Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Новыя манумэнтальныя крыжы ў Курапатах

4 лістапада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі талаку на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Патрыёты ўсталявалі ў дадатак да чатырох існуючых вялікіх крыжоў яшчэ чатыры новыя манумэнтальныя Крыжы ў цэнтры мэмарыялу – на пагорку Кальварыя. Крыжы маюць выяву нашай нацыянальнай сымволікі і надпісы ў памяць нашых пакутнікаў: “Беларускія рабочыя”, “Беларускія пісьменьнікі”, “Беларуская інтэлігенцыя”, “Беларускія службоўцы”. Шасьцімэтровыя Крыжы выкананы з дуба.

Затым фронтаўцы ўсталявалі на пачатку Народнага мэмарыяла, на пляцоўцы, што насупраць Крыжа Пакутаў, два шасьцімэтровыя Крыжы-помнікі памяці выдатных дзеячаў, расстраляных расейскімі захопнікамі. Да Крыжа, прысьвечанага выдатнаму паэту Тодару Кляшторнаму прышлі ягоныя нашчадкі: дачка Мая Тодараўна, праўнучка Хрысьціна з мужам Ільлёй і прапраўнук Марат. Мая Тодараўна прысьвяціла ўсё сваё жыцьцё ўшанаваньню памяці расстралянага маскоўскімі акупантамі бацькі і іншых ахвяраў тэрору, уклала і ўкладае шмат сілаў у стварэньне Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Падчас цырымоніі адкрыцьця помнікаў яна падзякавала ўсім, хто працуе ў Курапатах, хто стварае Народны мэмарыял. Сп. Валеры Буйвал прачытаў верш Тодара Кляшторнага, які прагучаў як запавет народу:

На зары

На зары іскрыцца снег сыпучы,
І мароз пушысцей на зары…
Калі пройдзены абрывістыя кручы,
Перайдзём дрымучыя бары.

На зары і радасць пунсавее,
Весялее скрыпак пераліў…
Маладосць у казачныя шлеі
Запрагае сонечныя дні…

Перайдзём застыўшыя даліны,
Перастанем верыць міражам,
Будзем знаць сапраўдныя пуціны
К дарагім далёкім маякам.

Застанецца той за рубяжамі,
Хто ў глухіх аснежаных палёх
Вечна жыў сляпымі міражамі
І блудзіў заўсёды без дарог.

На зары іскрыцца снег сыпучы,
І мароз пушысцей на зары…
Калі пройдзены абрывістыя кручы,
Перайдзём дрымучыя бары.

На зары паблёкшыя начніцы
Скрыжавалі вострыя мячы,
Але наша ранне серабрыцца,
Нашым зоркам граюць скрыпачы.

На зары і радасць пунсавее,
Весялее скрыпак пераліў…
Маладосць у казачныя шлеі
Запрагае сонечныя дні.

1926

Перад Крыжом у памяць кіраўніка Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Яна Пазьняка выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ. Ён казаў пра самаахвярнасьць вялікага нацыянальнага дзеяча, які усе сілы, сваю майёмасьць аддаваў справе Беларускага нацыянальнага адраджэньня. Гэта быў сапраўдны лідэр народнага рушаньня ў той драматычны час. І адраджэнская дзейнасьць Яна Пазьняка, і творчасьць Тодара Кляшторнага назаўжды застаюцца з намі ў дзейнасьці і творчасьці новых беларускіх пакаленьняў. Душу гэтых людзей ворагам не ўдалося забіць.

Сп. Валеры Буйвал нагадаў словы Зянона Пазьняка пра свайго дзеда: “Ён узначальваў ня толькі кірунак, ня толькі арганізацыю, але і цэлую плынь у беларускім руху, якая аказалася найбольш жыцьцястойкай. Быў чалавек нешматслоўны, добразычлівы і пазбаўлены славалюбства. Працу ён цягнуў, як вол, быў добрым арганізатарам, тактыкам і прадбачлівым палітыкам”.

Людзі запалілі зьнічкі і сьвечкі, усклалі кветкі да Крыжоў.

На завяршэньне грамада засьпявала беларускі нацыянальны духоўны гімн “Магутны Божа”.

Алесь Хадасевіч

5/11/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2017
П А С Ч П С Н
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь