Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Аб пагрозе зьнішчэньня Народнага Мэмарыялу “Курапаты”

(Зварот да грамадзкасьці аб абароне Курапатаў –
нацыянальнага помніка генацыду народа)

У рэчышчы чарговага этапу зьнішчэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці, які ўлады пачалі ў сярэдзіне сакавіка гэтага года, А.Лукашэнка заявіў, што зрабіў даручэньне “создать аккуратный мемориал” у Курапатах “что-то вроде небольшой часовни”.

У той жа дзень, калі была зроблена такая заява, зьявіўся загад Міністэрства культуры №69 ад 24.03.2017 г. аб правядзеньні конкурсу. У загадзе пра ўмовы конкурсу Курапаты названы “агульнанацыянальным месцам памяці і прымірэньня”. “У аснове мастацка-вобразнага рашэньня, - сказана далей у гэтым дакуманце, - павінен быць вобраз капліцы”.

Такім чынам афіцыйна засьведчана поўнае ігнараваньне ўнікальнага Народнага Мэмарыялу Курапаты, створанага самым народам пры каардынацыі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Мэмарыял існуе ўжо 20 гадоў і ўвесь гэты час рупліўцы Мэмарыялу вымушаны былі абараняць яго ад разбуральных намераў і дзеяньняў існуючай улады. Народны Мэмарыял Курапаты ёсьць. Ён існуе.

Цяперашні этап наступу на Курапаты характарызуецца асаблівым ёрніцтвам і падступствам. Рэжым плянуе ўмяшацца, улезьці ў Народны Мэмарыял пад выглядам фальшывага клопату і спрафанаванай альтэрнатыўнай псэўда-мэмарыялізацыі. Дзеля гэтага Курапаты – гэтае жахлівае месца бальшавіцкага генацыду і растрэлаў людзей сталінскімі ворганамі НКВД – цынічна названа “месцам памяці і прымірэньня”. Такой фразай улада хоча выгарадзіць злачынцаў сталінскага часу, зьняць віну са спраўцаў масавых расстрэлаў, заблытаць гісторыю ў галовах людзей.

Але не “прыміраюцца” ахвяры генацыду і забойцы народа. Такога не было ў гісторыі і ня будзе. Для спраўцаў генацыду належыцца не прымірэньне, а кара, шыбеніца і Нюрнберг, і вечнае пракляцьце, як тым, каго чакае Суд Гасподні.

Злачынствы НКВД, тэрарыстычны расейскі камунізм да гэтага часу не асуджаныя міжнародным судам. Гэта дае магчымасьць куражыцца над грамадзтвам ягоным пасьлядоўнікам і нашчадкам.

У Курапаты хочуць улезьці тыя, хто прыдумаў “лінію Сталіна” і апранае форму НКВД на афіцыйных парадах. Яны думаюць разваліць Народны Мэмарыял знутры і першым чынам запусьціць туды папоў з РПЦ “у партупеях пад сутанай” ды выклікаць гэтым грамадзкі канфлікт, бо добра вядома хто такія і якому д’яблу служаць папы РПЦ – няма там ні веры, ні рэлігіі, ні царквы. Дзеля гэтага (каб далучыць да задумы «арганізацыю» РПЦ) і загадана, каб у аснове “рашэньня” быў “вобраз капліцы”.

Цынізм маніпуляцыі ўлады нават не хаваюць. На нібыта “конкурс” вызначылі тэрмін… у тры тыдні; на падвядзеньне вынікаў – чатыры дні. Пра таемнае “журы” ніхто нічога ня ведае. Гэтак і ў такія тэрміны конкурсы не праводзяцца. Зразумела, што ўсё тут бессаромна робіцца для адводу вачэй. У кішэні ўлады ўжо ляжыць нейкае сваё “рашэньне”, якое яны і ўваляць у Курапацкі Мэмарыял, калі грамадзкасьць таму не перашкодзіць.

Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей, усіх беларусаў, у якіх яшчэ бьецца ў грудзях беларускае сэрца, выступіць у абарону Народнага Мэмарыялу Курапаты ад прафанатарскіх намераў улады, якая плянуе разбурыць помнік шляхам псэўда-мэмарыялізацыі існуючага народнага некропаля.

Мы заклікаем беларускіх мастакоў, скульптараў і архітэктараў ня ўдзельнічаць у прафанатарскім конкурсе, ня ганьбіць свой гонар і імя. Гэта ёсьць антынародная, чужая ўлада, якая ненавідзіць наш народ, яго мову і культуру, яго ахвяры і памяць. Гэта яна – гэтая ўлада — зрабіла на касьцях дарогу праз Курапаты, гэта чыноўнікі ўлады паабціналі ахоўную зону Курапатаў і дапусьцілі будаўніцтва там рэстаран-бардэля пад назвай “Бульбаш – хол”, гэта зь іхнай маўклівай згоды “невядомыя” ламаюць крыжы ў Курапатах. Гэтая ўлада ня мае даверу ў людзей.

Нашым творцам яшчэ будзе магчымасьць працаваць над тэмай Курапатаў у вольнай Беларусі. Ад улады цяпер трэба патрабаваць, каб яна вярнула трохсотмэтровую ахоўную зону вакол Курапатаў, выдаліла б пабудовы рэстаран-бардэля “Бульбаш – хол” з ахоўнай зоны і ні якім спосабам ня шкодзіла б больш Народнама Мэмарыялу.

А ў ахоўнай зоне некалі станецца Сьцяна Памяці, дзе будуць напісаныя імёны ўсіх людзей Беларусі, замучаных і забітых сталінскім камуністычным рэжымам.

Усе на абарону Народнага мэмарыялу Курапаты ад псаваньня, ад разбурэньня, ад рэжыму чужароднай улады!

4 красавіка 2017г.

Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Старшыня Зянон ПАЗЬНЯК
В. а. Старшыні ў Беларусі Юры БЕЛЕНЬКІ
Намесьнік Старшыні Сяргей ПАПКОЎ

4/4/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2017
П А С Ч П С Н
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь