Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Устаць усім народам супраць разбурэньня краіны

Лістападаўскі Сойм 2015 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

15 лістапада ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту, – “Актывізацыя рэакцыі”. З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Партыі і Фронту. Ён спыніўся на пытаньні сістэмнага крызісу эканомікі Беларусі. Нават у вядомай нам з савецкага часу “эканоміцы сацыялізма” такое называлася “крызісам вытворчых адносінаў”. Масква паставіла мэту канчаткова дабіць рукамі васальнага рэжыму нашу народную гаспадарку, абваліць банкаўскую сістэму і абрабаваць беларусаў. У выніку нашым людзям будзе запрапанавана новая рэдакцыя “сталыпіншчыны” (праз сто гадоў пасьля яе
правалу). Абрабаваным беларусам скажуць, каб ехалі ў Расею, дзе паабяцаюць участкі зямлі і працу. У нашай краіне атабарыцца чужое насельніцтва. Такім чынам усходняя імпэрыя плануе завершыць ліквідацыю нашай дзяржавы, культуры і самога народа.

Масква сьпяшаецца, у яе сапраўды мала часу. Яна сама калоціцца ў сістэмным крызісе і хоча ўцягнуць з сабой на дно як мага больш людзей і народаў. Супраціўляцца гэтаму зьнішчальнаму праекту можна толькі ўсім народам, пад нашай сьвятой сымволікай, з беларускай праўдай у сэрцы. Беларусы павінны абараніцца ад імпэрска-расейскага кашмара.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра рост цэн і адчай людзей, якія губляюць працу або ня могуць пражыць з сваімі сем’ямі на мізэрныя заробкі. Людзі стаміліся ад лукашэнкаўскай балбатні, рэжымнай хлусьні і пустых абяцанак. Усе сьмяюцца з апублікаваных рэжымных малюнкаў з выявамі “новых грошай”. Нават сельскія настаўнікі разумеюць, што такую грашовую рэформу (з выпускам мэталічных манэт) можна праводзіць толькі тады, калі эканоміка ідзе на ўздым, калі ў краіне здаровая фінансава-банкаўская сістэма. У нашай акупаванай краіне, аднак, назіраецца зусім адваротная сытуацыя. Усе заўважылі, на што накіраваны апошнія рэжымныя дэкрэты датычныя банкаўскай сістэмы.

Сябры Сойму абмеркавалі таксама тэму апошніх трагічных падзей у Францыі. Гэтыя падзеі паказалі, што нават у краіне, дзе ёсьць высокі жыцьцёвы ўзровень і дэмакратыя, існуе небясьпека рэзкай дэстабілізацыі і пагроза жыцьцю многіх людзей. Самазаспакаеньне ў матар’яльным камфорце, абыякавасьць да нацыянальных і культурных каштоўнасьцяў, бездухоўнасьць, канфармізм аслабляюць грамадзтва, не даюць людзям убачыць небясьпекі і сімптомы набліжэньня бяды. Нацыя ў сваёй дзяржаве павінна злучацца вакол сваёй мовы, культуры, рэлігійнай традыцыі і ўставаць на змаганьне за сваю цывілізацыю супраць тых, хто хоча разбурыць краіну і хрысьціянскую Эўропу. Бачна, што цяперашняя палітычная каста брусэльскай лібэральнай бюракратыі проста няздольная на такія дзеяньні. Яны завялі Заходнюю Эўропу ў тупік, ратаваць народы павінны патрыятычныя сілы і новыя сапраўды народныя лідэры.

Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньні партыйнай працы.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
15 лістапада 2015 г.

16/11/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2015
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024