Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Саша Сотнік: Дзікае поле

Бяда Расеі – не ў сатанінскіх чэкістах. Яе бяда – у несупраціве злу. Талстоўства, памножанае на бязмоцнасьць, і адмоўная сэлекцыя, падзеленая на страх – вось сапраўдная прычына нашага грамадзкага бедства, якое імкнецца да непазьбежнай катастрофы. Безадказнасьць грамадзтва нараджае безадказную ўладу. У гэтай формуле важная менавіта першапрычына.

У сваёй перадсьмяротнай рабоце “Суадносіны часу і прасторы ў пэрспэктыве longue duree гісторыі Русі/Расеі/СССР/Расеі” выдатны расейскі мысьляр ХХ стагоддзя Юры Афанасьеў пісаў: “Расейская людская супольнасьць да пачатку ХХІ стагоддзя была ўжо амаль цалкам расчалавечана за гады так званай пабудовы сацыялізма. У строга сацыяльна-псіхалагічным сэнсе гэта быў, зразумела, ужо ні які не народ, а чалавека маса з атамізаваных індывідуумаў, якія злосна і агрэсіўна ненавідзелі і былі гатовыя зьнішчыць адзін аднаго. Гэта была людская супольнасьць ў стане рэсэнтымэнта. У той жа час, гэтая чалавекамаса бачыла, што адбываецца, думала пра гэта і нават адчувала, дакладней, заставалася беспачуцьцёвай да любога “Іншага”, асабліва, калі гэты “Іншы” ў горы альбо яму вельмі баліць. Словам, глядзела на падзеі і на боль і пакуты “Іншага” вачыма, будучы ў стане эмпатыі, уласьцівай аднаму-адзінаму чалавеку – абыякава, бязьлітасна і з непазбыўнай нянавісьцю да ўсіх”.

На жаль, гэта – канчатковы дыягназ цяперашняму расейскаму грамадзтву: нямогламу, азлобленаму, імпатэнтнаму. Пад неаслабным гвалтам на працягу многіх стагоддзяў – як звонку, так і знутры – яно растварылася ў ім, як у адзінай парадыгме ўспрыняцьця жыцьцёвага ладу, адгарадзіўшыся ад зьнешняга сьвету імпэрскім міфам аб “велічы і асаблівасьць ўласнага шляху”. Адсюль – “Вэймарскі сіндром” пастаўленага “на калені”, адсюль – прага вечнага супрацьстаяньня і рашучага адкідваньня “чужых нормаў, якія навязвае загніваючы Захад” і – у той жа час – абсалютны інфантылізм у пошуках уласнага месца ў сьвеце, які ўвесь час мяняецца. Сёньняшняя Расея адчайна грашыць і імпэтна моліцца, пазьбягаючы пакаяньня. Яна шчыра лічыць сябе ахвярай козьняў ворагаў, што абклалі яе з усіх бакоў, а таму – агрызаецца і сьцьвярджае, што каяцца ёй, няшчаснай, няма ў чым. Пры гэтым унутраны вораг – яе пубэртатны інфантылізм – разглядаецца як “народная рыса”, што дасталася ёй у спадчыну “ад продкаў”, і любы, хто пакажа ёй на на яго – аўтаматычна сам становіцца яе ўнутраным ворагам, дастойным самага жорсткага зьнішчэньня.

Любімая формула русафілаў “у Расею можна толькі верыць” больш не працуе не таму, што веры няма, але выключна з прычыны зьнікненьня самой “рускай ідэі”, што так доўга займала розумы лепшых прадстаўнікоў нацыі. Сёньняшняя Расея “выціскае па кропле” не раба, а – само паняцьце свабоды, падганяючы пугай тых, хто ўжо ў поўным жаху бяжыць у бок эўрапейскіх межаў. Яшчэ трошкі – і яна адгародзіцца ад цывілізацыі жалезнай заслонай, каб прыступіць да канчатковага зжыраньня самой сабе знутры праз пакаленьні азлобленых варвараў, якія вырасьлі і якія ня здольныя ні на што, акрамя жорсткага кровапусканьня.

Сёньня пад Масквой скончыліся вучэньні “па мініраваньню подступаў да Масквы”. Крамлёўскія стратэгі чакаюць ці то НАТОўскіх танкаў, ці то пяхоту, ці то нашэсьце іншапланэтных караблёў. Шызафрэнія, што прайшла штучны адбор у лубянскіх кабінэтах, канчаткова перамагла здаровы розум. На тэрыторыі Расеі пабудаваны вялізны “сарцір”, у якім, памаліўшыся, можна будзе грохнуць усё жывое з крыкам “Не даставайся ж ты нікому!”

Калі доўга касіць лепшыя парасткі, аддаючы перавагу пустазельлю і быльнягу – атрымаецца дзікае поле. І цяперашняя Расея прышла менавіта да яго. Апошняе, што ёй яшчэ засталося – дайсьці да самага яго цэнтра і наўмысна падпаліць.

Саша Сотнік
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://7days.us/na-puti-k-dikomu-polyu/

3/2/2016 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2016
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
29  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024