Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

БЕЛАРУСЫ – ЗА БЕЛАРУСЬ! НІШТО НЕ ЎРАТУЕ НІ МАСКОЎШЧЫНУ, НІ ЯЕ МЕНСКАГА САТРАПА

(Кастрычніцкі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

9 кастрычніка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Падзеі, што супраць Беларусі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўца зрабіў агляд эканамічнага ставішча ў нашай краіне. Ужо многія практыкі вытворчасьці і бізнэсу ў адкрытую кажуць, што “мы набліжаемся да катастрофы”, што “цяпер даводзіцца толькі выжываць, няма ніякага разьвіцьця”. Неэфэктыўнасьць эканомікі нашай акупаванай краіны становіцца відавочнай для ўсё большай колькасьці людзей. Мы ўжо цяпер катастрафічна адстаем ад цывілізаванага сьвету па тэхналогіях, арганізацыі працы і па іншых парамэтрах эканамічнай дзейнасьці. Прычына адна – штучная прывязка эканомікі Беларусі і ўсіх іншых грамадзкіх сістэм да недаразьвітай і нецывілізаванай Расеі, служэньне кіруючых колаў не нацыянальным інтарэсам, а інтарэсам чужой дзяржавы. Лукашэнка ў сваім звароце да “палатак” адназначна вызначыў шлях эканамічнага падзеньня ў сваім тэзісе – “ня будзе ніякіх рэформ”.

Ніякага разьвіцьця і рэформ няма і не прадугледжваецца пад крамлёўска-лубянскім рэжымам і ў Расеі, якая непадзельна распараджаецца нашай краінай. Крэмль ідзе на паглыбленьне канфрантацыі з цывілізаваным дэмакратычным сьветам. У гэтым крамлёўскія эліты бачаць апошнюю магчымасьць захаваць сваю ўладу і нарабаваныя багацьці народаў. Мы назіраем, як пуцінскі рэжым набліжаецца да поўнай ізаляцыі каласальнай імпэрыі паводле сталінскага ўзору. Урэшце гаспадары Расеі павінны спыніць уцёкі лепшых інтэлектуальных і творчых сілаў, капіталаў у замежжа. Самым трывожным у гэтым ёсьць тое, што ва ўсіх гэтых працэсах яны разглядаюць Беларусь як сваю вотчыну, дзе павінны дзейнічаць тыя ж правілы блакады. Толькі народны супраціў можа сарваць гэты падступны план усталяваньня ў Беларусі дзікай крамлёўскай дэспатыі сталінскага тыпу. Ведаючы пра ўсё гэта, беларусы не павінны ўпадаць у адчай і жыць у пэсімізме. Мы на сваёй зямлі, мы павінны абараніць наш нацыянальны дом ад маскоўскіх акупантаў. Наперадзе ў Масквы – канчатковы імпэрскі распад, у Беларусі – вызваленьне і нармальнае разьвіцьцё разам зь іншымі вызваленымі народамі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Многія людзі (нават ня маючы спэцыяльнай паліталагічнай або псіхалагічнай падрыхтоўкі) заўважылі, знаёмячыся з выступам начальніка рэжыму перад “палатачнікамі”, адну дамінуючую рысу – “Дык адчуваецца, што Лукашэнка вельмі баіцца…” Сапраўды, рэжымныя баяцца адказнасьці, катастрофы, пакараньня, люстрацыі, юрыдычных наступстваў сваіх дзеяньняў па разбурэньню Беларусі. Гэта значыць, што людзям творчым, працоўным, беларускім патрыётам ня трэба баяцца, зьнішчальнік ужо ўпадае ў паніку. Трэба кансалідавацца і быць гатовым для стваральнай працы па аднаўленьню і нармалізацыі жыцьця ў Беларусі. Для гэтага грамадзтва павінна ідэнтыфікаваць асноўную праблему – гібрыдную расейскую акупацыю Беларусі і дзеяньні акупантаў, а таксама асноўны спосаб, які ўжываюць акупанты для аслабленьня і разбурэньня Беларусі – злачынную палітыку русіфікацыі. Без усьведамленьня гэтага надта цяжка будзе нават проста арыентавацца ў драматычных падзеях бліжэйшага часу.

Сябры Сойму паведамілі пра спыненьне працы ўсё новых прадпрыемстваў і бізнэсаў у Беларусі, пра звальненьне работнікаў, пра мізэрныя заробкі тых, што пакуль трымаюцца на працоўных месцах. Заказы і, адпаведна, заробкі ёсьць толькі там, дзе ідзе праца на ВПК. Гэта трывожыць людзей, яны задаюцца пытаньнямі аб мілітарызацыі і агрэсіўнай палітыцы Расеі. А тут Лукашэнка заяўляе “палатнікам” і грамадзтву, што “мы павінны паміраць за Расею”. Сустрэчы з грамадзтвам па ўсяе краіне сьведчаць аб тым, што няма ў нас нават вельмі малой колькасьці людзей, гатовых паміраць за Маскву і ваяваць за яе інтарэсы. Нічога ня выйдзе ў маскоўскіх ваяводаў. Беларусам трэба не дапусьціць, каб наша тэрыторыя была ператворана ў плацдарм маскоўскага нашэсьця на Заходнюю Эўропу або Украіну, а потым у тэатр ваенных дзеяньняў чужой нам вайны. Разумеюць гэта і акупанты. Апошнім часам у Беларусь засяляюць вялікую колькасьць расейскіх адстаўнікоў арміі і спэцслужбаў РФ. Гэтыя “пэнсіянэры” не кансэрвуюцца, а адразу пераходзяць да справы: арганізоўваюць “вэтэранскія і казацкія структуры”, вядуць рэй у мілітарысцкім (“патрыятычным”) абалваньваньні насельніцтва. Паўсюль назіраецца таксама актывізацыя дзейнасьці дробнай агентуры ўплыву (стукачоў, шаптуноў, галёкальшчыкаў). Гэта, як правіла, жвавыя вайсковыя адстаўнікі. Яны прыстаюць да беларусаў на вуліцы, у транспарце, у грамадзкіх месцах і расказваюць, якія “харошыя Лукашэнка і Пуцін”, “как нам, славянам, надо держаться вместе” і падобнае. Бачна, што гэтыя асобы прайшлі спэцпадрыхтоўку. Яны могуць і па-беларуску пагаманець, і Купалу прадэкламаваць. Рэжымная гёбэльсаўшчына набірае новыя рысы. Але гэтае мельцяшэньне ўжо ня выратуе ні імпэрыю, ні яе сатрапію.

Сойм абмеркаваў інфармацыю пра спробы афіцыйнага Берліна распачаць паступовую легітымізацыю лукашэнкаўскага “псэўдапарляманту”, а потым і марыянэткавага рэжыму ў цэлым. Была прынята Заява “Аб недапушчальнасьці прызнаньня сфальшаваных парляманцкіх выбараў у Беларусі”.

Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
9 кастрычніка 2016 г

10/10/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2016
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024