Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Калі вы называеце кагосьці акупантам, то дзейнічайце адпаведна…” Старыя песьні.

Падрыхтаваны Парляманцкай асамблеяй АБСЭ праект рэзалюцыі аб дэакупацыі Крыму і часткі Данбаса, у якім РФ прызнана акупантам украінскай дзяржавы, ніяк не паўплывае на сытуацыю ў краіне, заявіў у камэнтары для выданьня “ГОРДОН” украінскі валанцёр Юры Касьянаў:

“Ніякіх зьменаў Украіне гэтая рэзaлюцыя не прынясе. Як АБСЭ можа паўплываць на Крэмль? Калі б у Эўразьвязе адмовіліся ад закупкі расейскага газу і нафты аж покуль РФ ня сыйдзе з Данбаса, вось тады Масква сапраўды задумалася б. А так нічога ня зьменіцца. Страшныя заявы эўрапейцаў, тупаньне нагамі і трасеньне кулакамі ў Пуціна не выклікаюць уражаньня. Не чапляюць яны, у прыватнасьці, і мяне. Бо ўсе гэтыя глупствы паўтараліся ў гісторыі ўжо вельмі шмат разоў. Успомнім тую ж акупацыю Чэхаславакіі. Атрымліваецца, што ў Эўропе ёсьць пэўныя “адораныя” людзі, якія ўсіх павучаюць, як трэба жыць, а ў гэты час акупанту трэба было б проста добра ўлупіць па карку.

Ніхто ў Эўропе ня хоча адмаўляцца ад расейскага газу. Мы ў сваю чаргу таксама не сьпяшаемся перакрываць газавую трубу, якая праходзіць па нашай тэрыторыі. І праблема тычыцца ня толькі газу. Мы працягваем гандляваць з РФ. І заўсёды знаходзяцца нейкія апраўданьні, чаму мы ня можам ваяваць з Расеяй: у іх ёсьць ядзерная зброя, шматлікія войскі, а нам не прывезьлі форму і гэтак далей. Тобок жаданьня ваяваць няма, бо начале краіны стаяць гандляры, для якіх важна набіваць кішэні. І вось у Эўропе дакладна такія ж гандляры, можа, крыху больш адукаваныя і цывілізаваныя, чымсьці нашы. Але сутнасьці гэта не мяняе. Калі вы называецец кагосьці акупантам, дык і дзейнічайце адпаведна. А проста прызнаць факт акупацыі раўнасільна таму, што дыягнастыраваць у чалавека рак і нічога не рабіць. Трэба разумець, што захоўваецца пагроза акупацыі і расчляненьня Эўропы знутры. Напрыклад, затрыманьне таго ж Марківа (украінскі дабраахвотнік Віталь Марків – “ГОРДОН”) праведзена рукамі італьянскіх праваахоўнікаў, але па наводцы расейскіх спэцслужбаў. Мы падазраем, што яны ж стаяць за тэрактамі ў Эўропе, што ІДзІЛ, хутчэй за ўсё, таксама праект РФ.Усё гэта балюча б’е па заходняй цывілізацыі. Таму трэба дзейнічаць, спыняць адносіны з акупантамі, перакрываць гандль зь імі і аказваць Украіне вайсковую дапамогу”.

Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://gordonua.com/news/war/strashnye-zayavleniya-evropeycev-topane-nogami-

20/7/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2017
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024