала праверкі. Але звон прагучэў не выпадкова. На сёньняшні дзень, дзякуючы найперш журналістам, стала вядома, што ўсе тры інвэстары (зь Беларусі, ЗША і Ізраіля), якія зьявіліся за гэтыя гады паўзы і валтузьні, — усе належаць да габрэйскага бізнэсу.
Гэта тым больш цікава, што з гледзішча бізнэсовай пэрспэктывы рэстаран-бардэль у полі побач з Курапатамі – гэта праект непрыбытковы і правальны, прытым інвэстары ў бізнэсе не навічкі. І тым ня менш за яго трымаюцца, як тапелец за саломінку.

З гэтага абсурду тырчаць доўгія вушы маскоўскіх правакатараў. Тыпова ўсё закручана, “по-русски”. Пачалі нібыта з нікчэмнага “прыдарожнага сэрвіса” і “невзрачного” прадпрыймальніка, а выехалі на рэстаран-бардэль – забаўляльны комплекс з габрэйскімі інвэстарамі ў сьвятым месцы. На Лубянцы ўжо, відаць, паціраюць ручкі ў чаканьні антысэміцкіх выказваньняў і канфлікту вакол Курапатаў.

Вядома, выказваньні будуць (ужо чуваць), маскоўская агентура спаць ня будзе. Але на ёй усё і скончыцца. Беларусы ня тыя людзі, якіх, ашукаўшы на мякіне, можна ўцягнуць у антыгабрэйскія канфлікты. Гісторыя тое пацьвярджае.

Між іншым у Курапатах стаіць помнік габрэям, расстраляным энкавэдзістамі. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ плянуе таксама паставіць там мэмарыяльны знак у памяць расстралянага менскага габрэйскага паэта Ізі Харыка.

Прадстаўнікі габрэйскіх арганізацыяў у Менску маглі б салідарна далучыцца да пратэстоўцаў, што блякуюць цяпер злачынны рэстаран каля Курапатаў. Магчымасьць існуе. Можна яе скарыстаць.
Разумеючы, што “Бульбаш-хол” ня толькі бізнэсовая афёра, але і палітычная правакацыя, кантраляваная з Масквы, змагацца супраць гэтай палітыкі трэба сур’ёзна, упарта і салідарна.
Патрабаваньне можа быць толькі адно: знос, ліквідацыя незаконна пабудаванага рэстарана і прыцягненьне да судовай адказнасьці парушальнікаў закону. Ніякай талеранцыі да правакатараў. Падтрымка акцыі пратэсту і блакіроўка злачыннага аб’екту.

Прапаную Сойму абмеркаваць магчымасьць і прыняць рашэньне аб мітынгу каля скандальнага рэстарана ля Курапатаў з патрабаваньнем да ўлады і пракуратуры выконваць закон і прыцягнуць да адказнасьці ўласьнікаў незаконна пабудаванага аб’екта, спыніць яго існаваньне. Дату правядзеньня мітынгу ўдакладніць, але пажадана не пазьней за 30 чэрвеня.
Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк
Старшыня КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”

P.S. Выказваю падзяку ўсім сябрам Партыі за сур’ёзнае на добрым узроўні правядзеньне “Дня памяці пра генацыд” у сувязі з 30-годдзем адкрыцьця Курапатаў. Таксама адзначаю карысную дапамогу нашых грамадзкіх энтузіястаў, найперш Паўла Белавуса і Эдуарда Пальчыса.

11/6/2018 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2018
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024