Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК; СЛОВА ЎДАГОНКУ НА СЬМЕРЦЬ НІЛА ГІЛЕВІЧА

Гэтае слова мне ня трэба было б гаварыць, бо я пішу вершы і прозу, і выдаю кнігі. У такім становішчы нядобра крытычна пісаць пра іншых пісьменьнікаў. І тым ня менш, і таму некалькі агульных думак, не канкрэтызуючы асобаў, мушу выказаць.

У 90-х гадах, калі дасягнулі Незалежнасьці Беларусі, думалася: “Ну вось, адчынены шлюзы свабоды, скончыцца, нарэшце, гэтая пустапарожняя фальшывая савецкая літаратура і як узвысіцца цяпер нашае прыгожае пісьменства і нашае нацыянальнае мастацтва, колькі новых талентаў і імёнаў зазьзяе на небасклоне”.

Не зьявілася і не зазьзяла. Узьнікла пісаньне маразму, нікчэмнасьці, дробязных перажываньняў, брыдоты і эпатажу малых самазакаханых людзей, што плаваюць на паверхні творчасьці і капаюцца ў нізкіх пачуцьцях.

Ёсьць, праўда, і добрае, і здаровае. Ёсьць. Але над міазмамі ўпадку вось ужо чвэрць стагоддзя не ўзышла, не ўзьнялася ні адна нацыянальная зорка народнай літаратуры сьветлага, добрага, чыстага, дзе вобразы і лёсы чалавечыя ёсьць лёсы народныя.

Можна запярэчыць і назваць прычыну ўпадку — гэта антыбеларускі рэжым, вынішчэньне ўсяго беларускага, перасьлед за беларускае слова, за Сьцяг ды Гэрб, за кнігі ды міласьць да свайго. Так ёсьць. Але вялікай літаратуры няма. А менавіта ў гэтакіх умовах яна мусіла б быць.

Сьмерць беларускага патрыятычнага паэта з падсавецкай эпохі Ніла Гілевіча, які ўзвышаўся як высокае дрэва над усёй цяперашняй літаратурнай травой, над абплёўваньнем сьвятога, высокага, купалаўскага і вялікага, сьмерць яго падвяла рысу пад 25-гадовай гісторыяй беларускага літаратурнага таптаньня. Падвяла рысу і засьведчыла відавочны гістарычны факт: за савецкай акупацыяй, у час масавых расстрэлаў пісьменьнікаў і ўсяго народа, у час рэпрэсій, забаронаў, зьдзекаў і перасьледу, у час страху і сьмерці і пазьней, за часы татальнай камуністычнай цэнзуры на фоне літаратурнай шэрасьці і савецкага графаманства ўзьнікла здаровая і вялікая беларуская нацыянальная літаратура лепшых яе прадстаўнікоў. Гэта была, перш за ўсё, літаратура беларускіх вобразаў і лёсаў, гэта літаратура карцін народнага беларускага жыцьця і літаратура любові да свайго народа. Бяз гэтых складнікаў няма нацыянальнай літаратуры.

Не называю ні вялікіх, ні малых, ніводнага прозьвішча, ні цяперашніх, ні даўнейшых. Не прыводжу ні прыкладаў, ні цытатаў. Лічу тое бескарысным. Разумею прычыны ўпадку, і толькі канстатую, што было і што ёсьць.

Вялікая нацыянальная літаратура ўзьнікае і абуджае таленты, як правіла, на фоне нацыянальнай трагедыі, калі ўздымаецца дух свабоды і абавязкова, калі попел Клааса стукае ў сэрца.

У Ніла Гілевіча тое было.

2 красавіка 2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК

4/4/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2016
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024