Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Алесь Чахольскі і акупанцкі суд

Адказны сакратар КХП-БНФ Алесь Чахольскі ў чарговы раз сустрэўся з акупанцкай “юстыцыяй”. Паведамляе Радыё Свабода:

«Судзьдзя Фрунзэнскага суду Менску Андрэй Млечка адмовіўся весьці працэс па-беларуску ці запрасіць перакладчыка з фармулёўкай, што «простыя грамадзяне павінны ведаць дзьве дзяржаўныя мовы». (адразу дадазім, што «простыя грамадзяне» могуць і ня ведаць, а вось дзяржаўныя чыноўнікі і суддзі абавязаныя; нават па акупанцкіх правілах абавязаныя – Б.С.)

У Фрунзэнскім райсудзе Менску праходзіць адміністрацыйны працэс над Алесем Чахольскім — ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу пры абароне Курапатаў, які адбыўся 3 сакавіка, паводле артыкулу 23.34 КаАП.

Менскі гарадзкі суд адмяніў рашэньне Фрунзэнскага райсуду ад 28 сакавіка, калі Чахольскага аштрафавалі на 30 базавых велічыняў, і накіраваў справу на новае расьсьледаваньне.

12 ліпеня Чахольскі прыйшоў у Фрунзэнскі суд, але судзьдзя адмовіўся весьці працэс па-беларуску ці выклікаць перакладчыка.
«Падчас працэсу мне, грамадзяніну Беларусі, у беларускай дзяржаве было адмоўлена ў вядзеньні працэсу на беларускай мове. Я заявіў хадайніцтва: калі судзьдзя, які зьяўляецца дзяржаўным службоўцам, не валодае беларускай мовай, ён мусіць выклікаць перакладчыка. Судзьдзя Млечка пайшоў раіцца, праз хвілін 15 вярнуўся.
Ведаеце, да якога цынізму дайшло: маё хадайніцтва ён адхіліў на падставе таго, што я, просты грамадзянін Рэспублікі Беларусь, павінен валодаць дзьвюма дзяржаўнымі мовамі! А ён, судзьдзя, дзяржаўны службовец, значыць, не павінен ведаць дзьве дзяржаўныя мовы і адказваць на той мове, на якой да яго зьвяртаюцца?

Я адмовіўся ўдзельнічаць у працэсе, прымусіў занесьці фармулёўку судзьдзі ў пратакол, адзначыць, што грубым чынам парушаная Канстытуцыя і зьняважаная мая нацыянальная годнасьць».

Алесь Чахольскі напісаў скаргу ў суд і хоча прыцягнуць судзьдзю Андрэя Млечку да крымінальнай адказнасьці за зьнявагу нацыянальнай годнасьці. Судовы працэс працягваецца без Чахольскага.
Якое будзе вынесена рашэньне, Свабода паведаміць пазьней.»

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/28612012.html

20/7/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2017
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь