Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РЭЗАЛЮЦЫЯ мітынгу 31-х угодак катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Мы, ўдзельніку мітынгу заяўляем:

1.Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года стала вынікам валадарання у савецкай імпэрыі таталітарнага антычалавечага палітычнага рэжыму.

2. Камуністычныя ўлады СССР не прынялі адпаведных мер па ратаваньні людзей адразу пасьля катастрофы. Наадварот, яны хавалі праўду, заклікалі людзей заставацца на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях. Такім чынам зьдзейснілі вялікае злачынства, у выніку якога пацярпелі—хварэюць і паміраюць людзі.

3. Па загаду Масквы савецкая ваенная авіяцыя асадзіла радыёактыўныя воблакі на тэрыторыю Беларусі.Насельніцтва не было папярэджанае пра небясьпеку.

4.Пасьля катастрофы на Чарнобылькай АЭС стала вядома, што значныя тэрыторыі Беларусі былі забруджаныя радыёнуклідамі яшчэ да катастрофы ў выніку правядзеньня выпрабаваньняў ядзернай зброі на тэрыторыі краіны. Насельніцтва не было папярэджанае пра небяспеку.

5.Прамаскоўскі палітычны рэжым у Беларусі не выставіў Расеі, як правапераемніцы СССР, іскі на кампэнсацыю стратаў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

6.Сёньня прамаскоўскі палітычны рэжым у Беларусі праводзіць палітыку хаваньня праўды пра сапраўдныя маштабы наступстваў катастрофы для Беларусі. Не прымаюцца адпаведныя дзейсныя меры па мімінізацыі іх вынікаў. Наадварот радыяцыйна забруджаныя землі ўключаны ў селскагаспадарчае выкарыстаньне. Радыяцыйна забруджаныя прадукты прапануюць беларусам для спажываньня. Гэта шкоднае рашэньне.

7. Ігнаруючы трагедыю Чарнобыльскай катастрофы, кіроўны рэжым разам з Масквой рыхтуе для Беларусі другі “чарнобыль” – насуперак волі людзей будуе атамную электрастанцыю каля Астраўца, там, дзе яе катэгарычна нельга будаваць па прыродных уласьцівасьцях тэрыторыі. Будуе з грубымі тэхналягічнымі адхіленьнямі, нягледзячы на тое, што ні з эканамічнага, ні з энэргэтычнага боку будаўніцтва Астравецкай АЭС не апраўдана і прынясе толькі страты для Рэспублікі Беларусі. Гэта антынацыянальны шкодны падыход, які неабходна спыніць. Астравецкай АЭС не павінна быць.

Мы заяўляем,што палітыка дзейснага прамаскоўскага рэжыму ў Беларусі адносна наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і пабудовы новай АЭС у пацярпелай ад радыяцыі краіне мае прыкметы злачынства супраць Беларускай нацыі і чалавецтва.

Мы заклікаем беларусаў змагацца супраць рэжымных планаў другога Чарнобылю. Будаўніцтва новай атамнай электрастанцыі павінна быць спынена, пабудова дэмантавана.

Мы заклікаем падтрымліваць стваральны рух «Вольная Беларусь», які ставіць задачу грунтоўных пераменаў ва ўладзе, эканоміцы і палітыцы Краіны. Беларусь павінна стаць вольнай дэмакратычнай краінай.

Слава Айчыне! Жыве Беларусь!

27/4/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2017
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь