Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Запаралеліць антыбеларускі рэжым!

Гледзячы збоку, здавалася, што ўсё адбывалася, як заўжды: хлусьня, фальшывая статыстыка, загон людзей на выбарчыя ўчасткі, фальшывая перамога вядома каго. Але гэта толькі збоку і выключна пры назіраньні рэжымнага рытуалу. Сутнасьць зьмянілася і зьмянілася ў маштабах усяго беларускага грамадзтва. Людзі масава пазбавіліся ад ілюзій. І адбылося гэта задоўга да 11 кастрычніка.

З самага пачатку “выбарчай кампаніі” мільёны нашых грамадзян абмяркоўвалі не кандыдатаў і свае прэфэрэнцыі, не тое нават, што выйграе зноў той самы, і нават ня тое, што “вось я вазьму і не пайду туды”. З самага пачатку грамадзяне былі занятыя думкамі аб тым, “што будзе пасьля выбараў”. І выказвалі ў зносінах з самымі блізкімі і надзейнымі людзьмі розныя па ступені катастрафічнасьці прагнозы і меркаваньні, перш за ўсё фінансава-эканамічнага парадку. Беларусы зразумелі, што прамаскоўская дыктатура вычарпала свае рэсурсы. Яны заўважылі, што канчаюцца рэсурсы і ў імпэрскай Маскве. Гэтае разуменьне дапамагло ім суаднесьці агульныя працэсы з сваёй уласнай матар’яльнай пэрспэктывай.

У выніку гэтых разважаньняў ні ў каго з цьвярозых людзей нават не мільгнула думка аб тым, што абвешчаныя дыктатурай “выбары” могуць быць сродкам для вырашэньня ці хаця б карэкцыі згаданых праблем. Беларусы ўпершыню так масава і, можна сказаць, на высокім узроўні самаарганізацыі вынесьлі прысуд актуальным падзеям: няхай рэжым гуляецца ў свае цацкі, а мы лепш паклапоцімся аб бліжэйшай будучыне самы. Нахабнае гарлапанства афіцыёзнай прапаганды і чарговы брутальны загон рукамі лакальнай адміністрацыі залежных грамадзян, безумоўна, выклікалі раздражненьне. Але гэта ніякім чынам не паўплывала на грамадзтва ў сэнсе “вось пойдзем і прагаласуем супраць ЯГО, на зло!” Такога не было. Мільёны людзей, якія вымушана паўдзельнічалі ў рытуале, усё разумелі і прадбачылі. Абвяшчэньне “элегантнага пераможцы” ня выклікала нічога, акрамя сьмеху і ўмацаваньня вельмі вялікай колькасьці грамадзян у сваіх перакананьнях. Людзі кажуць: “А мы гэтага і чакалі”.

Мітусьня псэўдаапазыцыйных асобак і структурак таксама ніякім чынам не паўплывала на людзей. Сапраўды, пэўная частка загнаных на выбары прагаласавала “за жэншчыну”. Але ніхто ў вялікіх колькасьцях (нават малавопытная моладзь) не паддаўся на дэмагагічныя гуканьні і дзеяньні статкевічаў-лябедзек-някляевых. Іхні нумар быў эфэктным не для беларускага грамадзтва, а для замежных журналістаў, якія шукалі сэнсацый і дынамічных карцінак. Яны іх атрымалі. І ня больш.

Над Беларусьсю навісла маўчаньне. Людзі чакаюць, калі рэжым нанясе па іх удар, які яны прадбачылі. Ня трэба забывацца, што калі беларусы змрочна маўчаць, — гэта павінна вельмі трывожыць ворагаў.

Галоўная выснова з таго, што адбылося ў пэрыяд электаральнага фарсу, наступная. Непрыняцьце рэжыму разам зь ягонымі хітрыкамі і падстаўной “апазыцыяй” адбылося не на аснове эмацыйнай рэакцыі, а ў выніку аналізу папярэдняга досьведу і адэкватнай ацэнкі тэндэнцый разьвіцьця і становішча ў цэлым. Беларусы канчаткова і масава ўсьведамілі, што рэжым – гэта нешта чужое і варожае ім. Што нельга дзейнічаць па сцэнары, распісаным і навязаным гэтым чужым рэжымам. Што паратунак трэба шукаць ў сямейных і сяброўскіх сувязях. Што трэба шукаць аднадумцаў і раіцца ды прымаць рашэньні разам і насуперак рэжымнаму сцэнару. Пачалася крышталізацыя агульнанароднага супраціву (пакуль што пасіўнага) і агульнанароднай салідарнасьці (пачаткаў яе). Беларусы намацваюць новы шлях – паралельны той хлусьлівай “магістралі”, якой кіруемы Масквой васальны рэжым тлуміў галовы столькі гадоў.

Цяпер задачай нацыянальных элітаў, усіх патрыётаў ёсьць разьвіцьцё гэтага народнага ўздыму. Ад пасіўнай паралельнасьці народнага існаваньня ў адносінах з рэжымам унутранай акупацыі трэба пераходзіць да актыўнай фазы. Грамадзтва павінна не чакаць удараў, а кансалідавацца, мацаваць сваю абарону, дзейнічаць, як адзіны арганізм, як адна душа. Гэта значыць, што трэба дзяліцца між сабой інфармацыяй (незалежнай ад афіцыёза), ствараць народныя касы ўзаемадапамогі, гуртавацца вакол беларускай справы і там, дзе гучыць беларуская мова. Трэба ствараць асяродкі навучаньня і забаваў у беларускай мове для малых дзяцей, маладзёвыя клюбы і цэнтры для нацыянальнага выхаваньня і разьвіцьця. Усім пакаленьням вяртацца да свайго, да роднага. Трэба, каб людзі зразумелі – рабецьма наадварот, чым таго хоча зьнішчальны рэжым. Тады выжывем і пераможам.

Досьвед іншых народаў і супольнасьцяў (палякаў, албанцаў, габрэяў, фінаў, славакаў, першых хрысьціян) паказаў, якога высокага ўзроўню можа дасягнуць і якія выдатныя вынікі даць арганізацыя паралельнага жыцьця грамадзтва, якое адвярнулася ад акупантаў і ненавісьнікаў. Людзі ўтваралі нават свае школы і ўнівэрсітэты, свае арміі, прафсаюзы, самакіраваньне, бізнэс, культурнае жыцьцё – усё незалежнае ад чужых рэжымаў. Адраджалі свае (часам даўно памерлыя) мовы і растаптаныя ворагам традыцыі. Такія народы дамагліся перамогі, імпэрыі, якія прыгняталі іх, згінулі.

На нашых вачах дагнівае і пачынае валіцца пад цяжарам сваіх злачынстваў антычалавечая маскоўская імпэрыя зла. Гэтыя драматычныя падзеі беларускае грамадзтва павінна сустрэць падрыхтаваным, згуртаваным вакол нацыянальнай ідэі і сапраўдных лідэраў, азораным сьвятлом нашай беларускай праўды.

Віктар Маціевіч

19/10/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2015
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024