Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: РЭПЛІКА ДА ПЫТАНЬНЯ АБ МОВЕ

Я прышоў да высновы, што трэба паўтарыць прапанову з артыкула “Пра мову ў абставінах вынішчэньня” — тое, дзеля чаго тэкст быў надрукаваны, бо ў выніку інфармацыйнай перашкоды шмат хто не прачытаў тэкст артыкула.

Заяўлена было, што “паўстала задача стварыць грамадзкую тэрміналягічную камісію (інстытут), каб запабегчы жарганізацыі мовы, засьмечваньню яе амэрканізмамі, чужой паразітнай лексікай, пазьбегнуць страты беларускай адметнасьці.” Гэта павінен быць грамадзкі інстытут прафэсіяналаў, навукоўцаў, пісьменьнікаў, сур’ёзных людзей. І ўсё тое магчыма.

Мушу ізноў падкрэсьліць, што беларускую мову падсцерагае вялікая небясьпека жарганізацыі і трасянковасьці мёртвымі чужымі лексемамі, найперш амэрканізмамі. За адраджэньне мовы ўзяліся з добрымі намерамі сьведамыя беларусы, але ня ўсе яны ўжо гадаваліся ў этнічнай моўнай стыхіі, некаторыя не адчуваюць духу мовы, яе аўтэнтычнасьці, лексічнага смаку. Менавіта адсюль зьяўляюцца розныя “краўфандынгі”, “гаджэты” ды “цішоткі” (няма такога слова “цішотка” у беларускай мове і ніколі не было, ёсьць “майка”). Падкрэсьліваю нястомна: тут не разьвіцьцё, не ўзбагачэньне, а тыповая дэгенерацыя лексічнай сістэмы мовы. Мне прыходзіцца вяртацца да таго, аб чым папярэджваў яшчэ ў 1988 годзе (”Двуязычие и бюрократизм”), калі ўводзіў тэрмін “трасянка” для руска-беларускай мяшанкі, гэтакага “піджын” у асяроддзі савецкіх нізоў. Да якой пачварнасьці можа дэградаваць мова — “трасянка” вымоўна ілюструе. Цяпер “трасянковасьць” пагражае мове на новым узроўні.

Адносіцца да гэтай пагрозы трэба сур’ёзна. Тут не павінна быць безадказнасьці і лёгкадумства. Ніколі ня позна вучыцца, тым больш, што наша навука напрацавала столькі слоўнікаў і апісаньняў мовы, а літаратура нарадзіла сапраўдных геніяў складу і слова.

Ня трэба забывацца, што мова — належыць ня толькі нам, яна ня толькі нашая спадчына. Гэта тое, што мы пазычылі ў нашых дзяцей. Мы мусім думаць, што мы ім аддадзім? Мова здабытак будучыні.

Добра было б, каб за справу арганізацыі Грамадзкай Тэрміналагічнай камісіі ўзяліся б найперш навукоўцы ды сталыя пісьменьнікі. Там павінны быць таксама аўтэнтычныя носьбіты мовы і разумныя людзі. Трэба брацца. Яшчэ ня позна.

25 верасьня 2017 г. Зянон ПАЗЬНЯК

25/9/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2017
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024