Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ВІНШАВАНЬНЕ ЗЬ ВЯЛІКАДНЕМ

Дарагія землякі, сябры-фронтаўцы, адраджэнцы!
Віншую ўсіх вернікаў зь Вялікаднем — Зьмёртвыхустаньнем Хрыстовым!
Гэтае найвялікшае хрысьціянскае сьвята, якое нагадвае ўсім людзям пра Боскую прыроду Хрыста, заўсёды прыпадае ў нашай частцы сьвету на весну, калі абуджаецца зямля, і жыцьцё набывае імпэт стварэньня. Вялікдзень — гэта заўсёды нагода задумацца над зьместам Боскай Ахвяры, пра перамогу над цемрай і пра сэнс нашага існаваньня, бо мы бачым, як цемра Усходу і цемра Захаду вылезла на паверхню Зямлі і пачынае з сабой барацьбу, каб уцягнуць у яе ўсіх людзей, разбурыць чалавецтва.
Няхай жа Вялікдзень і Ахвяра Хрыста на Крыжы дапаможа нам стаць відушчымі. Хай гэтае сьвята спрыяе свабодзе ў нашых душах, якая зробіць свабодным увесь народ.
Слава Ісусу Хрысту!

27. 03. 2016 Зянон ПАЗЬНЯК

27/3/2016 › Навіны



25 САКАВІК

Дарагія землякі, паважаныя беларусы, працаўнікі і адраджэнцы!

Віншую ўсіх зь вялікім нацыянальным сьвятам 25 Сакавіка — Днём Волі, Днём аб’яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі!

98 гадоў таму быў зроблены важны гістарычны крок нашага народа на шляху да стварэньня незалежнай Беларускай дзяржавы. Акт 25-га Сакавіка 1918 года вызначыў далейшы палітычны лёс і пэрспэктыву змаганьня беларускага народа. Яна завяршылася перамогай Беларускай Нацыянальнай ідэі 25 Жніўня 1991 года, калі была здабыта дзяржаўная незалежнасьць Рэспублікі Беларусь. Памятайма і шануйма гістарычныя даты і дні нашай Незалежнасьці!

Жыве Беларусь!
Слава Айчыне!

25 Сакавіка 2016 г. Зянон Пазьняк

25/3/2016 › Навіны



Зянон Пазьняк: НАРОДНАЯ ПАРТЫЯ

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ (скарочаная назва – Партыя БНФ) зьяўляецца беларускай народнай партыяй дэмакратычнага ладу і нацыянальнага Адраджэньня. Азначэньне “кансэрватыўна-хрысьціянская” абазначае падтрымку народных традыцый гісторыі, культуры, звычаяў, маральнасьці дачыненьняў паміж людзьмі, народных хрысьціянскіх каштоўнасьцяў чалавека і сям’і. Партыя ўлічвае хрысьціянскую падставу і гісторыю беларускай культуры, зыходзіць з пазыцыі, што Хрысьціянства ёсьць важным чыньнікам духоўнага і маральнага разьвіцьця беларускага народу. Далей...

23/3/2016 › Навіны



СЛОВА Ў ПАМЯЦЬ ПРА ВАЛЕРЫЯ СЯДОВА

Жалобную вестку прыслалі з Польшчы. У Варшаве 10-га сакавіка ў найлепшым узросьце нечакана памёр наш змагарны сябра, легендарны чалавек і фронтавец Валеры Сядоў. Зь ім здарыўся інфаркт, хоць ён ня жаліўся на сэрца. Далей...

17/3/2016 › Навіны



Зянон ПАЗЬНЯК: СУПРАЦОЎНІКІ З РЭЖЫМАМ

Ёсьць неабходнасьць яшчэ раз зьвярнуцца да тэмы псэўдаапазыцыі, бо становішча перамянілася, робіцца ганебным для нашай нацыі. Перамены датычаць, перш за ўсё, Заходняй Эўропы. Палітыка Эўразьвязу сьведчыць аб яго капітуляцыі перад антыбеларускім рэжымам. Зьнятыя санкцыі з ўсіх нягоднікаў, чыноўнікаў і карупцыянераў, што паламалі лёсы многім беларусам. Вышэйшыя чыноўнікі Эўразьвязу плануюць прыехаць на спатканьне з “апошнім дыктатарам Эўропы” (па іх тэрміналогіі), зь іхных вуснаў гучыць філісьцерская дэмагогія па апраўданьні гэтага непрыстойнага палітычнага канфармізму. Далей...

14/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Імпэрскі вораг павінен ведаць, што мільёны беларусаў не дапусьцяць ягонага панаваньня на нашай зямлі.

Сакавіцкі Сойм 2016 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

13 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Супрацоўнікі з рэжымам”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту. Далей...

14/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


ШТО ТРЭБА ВЕДАЦЬ БЕЛАРУСУ

№ 2

25 гадоў таму векавое змаганьне за дзяржаўную незалежнасьць і волю Беларусі завяршылася перамогай Беларускага “Адраджэньня”. 25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай дзяржавай, паўнапраўным сябрам міжнароднай супольнасьці. Далей...

14/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Вызваліць Надзею Саўчанку! - ЗАЯВА

Працягваецца ваенная агрэсія Расеі супраць сувэрэннай Украіны. У ходзе гібрыднай вайны, якую вядзе імпэрыя, яна прымяняе самыя нізкія, подлыя мэтады. Гвалтоўны захоп на тэрыторыі Украіны афіцэра Узброеных Сіл Украіны Надзеі Саўчанкі, вываз яе на тэрыторыю Расеі і ўчыненае судзілішча над ёю паказваюць усяму сьвету ступень подласьці вышэйшага кіраўніцтва Расеі. Далей...

14/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: РЭПЛІКА ПРА БЕЛАРУСКІЯ ГРОШЫ

Намер дэнамінацыі цяперашніх грошай, якая аб’яўлена антыбеларускім рэжымам (і якая будзе ў гэтых неспрыяльных умовах правальнай акцыяй) зноў выклікала ўвагу да гісторыі зьяўленьня грошай Рэспублікі Беларусь. Пра тое мной ужо неаднаразова было напісана, але гэтая мая рэпліка выкліканая зьяўленьнем у Сеціве розных фантазіяў на тэму нацыянальнай валюты. Далей...

11/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Агентурны «Мітусь»

“Пратэст” іпэшнікаў правалены. Яго, у прынцыпе, і не было. Насельніцтва аднатавала некалькі ўрачыстых пасяджэньняў у сталічных залях і нават месцамі пачула гуканьні “Мы голосовали за Лукашенко!” Далей...

11/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Віктар Орбан: Абсурдная сытуацыя ў Эўропе

Будапэшт. Пра неабходнасьць умацаваньня абарончых ліній супраць мігрантаў на вугорскіх межах казаў у нядзелю старшыня вугорскага ўраду Віктар Орбан у штогадовым выступе з ацэнкай сітуацыі ў краіне. Далей...

11/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Віктар Орбан: Банды ня будуць нападаць на нашых жанчын

Лепш дзейнічаць самастойна, чым стаяць разам і нічога не рабіць, заявіў сёньня ў сувязі з нелегальнай іміграцыяй ў інтэрв’ю для грамадзкага радыё Kossuth Rádió старшыня вугорскага ўраду Віктар Орбан. Далей...

11/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Віталь Портнікаў: Савецкая мова

Знакаміты расейскі філосаф прафэсар Мікалай Вахцін ў сваіх дасьледваньнях аб “савецкай мове” даказаў існаваньне “добрых” і “дрэнных” словаў, якія не ўжываюцца ў правільным кантэксьце. Далей...

11/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


“Як ракавая пухліна…”

Тэрарыстычнае апалчэньне “Ісламская Дзяржава” (ІД) імкліва пашыраецца, паводле ацэнкі галоўнакамандуючага НАТО Філіпа Брыдлова, пад прыкрыцьцём міграцыі ўцекачоў. Далей...

11/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Кошт акупацыі

“Кошт акупацыі. У гэтай кароткай фразе заключаецца галоўная і самая пасьпяховая стратэгія Украіны і ўсяго цывілізаванага сьвету па вяртаньню да пачуцьця ашалелага Крамля. Кошт акупацыі. Ён павінен быць максімальна высокі для Расеі.” – піша ў болгу Цензор.нет палітолаг Кірыла Сазонаў. Далей...

11/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Дыягназ: “мэгаламанія, нарцысізм”

Днямі павесяліў чытаючую публіку «акупанцкамоўны» рэсурс “Белорусский партизан”. Там заняўся “самаізліяніямі” такі Уладзімер Мацкевіч. Цытуем наборысты тэкст: Далей...

11/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Ліквідацыя “бацькі народаў”

У апошнія месяцы перад сьмерцю савецкі правадыр Ёсіф Сталін рыхтаваўся да чарговай зачысткі сваёй вертыкалі ўлады. Аднак тыя, хто па ягоных разьліках, павінны былі стацца ахвярамі, яго апярэдзілі. Далей...

11/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


ЦБ РФ уключае станок

Центральный банк РФ запускае “друкарскі станок”, – расейскі блогер. Старшыня рады дырэктараў МДМ Банка Алег Уюгін у інтэрв’ю для выданьня finanz.ru распавёў пра наканаваньне расейскага цэнтрабанку ўключыць “друкарскі станок”, перадае newsonline24.com.ua. Далей...

11/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


Тэчка Валэнсы

Былому польскаму прэзыдэнту ў 1990-1995 гг. выстаўленыя абвінавачваньні пасьля раскрыцьця дакумантаў, якія прадстаўляюць яго інфарматарам спэцслужбаў у камуністычную эпоху. Далей...

11/3/2016 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2016
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024