Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН. «ТЭРРА ДЭЙ» ПА-ПОЛЬСКУ І «РАБІНЗОН КРУЗА» З ВАТЭНШТЭТУ

Выйшла з друку кніга вершаў і фатаграфіяў Зянона «ТЭРРА ДЭЙ» (Terra Dei) у перакладзе на польскую мову. Кніга «ТЭРРА ДЭЙ» зьявілася ў 2014 годзе. Гэта ў пэўнай ступені праграмны твор аўтара і па зьместу, і па афармленчай мастацкай падачы, якую заўсёды робіць сам паэт і фотамастак.

tera3.jpg

У «ТЭРРА ДЭЙ» сабраныя новыя вершы паэта, апавяданьні, публіцыстычныя артыкулы і фатаграфіі, якія зьвязаныя з паэтычнай часткай кнігі як адзінае цэлае адлюстраваньне і выяўленьне тэмы.

У апошні час, пачынаючы з 2007 года, з узмацненьнем антыбеларускага рэжыму і з умацаваньнем палітыкі замоўчваньня дзейнасьці Зянона Пазьняка творчасьць аўтара атулена ў Беларусі поўным маўчаньнем. Часам даюцца перадрукі замежных водгукаў у Інтэрнэце (напрыклад, артыкул Віктара Шукеловіча пра нядаўна надрукаваны раман Зянона «Палын-палын…» (2016 г.).

Тым часам у Польшчы паэзію Зянона перакладалі Рамуальд Мечкоўскі (2003 г.), Адам Паморскі (2008 г.), Чэслаў Сэнюх (2010-2011 гг.), Ірэна Грынцэвіч (2014-2017 гг.).

У 2014 годзе польская паэтэса Ірэна Грынцэвіч зрабіла пераклад вершаў зь вялікай паэтычнай фота-кнігі Зянона «ДАРОГА» (там больш за 800 вершаў) пад тытулам «OJCZYZNA WIECZNA» (2014 г.).

Цяпер у перакладзе Ірэны Грынцэвіч выйшла «TERRA DEI» (200 вершаў). Выданьне аформлена і выдадзена аўтарам Зянонам як кніга фота-вершаў (тут каля ста фота) і выглядае адметным творам з новым падыходам у чорна-белым варыяньце. Бальшыня фота надрукавана ўпершыню.

Пераклады Ірэны Грынцэвіч (якая валодае беларускай мовай) вылучаюцца блізкай адпаведнасьцю арыгіналу.

Характэрна, што ў дадатку да «TERRA DEI» аўтар зьмясьціў таксама пераклады сваіх вершаў на ўкраінскую мову (пераклад – Іва Падольска), а таксама пераклады на грузінскую мову (пераклад — Эмзар Кахідзэ), на ўдмурцскую (пераклад – Алена Ніканава) і марыйскую мовы (пераклад – Сьвятлана Грыгор’ева).

У 2008 годзе вершы ЗЯНОНА (так паэт падпісвае свае творы) друкаваліся таксама ў Італіі ў асобным выданьні ў перакладзе па-італьянску знаўцам моваў і гісторыі мастацтва Валеры Буйвалам.

«OJCZYZNA WIECZNA» мела прэзэнтацыю ў Еленей Гуры. «TERRA DEI» аўтар зьбіраецца прэзэнтаваць у Варшаве.

За апошнія 15 гадоў, знаходзячыся, фактычна, у рэжыме выжываньня, Зянон Пазьняк здолеў неверагоднымі высілкамі выдаць больш за 30 кніг. Бальшыню — аўтарскіх (гэта ня лічачы рэгулярнага выданьня «Беларускіх Ведамасьцяў»). Ён адчыніў баларускаму чытачу «Парсіваля», выдаў факсімільна кнігу Аўгена Калубовіча аб гісторыі беларускай мовы, і вось цяпер толькі што вышла ягонае факсімільнае выданьне «Рабінзон Круза», надрукаванае ў 1947 годзе ў перакладзе Сьвятаслава Каўша ў лягеры Ватэнштэт для перамешчаных асобаў ў брытанскай акупацыйнай зоне Нямеччыны. Гэтай сваёй гісторыяй выданьне якраз і найбольш цікавае і выдавец піша пра тое ў прадмове і пасьляслоўі.

1-vokl-3.jpg

У канцы кнігі выдавец зьмясьціў дадатак аб некаторых пэрыядычных беларускіх часопісах ў Ватэнштэце і ўвогуле ў эміграцыі. Гэты ілюстрацыйны дадатак, мяркую, шмат для каго будзе пазнавальным пра той час і, галоўнае, пра тых беларусў, што ў цяжкіх лягерных ўмовах, калі не хапала хлеба, думалі пра беларускую культуру, выдавалі нават кніжкі для дзяцей, часам рукатворныя, размаляваныя алоўкамі, і ўздымалі ўгару «наш беларускі вольны дух»

3 красавіка 2017 г. М. Якушэвіч

3/4/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2017
П А С Ч П С Н
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь