Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лукашысты абхаджваюць Эўразьвяз

“Брытанскае выданьне Financial Times піша, што Беларусь робіць «асьцярожныя намаганьні» для паляпшэньня адносінаў з Захадам і ўмацаваньня сваёй палітычнай незалежнасьці.

“Мы зразумелі падчас сусьветнага эканамічнага і фінансавага крызысу, што для такіх сярэдніх памерамі дзяржаваў як Беларусь вельмі важна дывэрсыфікаваць адносіны з многімі дзяржавамі, — сказаў у інтэрвію брытанскаму выданьню Ўладзімер Макей, міністар замежных справаў Беларусі. — Мы ня хочам залежаць ні ад кога, ні ад Вашынгтону, ні ад Брусэлю, ні ад Масквы. Мы проста хочам праводзіць сваю ўласную незалежную палітыку.

Мы хацелі б дывэрсыфікаваць нашы гандлёва-эканамічныя адносіны, і Эўразьвяз адыгрывае вельмі важную ролю ў нашых плянах”.

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/28812509.html

Рэжымныя засьпявалі пра “сваю ўласную незалежную палітыку”! Ды як своечасова! Вось ужо разгромлена беларуская адукацыя, мова тытульнай нацыі заціснута ў кут, эканоміка аддадзена маскоўскай дзяржмафіі, Беларуская армія ўшчэнт зрусіфікавана і аддадзена пад каманду расейскаму генэралітэту, ФСБ спакойна выкрадае людзей на тэрыторыі Беларусі, мяжы з Расеяй, практычна, не існуе, маскоўскае акупанцтва атабарылася ў Беларусі. А дзяк пасольскага прыказу нешта там ляпэча пра “Кемска волость”…

Выглядае і гучыць усё гэта сапраўды трагікамічна, у рамках жанру апэрэтачнай хунты. Будучыя літаратары і драматургі ня будуць нічога выдумляць, проста складуць у мастацкую мазаіку вытрымкі з нашай рэчаіснасьці – і гатовы опус. Але самае цікавае, што ўсё гэта спрацоўвае на Захадзе, дзе якраз і агучваецца гэтае фальшывае гаварэньне менскіх васалаў Крамля. Ім дазволілі на фронду”. А заходнікі не сьмяюцца, сур“ёзна цытуюць і публікуюць выказваньні лукашыстых. Пішуць пра пашырэньне праграмы “Усходняга партнёрства” з менскімі рэжымнымі пры дэкаратыўным удзеле запісных нібыта апазыцыянераў (лябедзек і т.п.). Бясконцы фарс працягваецца.

Юрка Марозаў

18/11/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2017
П А С Ч П С Н
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь