Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Андрэй Шыпілаў: Банкаўскае дно

Вы ніколі не задумваліся, чаму ў сярэдзіне 90-х дзяржава дазволіла МММ і “прочім іжэ с німі“ наладзіць такую хвалю пірамід?

Так, я ведаю, чытаў афіцыйную вэрсію: маўляў усё здарылася нечакана, так, мы не былі гатовыя, ды недасканаласьць заканадаўства, дзе не было паняцьця “піраміды”, ды пакуль мы знайшлі юрыдычныя зачэпкі, каб усё гэта спыніць, не парушаючы закона…

Ды годзі, сябры мае, вы ўсур’ёз верыце, што ў ГЭТАЙ краіне кагосьці хвалявалі такія дробязі, як адпаведнасьць літары закону? Ды яшчэ ў 90-я! Калі гэты закон кагосьці спыняў, калі на коне стаялі дзяржаўныя інтарэсы!

На самой справе – усё было значна прасьцей. Я тады, у 90-я, быў яшчэ сваім чалавекам у “высокіх сфэрах” і добра памятаю, якое захапленьне там панавала з нагоды пірамід.

Памятаеце, як яно тады было, гіпэрінфляцыя, якая дасягала сотняў адсоткаў у год. Вялізная грашовая маса, якая ўзьнікла з прычыны дзікай некантралюемай эмісіі. У насельніцтва на руках былі мільёны, якія не было куды дзяваць, бо яны нічога не былі вартыя.

Рэцэпт лекаваньня вядомы, і ён вельмі балючы. Трэба неяк забраць гэтую грашовую масу, прычым не памяняць на нешта каштоўнае, а менавіта забраць, нічога не даючы ў абмен. Ну тыпа, як пасьля рэвалюцыі выпусьцілі чырвонец, і ўсе іншыя грашзнакі адразу ператварыліся ў паперу. Альбо як пасьля вайны ўсіх прымусілі купіць аблігацыі дзяржзайма – нічога ня вартыя паперы.

Але ў 90-я такі нумар не прайшоў бы. Сітуацыя была распалена да крайнасьці, рэйтынг прэзыдэнта быў даволі ўмоўным, а народ ня тое, што зараз, выходзіў на вулічныя акцыі прывычна і ахвотна.

І вось тут зьяўляюцца людзі, якія пачынаюць забіраць у насельніцтва гэтыя грашовыя знакі, даючы ў замен паперкі, што нічога ня значаць. Тобок робяць тое, што скрайне неабходна дзяржаве, але дзяржава пры гэтым як бы застаецца ў баку. Сітуацыя – ідэальная. Таму пірамідам прадастаўляецца зялёнае сьвятло на тэлебачаньні, блакуюцца любыя спробы сумленных чыноўнікаў (тады такія яшчэ трапляліся) спыніць беспрадзел. Чым больш у насельнітва прападзе грошай, якія нічога ня значаць, — тым лепш для эканомікі.

Адразу падаюць тэмпы інфляцыі. Даляр ўпершыню за многія гады спыняе свой імклівы рост. Попыт на рублі рэзка расьце, насельніцтва скідвае даляравыя хованкі, каб на вымененыя рублі купіць білеты МММ і акцыі Хапер-інвэста.

Усяго паўгады – і ўся лішняя грашовая маса ў насельніцтва забіраецца і ператвараецца ў труху. І дзяржава тут ні пры чым. Гэта не яна канфіскавала грошы людзей, а Маўродзі. Трымай яго!

Але ёсьць яшчэ бізнэс, у яго таксама шмат засталося тых надрукаваных грошай. Таму запускаюцца ГКО і грошы роўна па такой жа схэме забіраюцца ў бізнэса. Але цяпер гэтым займаецца не МММ, а дзяржава. Але тут ёй апасацца няма чаго, бізнэс – не народ, на дэманстрацыі ён ня пойдзе, ён ужо прызвычаяўся, што дзяржава і так дае яму ва ўсе дзіркі.

Вас не зьдзівіла, дарэчы, наколькі імкліва эканоміка тады ачомалася ад “крызіса 98-га года”? А таму, што не было ніякага крызіса. А быў поўны рэстарт фінансавай сістэмы, якая пазбавілася ад лішніх грошай, даляр быў прыведзены да рэальнага курсу, і рубель адразу стаўся канвэртуемым.

Навошта я ўсё гэта распавёў?

Вас не зьдзіўляе, што нафта падае, краіну каўбасіць крызіс, а рубель не падае, хаця па ўсіх мэханізмах павінен быў ужо паляцець за сотню?

Сядайце ямчэй, я вам зараз раскажу, як яны гэта робяць.

А робяць яны роўна тое самае, што рабіў Маўродзі, але больш хітра, вытанчана, і значна менш прыкметна. Але вынік будзе той самы – вашы грошы зьнікнуць. Толькі зьнікнуць яны не ў білетах МММ, а на банкаўскіх рахунках. Нават калі ў вас няма рахунка ў банку, яны ўсяроўна зьнікнуць – на рахунку, на якім ваш працадаўца трымае ваш заробак.

І зноў, як тады, у 90-х, дзяржава будзе ні пры чым, вінаватымі акажуцца банкіры.

Вы ведаеце, вось які парадокс, у банкіраў поўна грошай і ім ўвесь час патрэбныя жывыя грошы. Вось, здавалася б, які парадокс. У банку ляжаць трыльёны на рахунках грамадзян і фірм, а банкір часам лётае па рынку ў пошуках дзе б перахапіць у пазыку на тыдзень мільён-другі.

Супярэчнасьці тут няма. Тыя грошы, што ляжаць у банку – яны “доўгія”. Банк іх некуды ўклаў, некуды інвэставаў, каб атрымаць прыбытак. І ён яго – атрымае. Але не зараз, а праз месяц, квартал, паўгады. А вы прышлі забраць свой уклад і вам грошы патрэбныя проста зараз. І адзіны спосаб для банка вярнуць вам ваш уклад – гэта недзе перакрэдытавацца, пазычыць у кагосьці на маленькі тэрмін, на месяц, тыдзень, часам на пару дзён. Тобок банк недзе павінен знайсьці кароткія грошы.

Прычым перакрэдытавацца банк павінен пад невялікі адсотак, інакш прыбытак ад “доўгіх” грошай не пакрые стратаў і банк растраціцца. Можна так сказаць, што ад даступнасьці і вартасьці “кароткіх” грошай залежыць стабільнасьць банкаўскай сістэмы.

А таму цэнтральны банк любой краіны кроўна зацікаўлены, каб у банкаў былі даступныя і танныя “кароткія” грошы. І ён ім гэтыя грошы дае. Чулі словы “Стаўка рэфінансаваньня”? Вось гэта і ёсьць той самы адсотак, пад які ўсе банкаўскія арганізацыі пазычаюць грошы ў Цэнтрабанка.

З прычыны таго, што ў распараджэньні Цэнтрабанка ёсьць поўная карціна таго, што адбываецца ў банкаўскай сфэры, то ён дакладна ведае, колькі банкам трэба грошай і выстаўляе на рынак адпаведную прапанову.

Вось, напрыклад, на цяперашні момант супольная запазычанасьць расейскіх банкаў па “кароткіх грашах”, перш за ўсё – перад самым ЦБ складае каля паўтрыльёна рублёў. Гэта значыць, што ЦБ павінен перакрэдытаваць банкі на паўтрыльёна рублёў. І два гады таму менавіта гэта і адбылося.

А вось што робіць ЦБ сёлета. Ён разьмяшчае на аўкцыёне займаў для крэдытных арганізацый ўсяго 100 млрд. рублёў. А банкам трэба на 400 млрд больш. Можна было б пазычыць у іншых банкаў – але ў іх тая ж сітуацыя. Можна было перакрэдытавацца замяжой, але – санкцыі. Застаюцца тры шляхі: альбо ісьці на рызыкоўныя кароткатэрміновыя апэрацыі, альбо прадаваць актывы, альбо скідваць валюту (калі яна яшчэ засталася) і атрымліваць за яе так неабходныя рублі.

Усе тры шляхі – тупіковыя і ўрэшце рэшт вядуць да разарэньня банкаў. Банк лясьне, грошы зьнікнуць – дзяржава ні пры чым, як і ў выпадку з МММ.

Але перад тым, як банк лясьне, ён усё ж у спадзяваньні ўтрымацца на плаву пойдзе і прадасьць свае валютныя запасы. Проста таму, што тэрмін пагашэньня папярэдняга крэдыту ЦБ надышоў і плаціць трэба ў рублях.

Вось таму, браткі мае, зараз на біржы дастаткова прапановаў даляраў і эўра, і курс рубля трымаецца нягледзячы на падзеньне нафты і крындзец эканомікі.

Але бяда ў тым, што запасы валюты ў банкаў – не бязьмежныя і папоўніць іх – няма адкуль. А таму адбудзецца роўна тое ж самае, што і ў 98-м годзе. Пасьля доўгага пэрыяду “стабільнага” рубля ахрынеўшы народ зафіксуе, што на працягу адных сутак курс даляра падскочыў у разы. А магчыма, што акажацца, што валюту нельга наогул купіць, ні за якія грошы.

Але дзяржава тут будзе ні пры чым. Гэта ўсё банкіры! Трымай іх!

Андрэй Шыпілаў, Масква
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=56B455541F8D0

9/2/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2016
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024