Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

З. Пазьняк: Поўнае інтэрв’ю «Большой»

1) — Калі ў ЗША вы сочыце за тым, як жыве Беларусь, то як вы гэта робіце? Якія СМІ чытаеце?

З.П. – Я вымушаны жыць ў ЗША і ў Эўропе (Польшча). Інфармацыю пра Беларусь маю ад структураў палітычнай арганізацыі з ўсёй Беларусі; ад кантактаў зь людзьмі зь Беларусі; ад сваіх карэспандэнтаў; ад кантактаў з палітыкамі і рознымі асобамі; з сродкаў масавай інфармацыі (часткова, бо інфармацыя ў СМІ часта недакладная, выбарачная і тэндэнцыйная, а цяпер – як правіла).

2) — Што, на ваш погляд, кардынальна зьмянілася ў краіне за гэтыя 20 гадоў. Чым Беларусь пачатку 90-х адрозьніваецца ад Беларусі сярэдзіны 10-х гадоў ХХІ стагоддзя?

З.П. – Зьмянілася шмат што. Гэта зьмены ўпадку, апісаныя ўжо шырока. Калі «кардынальна», то зьмяніўся дух грамадзтва. Гэтае грамадзтва бяз крыльляў.

3) — Наколькі цяжкім для вас было рашэньне не прыяжджаць у Беларусь на пахаваньне маці?

З.П. – Вельмі цяжкім, бо немагчыма было перайсьці праз лінію фронту.

4) — Спадар Зянон, якой была б Беларусь, калі б у 1994 годзе прэзідэнтам сталі вы?

З.П. – Людзі ўсюды ўсьміхаліся б адзін да аднаго і радаваліся б прысутнасьці.

5) — Вас яшчэ памятаюць у Беларусі?

З.П. – Мяне ведаюць ня толькі ў Беларусі.

6) — Як вы лічыце, просты чалавек як бачыць будучыню нашай краіны? Якой ён бачыць Беларусь?

З.П. – Наш просты чалавек думае пра простыя рэчы і чакае, што яму нехта іх забясьпечыць. Праўда такая, што сваёй будучыні звычайна ня мае той, хто пра яе ня думае. Але і думаць мала. Трэба ствараць. Запатрабаваныя стваральнікі. Калі яны будуць, тады зьменяцца думкі «простага чалавека».

7) — Чаму сярод беларусаў так мала змагароў? Чаму мы такая рахманая нацыя?

З.П. – Беларусы гістарычна змагарны народ. Тое што цяпер «мала змагароў» (але яны ёсьць) – гэта вынік пэрманэнтнага фізічнага вынішчэньня актыўнай верхавіны нацыі акупацыйнымі і антынароднымі рэжымамі. Рэмісія і адраджэньне зьвязана з высьпяваньнем пакаленьняў і зьяўляецца важным, але адносным чыньнікам. Нэгатыўны адбор зьяўляецца абсалютным. У гэтым найбольшая небясьпека антынародных акупацыйных рэжымаў дзеля будучыні людзей.

8) — Павал Шарамет назваў вас “адваротным бокам Лукашэнкі”. А што вы думаеце пра Паўла Шарамета?

З.П. – Зямля яму пухам. Фармулёўка “Адваротным бокам Лукашэнкі” – гэта прапагандысцкае клішэ, дзеля дэфармацыі вобраза, прыдуманае на Лубянцы, якое паўтараў ня толькі адзін Шарамет. На жаль, ён позна пачаў разумець сутнасьць рэчаў у маскоўскай палітыцы, за што тут жа і паплаціўся.

9) — Як можна аб’яднаць беларусаў? Таму што мы ўсёроўна падзелены на “ўсходнікаў” і “заходнікаў”.

З.П. – Рэальны падзел на «ўсходніх» і «заходніх» ёсьць ва Украіне і абумоўлены гістарычна больш, чым двухсотгадовым існаваньнем заходніх украінцаў пад Габсбургамі і 18 гадоў пад палякамі. У 1918-1919 гг. на гэтых землях была ўтворана і існавала незалежная Заходне-Украінская Народная Рэспубліка (якая да таго ж ваявала з Польшчай і Румыніяй)

У Беларусі такога рэзкага падзелу няма. Ён перабольшаны. 18 гадоў пад польскай акупацыяй, нягледзячы на палітыку паланізацыі, ня мелі істотнага ўплыву на мэнтальнасьць беларусаў. Не існуе «заходнебеларускай» ідэалогіі, сьведамасьці і салідарнасьці. Няма антыпатыі паміж «заходнімі» і «ўсходнімі». Быў розны сацыяльны вопыт, бо беларусы заходніх вобласьцяў валодалі прыватнай уласнасьцю і часткова пазьбегнулі бальшавіцка-маскоўскага галадамору, калектывізвцыі 30-х гадоў і генацыду (масавых рэпрэсіяў і расстрэлаў).

Грамадзтва ёсьць цяпер палітычна падзеленае. Але палітычны падзел грамадзтва выкліканы не фактам даўняй акупацыі ўсходняй і заходняй тэрыторыі Беларусі. Яго падзяліў (і ня так даўно) татальны электронны бандыт пад назовам расейскае тэлебачаньне. Прытым так залез пад скуру беларусам, што аж хлопчыкі крывавыя ў вачах.
Тут не настолькі сьветапоглядны, колькі эмацыйна-ірацыянальны падзел (тым ён і шкодны, бо чалавек замбаваны, яго рэакцыя па за межамі рацыё). Мяжа якраз пралягае тут, а не там, дзе вяшчае сіпаты голас. Гэта значыць, што і рэтлянсьлятары расейскага тэлебачаньня (якія за Пуціна і Расею), і нацыянальна арыентаваныя беларусы зыходзяцца зараз на непрыняцьці нязьменнага начальніка рэжыму. Гэта ізноў жа абазначае, што ў выпадку нефальшывых выбараў (уявім такі фантастычны чын) беларусы зь вялікай доляй верагоднасьці могуць зноў не нацыянальнага прэзыдэнта выбраць, але ворага, зьмяніць драня на іншага драня. Таму першае, што абавязкова цяпер трэба зрабіць, думаючы пра аб’яднаньне беларусаў, – гэта заткнуць пашчу, заблакаваць і ліквідаваць голас маскоўскага электроннага бандыта. Гэта пытаньне надзвычайнай важнасьці. Наступнае – нацыянальнае беларускае тэлевяшчаньне (і ўсе праблемы з гэтым зьвязаныя).

10) — Якія галоўныя кнігі на ваш погляд павінен прачытаць кожны беларус?

З.П. – Біблію і Эвангельле Госпада нашага Ісуса Хрыста.

11) — Чаму ўсходняя і заходняя цывілізацыі не ўжываюцца мірна, без вайны?

З.П. – Цяпер пра цывілізацыйны канфлікт кажуць ў сувязі з агрэсіяй ісламскіх радыкалаў супраць Заходняга сьвету. Прычына канфлікту ў дактрыне (і практыцы) глабалізацыі і ў сістэмным лева-лібэральным крызісе заходняй дэмакратыі. Прытым правакацыйным чыньнікам канфлікту выступае якраз лева-лібэральны Захад праз навязваньне Усходу сваіх антыкаштоўнасьцяў, якіх Усход ніколі ня прыме. Эканамічная аснова канфлікту цягнецца яшчэ з часоў каланіялізму. Палітычным дыспетчарам тэрарыстычнага наступу Усходу на Эўропу зьяўляюцца спэцслужбы Расеі (якая ўжо заяўляе, што ня мае межаў).
Цяпер, спадзяюся, зразумела, «чаму яны не ўжываюцца мірна, без вайны». У аснове канфлікту ня толькі эканамічныя і геапалітычныя інтарэсы, але такасама розныя ідэалогіі з праекцыяй на будучыню чалавецтва. Гэтая камбінацыя самая небясьпечная, бо вядзе да глабальнай вайны, якая рэальна ўжо пачалася ў 2001 годзе і працягваецца ў тлеючай форме.

У так званай тлеючай «цывілізацыйнай вайне» Расея выступае на баку Усходу. Этнічна расейцы гэта ёсьць угра-фіны, якія карыстаюцца мадыфікаванай старабаўгарскай (рускай) мовай. Гэта значыць, што этнічна і расава (лапланоіды) яны ёсьць эўрапейцы (хоць і не славяне), але мэнтальна – гэта Усход. Так склалася даўно, калі Масковія была часткай Мангольскай імпэрыі, але гістарычна выжыла да сёньняшняга дня. Мэнтальны чыньнік уплывае на характар паводзінаў.

Як археолаг і гісторык мастацтва (доктар навук) заўважу, што гэты этнагенэз расейцаў (рускіх) быў навукова распрацаваны яшчэ ў 70-х гадах ХХ-га стагоддзя (працы В. Сядова). У ХХІ стагоддзі генетычныя дасьледваньні пацьвердзілі высновы археалогіі, антрапалогіі, этнаграфіі, лінгвістыкі і іншых навук ХХ-га стагоддзя датычна да этнагенэзу расейцаў.

Новыя навуковыя дасягненьні кружылі ў сфэры навукі, практычна, не трапляючы ў палітыку і ідэалогію, да таго часу, пакуль Расея не распачала агрэсію супраць Украіны і ня стала зьневажаць украінцаў, абзываючы іх «не народам» і «не нацыяй».

Маскоўскія імпэрцы тым самым выкапалі магілу сваёй гістарычнай міфалогіі. Сьвет стаў метадычна даведвацца, хто ёсьць хто. На сёньняшні дзень міфалагічная легенда расейскай імпэрскай гісторыі пасыпалася і загадала доўга жыць. Дастаткова было аднаго, што расейцы (рускія) гэта ня ёсьць славяне, і ўсе казкі пра «трыадзіны рускі славянскі народ», «старэйшага брата» (а ён увогуле ня брат) ды «старажытнарускую дзяржаву» ператварыліся ў пусты міфалагічны хлам.

Лічу патрэбным заўважыць, што якраз цяпер Расея мэтанакіравана пачала падрыхтоўчую фазу гібрыднага захопу Беларусі ў прапагандзе і дэзінфармацыі. Сьпешна зьявілася нават «мастацкая літаратура» (Міхаіл Папоў), дзе беларусы груба паказаныя такімі недачалавекамі, прымітыўнымі і адсталымі, а беларуская дзяржава непаразуменьнем. Усё беларускае расейская прапаганда вульгарна ў хамскім стылі стала абзываць «нацыянал-фашызмам» (успомнім сэнтэнцыю Чэрчыля аб тым, як фашысты будуць называць антыфашыстаў «фашыстамі»). Цытата: «габрэйская журналістка і псэўдаліберальныя журналісты Беларусі няўстойлівай сэксуальнай арыентацыі (чытай – «піндосы») раскручваюць самыя нізкія формы нацыянал-фашызму» (журналіст У. Салаўёў).
Тым часам расейскія папы аб’явілі, што Мураўёў-Вешальнік Людаед – гэта «расейскі нацыянальны лідар», які «расстраляўшы восем каталіцкіх ксяндзоў, здзейсніў асабісты духоўны подзвіг» і г. д.

Пасьля маскоўскай агрэсіі супраць Украіны і захопу Крыма, ужо ні чаму ня трэба зьдзіўляцца. Узровень рыторыкі маскоўцаў дэманструе мяжу, імя якой – цывілізацыйная бездань (дарэчы пастаянна не зразумелая для Захаду). Неўзабаве беларусы таксама пачуюць, што іх і іхнюю мову прыдумала Аўстра-Венгрыя, дзяржаву стварылі «жыда-масоны», а беларускай нацыі і беларускай мовы «ваабшчэ не сушчэствует». Прытым 96 адсоткаў тэлевізійнага «рускага народа» будуць у гэта асьцервянела верыць з пенай ў роце.

Са жніўня 2014 года я настойваю, што ўсім беларусам трэба сьпешна і разам рыхтавацца да ваеннай абароны і адпору ворагу, назапашваць сродкі адпору. Калі будзе адпор, то (паўтаруся) ўжо незалежна ад яго выніку, Масква знойдзе ў Беларусі сваю магілу. Гэта стане яе апошняя імпэрская агрэсія.

12) — Якая галоўная пагроза сучаснага свету? Ісламізм? Геі? Трамп?

З.П. – Расея. Расея ёсьць цяпер рэальная пагроза і праблема чалавецтва — імпэрыя з рэліктавай агрэсіўнай мэнтальнасьцю і ядзерным арсэналам. Ды яшчэ і з агрэсіўнай ідэалогіяй «рускага сьвету» (эквівалент «сусьветнай рэвалюцыі»).

13) — Як вы лічыце, чаму на прэзідэнцкіх выбарах вы не перамаглі?

З.П. – У адрозьненьне ад пракрамлёўскага тандэму, які выступаў супраць мяне, у мяне не было артылерыі, авіяцыі, бронетанкавых войскаў, касьмічных спадарожнікаў-шпіёнаў, Крамля за пазухай і дзесяці мільёнаў халадзільнікаў для народа (кожнаму па халадзільніку). Адна стралковая зброя.

14) - а). За каго вы былі: за Хілары ці за Трампа?
б). Як абраньне Трампа зьменіць жыцьцё Беларусі?

З.П. – а). За амэрыканскі выбар.
– б). Ніяк ня зьменіць. Можа толькі паспрыяць пераменам, пры ўмове, калі Амэрыка дапаможа Украіне і прыцісьне Расею.

15) - а). Вы пражылі ў Амэрыцы шмат часу. Чым гэтая краіна прынцыпова адрозьніваецца ад Беларусі?
б). Чаму беларусам можна павучыцца ў Амэрыцы?

З.П. – а). Амэрыка – краіна эмігрантаў. Эмігранты ёсьць асноўны найбольш танны і найбольш выдайны рэсурс і сродак вытворчасьці, аснова багацьця Амэрыкі. Амэрыканцы падпарадкоўваюцца законам, якія дзейнічаюць, дзякуючы збалансаванаму падзелу ўладаў.

Беларусь – унітарная монакультурная краіна. На сёньняшні дзень параўнаньне з Амэрыкай ня можа быць карэктным з прычаны існаваньня ў краіне антынацыянальнага нелегітымнага кіраваньня, якое не зьяўляецца рэальным выяўленьнем волі народу Беларусі. Сапраўднае аблічча Беларусі схаванае. Тое што бачым – гэта хамская фізіяномія халуйскага рэжыму.

– б). У маральна-гуманітарным сэнсе, у чалавечым разьвіцьці, кемлівасьці і пазнаньні беларусы вышэйшыя за амэрыканцаў. Амэрыканцам у гэтым сэнсе шмат чаму можна б было павучыцца ў беларусаў, калі б яны не былі так задаволеныя сабой.

Што датычыць беларусаў, то галоўнае чаму добра, каб яны навучыліся ў амэрыканцаў – гэта цаніць свабоду і гонар краіны. Амэрыканцы, дарэчы, вялікія патрыёты Амэрыкі і зорна-паласатага сьцяга. Добра было б таксама пераняць культуру грамадзкага абыходжаньня белых амэрыканцаў (адсутнасьць грубасьці і хамства).

16) — У чым галоўныя недахопы амэрыканскага ладу жыцьця?

З.П. – У адсутнасьці вольнага часу; у аднабаковым пазнаньні і разьвіцьці асобы; у абсурдным існаваньні абсурдных законаў (якіх процьма); у манаполіі адвакатаў; у абсурднай паліткарэктнасьці і падпарадкаваньні грамадзтва маргінальным мяншыням; у накіраванасьці працы на эксплуатацыю мазгоў і рабочай сілы (акрамя дзяржаўных служачых, практычна, ніхто не працуе менш за 12 гадзін ў дзень, а то і больш, і без выхадных); ў масе сацыяльных паразітаў, якія жывуць за кошт бюджэту (па інфармацыі – 46 мільёнаў на «вэлвары», дзе шмат здаровых і маладых з асяроддзя тых жа мяншынь).
Дадам, што ў амэрыканскага ладу жыцьця ёсьць нашмат больш станоўчых якасьцяў, якіх няма ў Эўропе. А што датычыць эканамічнай, фінансавай і гандлёвай сфэры, то тут ўсё вышэйшае на цэлы парадак. З такімі краінамі, скажам, як Францыя, Польшча ці Чэхія дык у гэтым сэнсе і параўноўваць не выпадае.

17) — Цi плануеце вы вярнуцца і выратаваць усіх нас?

З.П. – Вярнуся і ўсіх вас выратую (рыхтуйце гарэлку).

25/1/2017 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2017
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024