Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ — 25 ЖНІЎНЯ - ВЯЛІКАЯ ПЕРАМОГА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭІ

Паважаныя беларусы, землякі-адраджэнцы! Надыходзіць найвялікшае нацыянальнае сьвята беларускага народа — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. 25-га Жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэклярацыі аб суверэнітэце Беларусі статус Канстытуцыйнай сілы, прыняў шэраг заканадаўчых актаў, якія замацоўвалі незалежнасьць краіны.

25-ы Жнівень стаўся пачаткам стварэньня новай незалежнай Беларускай дзяржавы, якая стала называцца Рэспубліка Беларусь, прыняла ў якасьці дзяржаўных сымвалаў гістарычны гэрб “Пагоня” і Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, прыняла Канстытуцыю незалежнай дзяржавы, дзе зацьверджаны ўсе чыньнікі суверэнітэту і незалежнасьці краіны, пэрспэктывы нацыянальна-культурнага разьвіцьця.

Рэспубліка Беларусь стала паўнавартасным удзельнікам міжнароднай супольнасьці, прызнаная ўсім сьветам.

Стварэньне незалежнай дзяржавы — гэта ёсьць вялікая перамога Нацыянальнай Беларускай ідэі. Наступнае разьвіцьцё гэтай дзяржавы — паўнавартаснае выяўленьне і абарона нацыянальна-культурных інтарэсаў нацыі цераз нацыянальную ўладу і нацыянальную палітыку. Гэты этап будзе зьвязаны зь ліквідацыяй улады ўнутранай прамаскоўскай акупацыі краіны.

Нацыянальная ідэя прайшла тры дзяржаватворныя этапы. 25 Сакавіка 1918 года была аб’яўлена незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. 1-га студзеня 1919 года, пасьля расейскай акупацыі і, фактычна, ліквідацыі БНР, акупанты (пры ўдзеле беларускіх нацыянал-камуністаў) стварылі марыянеткавую залежную Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, якая мела пэўныя фармальныя адзнакі суверэнітэту. 27 ліпеня 1990 года была прынята Дэклярацыя (аб’яўленьне) аб суверэнітэце БССР. Гэта быў фармальны акт, які яшчэ не ствараў Незалежнасьці краіны. І, нарэшце, 25 Жніўня 1991 года адбыўся магутны гістарычны зрух — была дасягнута рэальная незалежнасьць і пабудавана рэальная незалежная дзяржава, прызнаная ўсімі ва ўсім сьвеце.

Асаблівасьць існаваньня гэтай цяперашняй нашай дзяржавы ў тым, што яна падверглася ўнутранай прарасейскай акупацыі праз унутраныя мэханізмы краіны. Вынікам гэтай акупацыі, ажыцьцёўленай у 1994 годзе, стала антыбеларуская ўлада і антыбеларуская ўнутраная палітыка.

Пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму ўнутранай акупацыі зьявяцца магчымасьці завершыць будаўніцтва нацыянальна-дэмакратычнай дзяржавы на аснове нацыянальнай улады і нацыянальна-культурных інтарэсаў народа.

Віншую са сьвятам! Жыве Беларусь!

25 Жніўня 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК

25/8/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2015
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024