Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РАСЕЯ ТАЕМНА ВЯДЗЕ ПАДРЫХТОЎКУ ДА ВАЙНЫ Ў БЕЛАРУСІ

(Сьнежаньскі Сойм КХП-БНФ)

На Сойме быў зачытаны даклад старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне” Зянона Пазьняка “Вызваньні мінуласьці” (аб становішчы ў Польшчы і Эўропе ў пасьляялцінскім часе і пэрспэктывы для Беларусі).

Выступілі 14 сябраў Сойму. Юры Беленькі, намесьнік старшыні, у сваім выступе зьвярнуў ўвагу прысутных на працяг крайне нябясьпечнай тэндэнцыі ўцягваньня нашай краіны Расеяй, пры дапамозе марыянэткавага прарасейскага рэжыму ў Беларусі, у небясьпечную расейскую ваенную палітыку.

Выступоўца нагадаў прысутным пра прынятую рэжымным Саветам Міністраў 21 сакавіка сёлета пастановы № 212 «Аб зацьверджаньні Пагадненьня паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расейскай Федэрацыі аб сумесным тэхнічным забясьпячэньні рэгіянальнай групоўкі войскаў (сілаў) Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі». Згаданае Пагадненьне ўступіла ў сілу 14 лістапада. Таксама 14 лістапада ўступіў у сілу “Пратакол аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў ў пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Федэрацыяй аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы ў паветранай прасторы і стварэньні Адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі ад 3 лютага 2009 года”, — адзначыў сп. Беленькі. 6-га сьнежня, рэжымны Урад прыняў Пастанову № 935 “Аб адабрэньні праекта Праграмы Союзнай дзяржавы “Удасканаленьне аб’ектаў ваеннай інфраструктуры, плянуемых для сумеснага выкарыстаньня ў інтарэсах забясьпячэньня рэгіянальнай групоўкі войскаў (сілаў) Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі”.

Насамрэч, інтэнсіўнае напампоўваньне тэрыторыі Беларусі расейскай ваеннай тэхнікай і абсталяваньнем адбываецца ўжо на працягу, як мінімум, апошніх 3-х гадоў. Беларусы пачалі заўважаць, як на закансэрваваныя ў Беларусі базы захоўваньня ваеннай тэхнікі пачало прыбываць цяжкое ўзбраеньне, боепрыпасы і вайскоўцы ў форме без шэўронаў што вызначаюць краіну да якой належаць ваеннаслужбоўцы.

Аднаўляюцца закінутыя з савецкіх часоў шляхі зносін, якія маюць выключна ваеннае значэньне (чыгуначныя каляіны, ракадныя аўтадарогі), узводзяцца пантонныя пераправы праз рэкі. Як правіла гэта адбываецца ў памежных з Украінай і Балтыяй раёнах.

Іншыя выступоўцы прыводзілі прыклады, якія пацьвярждалі сказанае дакладчыкам. Так, адзін з прысутных распавёў, як быў сьведкам незвычайнага дарожна-транспартнага здарэньня: у Гомельскай вобласьці ў кувет зляцеў цывільны вялікагрузны аўтамабіль з расейскімі нумарамі, з фуры вывалілася баявая ракета .

Выступоўцы прыводзілі і такія прыклады: у раёнах, якія непасрэдна прылягаюць да укранска-беларускай мяжы, расейскія камэрцыйныя структуры скупляюць неэксплуатуемыя з савецкіх часоў чыгуначныя пуці (якія мелі выключна ваеннае прызначэньне) і неэксплуатуемыя будынкі ў аддаленых незаселеных мясьцінах.

Выступоўцы з усходніх раёнаў Беларусі распавялі аб тым, што ў сваіх паштовых скрынях сталі знаходзіць газэту “Союзное вече”, як пазначана ў падзагалоўку — “Газета парламентского собранія союза Беларусі і Россіі”. Зьмест газэты — папулярызацыя Расеі і незаконнай так зв. “саюзнай дзяржавы”.

Адзін з выступоўцаў выказаў думку, што зараз Масква робіць спробу праз наданьне псэўдалегітымнасьці незаконнай “саюзнай дзяржаве” зрабіць юрыдычнае прыкрыцьцё вайсковай расейскай групоўцы, створанай на тэрыторыі Беларусі.

Адразу некалькі выступоўцаў выказалі меркаваньне, што інтэнсіўнае падрыхтоўка Расеі да вайны зьвязаная з унутрырасейскай сітуацыяй: зрасходаваны расейскі пэнсійны фонд, лічаныя тыдні засталіся да завяршэньня “праяданьня” “Рэзэрвовага фонду”, наперадзе рэзкае зьбядненьне насельніцтва і пэрспэктыва знакамітага “рускага бунта”. У гэтай сітуацыі крымінальна-гэбісцкая верхавіна Расеі ня бачыць для сябе іншага выйсьця як пачаць вайну, і на вайну ўсё сьпісаць.

Відавочна, што ў плянах Масквы зрабіць Беларусь фарпостам для сваёй злачыннай авантуры. У гэтых абставінах беларусам трэба дзейнічаць так, каб пазьбегнуць вялікай бяды для нацыі і краіны. Першым чынам трэба шырока паведамляць у інфармацыйную прастору пра заўважаныя факты дзейнасьці расейскіх збройных структур у Беларусі, неабходна зламаць планы Маскоўскай арды.

На Сойме былі разгледжаны арганізацыйныя пытаньні. Сойм абмеркаваў накірункі працы па інфармаваньні грамадзтва пра Народную праграму “Вольная Беларусь”, магчымасьці стварэньня суполак падтрымкі, а таксама магчымасьць арганізацыі асветніцкай дзейнасьці сярод беларускіх сем’яў па пытаньнях нацыянальнага выхаваньня і адукацыі, што прадстаўлена ў раздзеле “Сям’я” Народнай праграмы.

Сойм ухваліў прапановы Старшыні Партыі Зянона Пазьняка аб правядзеньні грамадзка-навуковай канфэрэнцыі па тэматыцы “Сто гадоў БНР” і устаноўкі памятнага знака “Сто гадоў БНР”.

Інфармацыйная Камісія КХП – БНФ
10 сьнежань 2017 г.

14/12/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2017
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь