Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Слава слуцкім ваярам!

sl-71.jpg
26 лютага, у нядзелю, сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі традыцыйнае мерапрыемства прысьвечанае 97-й гадавіне Слуцкага збройнага чыну. Сябры партыі праехалі па мясьцінах, дзе адбываліся баі слуцкіх ваяроў з расейскімі акупантамі ў лістападзе-сьнежні 1920-га году. Мітынгі і шэсьці пад бел-чырвона-белымі сьцягамі адбыліся ў мястэчках Грозаў, Семежава, Вызна і горадзе Слуцку. Удзельнікі ўшанаваньня памяці герояў-случакоў усклалі кветкі, запалілі зьнічкі каля памятных крыжоў, пастаўленых у гонар герояў, сьпявалі патрыятычныя песьні, гімн “Магутны Божа”.

У Грозаве быў зачытаны зварот старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка “Слава змагарам за Беларусь”.

З прамовамі выступілі намесьнікі старшыні партыі Сяргей Папкоў і Юры Беленькі, адказны сакратар Управы Сойму партыі Алесь Чахольскі, сябра партыі Ігар Шчамялёў.

Спадарыня Ганна Крэбс пазнаёміла ўдельнікаў з фотаздымкамі герояў Случчыны: Паўла Жаўрыда, кіраўніка Беларускага нацыянальнага камітэту, камісара Слуцкага павету БНР; Сяргея Бусла, які прымаў ўдзел у фармаваньні Першае Слуцкае брыгады войскаў БНР у мястэчку Семежава; Юльяна Сасноўскага, удзельніка Слуцкага паўстаньня, сябра Беларускай Рады Случчыны; Ахрэма Гаўрыловіча — падпалкоўніка, камандзіра 4 батальёну Першага Слуцкага Палка Першай Слуцкай Брыгады;
Ула́са Дубіны – удзельніка Слуцкага збройнага чыну, сябра Беларускай Рады Случчыны.

Пранікнёна чытала ўласныя вершы, прысьвечаныя змагарам за Бацькаўшчыну, спадарыня Аляксандра Грыцкевіч.

Пад час выступаў фронтаўцы выказалі падзяку беларусам, якія, ахвяруючы жыцьцём змагаліся за вольную Беларусь, гучала перасьцярога, зьвернутая да сёньняшніх пакаленьняў пра сур’ёзнасьць расейскай пагрозы. “Мы бачым, Расея інтэнсыўна рыхтуецца да вайны, у расейскіх СМІ ідзе прапаганда вайны, кіраўніцтва гэтай краіны накіроўвае вялізарныя грошы ў ваенную прамысловасьць”, — іказалі прамоўцы, — “беларусам неабходна рыхтаваца да збройнага адпору агрэсару”.

Але агульнай думкай выступоўцаў было тое, што гэта ўжо агонія маскоўскай імпэрыі, і беларусы ўжо сёньня мусяць думаць пра адбудову сваёй краіны пасьля краху усходняй імпэрыі і яе сатрапскага рэжыму ў Беларусі.

Інфармацыйная камісія КХП-БНФ
26 лістапада 2017 г.

sl-11.jpg

sl-21.jpg

sl-31.jpg

sl-41.jpg

sl51.jpg

sl61.jpg

sl-81.jpgsl-81.jpg

sl-91.jpg

sl-101.jpg

sl-111.jpg

27/11/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2017
П А С Ч П С Н
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь