Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК:ТРАМП ДАЕ ЗДАЧЫ

Уражаньне такое, што за год прэзыдэнцтва Трампа павялічыўся аптымізм амэрыканцаў, палепшыўся настрой. Пра гэта кажуць. Магчыма, так і ёсьць, бо калі глянуць на сябе, дык у мяне тут таксама палепшыўся настрой. Чаму — цяжка сказаць. Можа, атмасфэра перамянілася.

Левыя аж трасуцца ад нянавісьці, ніяк не ўдаецца ўтапіць Трампа ў лыжцы вады. Нядаўна ўзьнялі лямант (як некалі пра Рэйгана), што Трамп хворы і мае праблемы з псіхікай і інтэлектам. Трамп дабраахвотна прайшоў медыцынскае абсьледваньне і тэсты на памяць і інтэлект. Высьветлілася, што ён здаровы, мае выдатную памяць і добры розум. Пасьля гэтага ў левых, відаць, насталі траурныя дні.

Мне найбольш імпануе, што Трамп узяўся граміць ілгуноў у журналістыцы, гэтых прадажных піраньяў цяперашняга грамадзтва, што вылузнуліся з-пад закону.

Трамп аб’явіў конкурс на самага ілжывага (”фейкавага”) журналіста. Сабралася адзінаццаць арыгіналаў. Першае месца заняў журналіст, у мінулым лаўрыят Нобелеўскай прэміі па эканоміцы. Год таму лаўрыят апавясьціў, што пры Трампе эканоміка ніколі не падымецца, разваліцца і настане крах. Можа трэба разумець, што эканоміка ёсьць фантазія і не зьяўляецца дакладнай навукай? Але справа ўсё ж у тым, хто займаецца гэтай “эканомікай”. Якая асоба — такая і “эканоміка”. Тым часам у Амэрыцы назіраюцца станоўчыя зрухі ў эканоміцы па ўсіх галоўных парамэтрах.

Найбольш грандыёзная містыка, якая плавае ў інфармацыі, гэта тое, што ў выбарчай кампаніі на баку Трампа схавана ўдзельнічала Расея. “Шпіёнскай справай” ужо больш года займаецца Юрыдычны камітэт амэрыканскага парляманту. Становішча паступова праясьняецца. Зьявіліся першыя “ўкіды”, якія сцьвярджаюць, што “расейская справа” была прыдумана ў Нацыянальным камітэце Дэмакратычнай партыі. У выніку гэтай прыдумкі ЦРУ ажыцьцяўляла кантроль над Трампам. Цяпер жа пачынаюць высьвятляцца сапраўдныя прычыны пагалосак. Ня выключаны вялікі скандал. Ізноў “палятуць галовы” чыноўнікаў. Такая вось ідзе “класавая барацьба”, у выніку якой павялічваецца рацыя Трампа і малеюць пазыцыі дэмакратаў і левых экстрэмістаў.

22.01.2018. Зянон Пазьняк.

23/1/2018 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2018
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024