Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: МЯЖА ЧАЛАВЕЦТВА

(Выступ на жнівеньскім 2015 г. Сойме КХП — БНФ і БНФ Адраджэньне)

Мы бачым, што рэжым бессаромна разыгрывае бяздарны фарс з сваёй чарговай незаконнай выбарчай кампаніі. Усё адбудзецца як заўсёды. Актыўнае грамадзтва ўжо ў значнай частцы сваёй зразумела бяссэнсоўнасьць ўдзелу ў выбарчых спэктаклях і галасаваць ня пойдзе. Будуць праблемы для рэжыму ўжо нават з масавым прывозам і загонам выбаршчыкаў на ўчасткі. Сёлета рэжым настолькі расперазаны ў сваіх дзеяньнях, што можа хоць на галаву стаць – магымы любы маразм. Але гэта ўжо вылезе яму бокам.

Праблемы пачнуцца пасьля спэктакля. Яны ў эканамічнай і фінансавай сфэры. На мой погляд сытуацыю можна спрагназаваць і быць падрыхтаванымі да падзей. Мяркую, што мы вернемся да гэтай тэмы ў верасьні, калі становішча набудзе больш канкрэтныя абрысы і, магчыма, скрануцца зь мёртвай кропкі ваенныя падзеі ва Украіне.

Цяпер, пакуль часовае зацішша, нам (нашаму грамадзтву) вельмі важна асэнсаваць стандартныя палажэньні цяперашніх дачыненьняў у сьвеце, якія шмат дзе даўно вядомыя, але актуальнасьць вымагае іх паўтарэньня. І для беларускага, і для Заходняга грамадзтва актуальна цяпер асэнсаваць ролю Расеі ў сусьветнай палітыцы і асабліва ў дачыненьні да Беларусі. Гістарычная Беларуска-Расейская вайна, якая доўжыцца стагоддзі, перайшла (як лічаць некаторыя нашыя ворагі) у стадыю дабіваньня Беларусі. Мы так ня лічым, хоць разумеем цяжкі стан у які загнана наша краіна. Змаганьне працягваецца. І у канечным выніку разгромлена будзе Масква. Цяпер трэба больш уважліва прыглядзецца да Расеі. Ворага трэба вывучыць, ведаць і адэкватна яго ўспрымаць.
* * *
Нядаўна, размаўляючы пра варварства і ілжу рускіх у тэлебачаньні супраць украінцаў, я пачуў пытаньне: „А ці зьяўляюцца рускія людзьмі?“ Пытаньне можа здасца дзіўным. Зразумела, што і папуасы, і готтэнтоты, і эскімосы, і французы, і манголы, і рускія – гэта людзі. Яны валодаюць мовай (кожны мае сваю), думаньнем, вертыкальнай хадзьбой і арыентацыяй цела, будовай арганізма, жыцьцём у сацыяльнай і культурнай супольнасьці, нягледзячы на розьніцу ўзроўняў гэтай супольнасьці і маштабу цывілізацыйнага вымярэньня.

І тым ня менш гісторыя засьведчыла ня раз, што людзі (прытым у вялікіх маштабах) перастаюць быць людзьмі, і гэта адлюстравана ў мове, у лексіцы, тэрміналогіі і юрыспрудэнцыі. У мове зьяўляюцца словы кшталту „нелюдзь“, у ацэначных вызначэньнях – тэрміны, кшталту „антычалавечнасьць“, „антычалавечыя дзеяньні“, „антычалавечая ідэалогія“, „антычалавечыя погляды“, у юруспрыдэнцыі – „злачынствы супроць чалавецтва“, у псіхалёгіі здаўна вядомыя такія зьявы, як „мізантропія“, „чалавеканенавісьніцтва“.

Такое разыходжаньне адбываецца з прычыны рознай (дакладней, падвойнай) шкалы ацэнак чалавецтва – анталагічнай і гуманістычнай. Па анталагічнай шкале навукова вызначаецца ўсё аб’ектыўнае, што вылучае чалавецтва ў прыродзе (тое, што я адзначыў у пачатку артыкула). Па гуманістычнай шкале адзначаецца ўсё фэнамэнальнае, тое, што ўзвышае чалавецтва над астатнім жывым сьветам і лучыць яго ў фэнамэнальным існаваньні.

Галоўная якасьць гэтай шкалы чалавецтва – тварэньне дабра, спрыяньне чалавека чалавеку і чалавецтву. Тут існуюць табу, якія не дазваляюць перакрочыць сфэру дабра і пераступіць мяжу зла.

Катэгорыя чалавечнасьці базуецца якраз на такой шкале, і менавіта разбурэньне гэтай шкалы прыводзіць да ацэнкі такіх разбуральных дзеяньняў як нялюдзкіх, антылюдзкіх і злачынных супраць чалавецтва, а асобы, якія гэтак робяць, набываюць ацэнку „нелюдзяў“.

У рэлігійнай традыцыі культуры „нелюдзь“ як асоба разбураючая чалавека і носьбіт зла набывае пэрсаніфікацыю абсалютнага зла ў вобразах „бесаў“, „троляў“, „дэманаў“ і т. п. – гэта значыць такой эманацыі, якая па прыродзе сваёй антычалавечая і запачаткавана ня можа рабіць дабра, а толькі зло.

Тут адзначу, што рэлігійнае адчуваньне (і створаныя на гэтай аснове сістэмы рэлігіі) таксама адносяцца да фэнамэнальнай шкалы чалавецтва.

Чалавечая гісторыя змаганьня – гэта ня толькі барацьба інтарэсаў ды барацьба за выжываньне. Тут вельмі шмат таго, што мы называем змаганьнем дабра са злом (гэта значыць чалавечага і антычалавечага), якое ўвасабляецца ў розных сістэмах і дачыненьнях.

Найбольш маштабна яно выявілася не ў так званых «рэлігійных войнах», а якраз у антырэлігійных, антыхрысьціянскіх сістэмах, бо зло адмаўляе ўвогуле фэнамэнальнае вымярэньне чалавецтва. Выразныя прыклады такой зьявы ў апошнім стагоддзі – гэта рускі камунізм і нямецкі фашызм (тут, па сутнасьці, адна прырода, толькі ў розным выяўленьні).

Дзеля лепшага разуменьня гэтага прыкладу мушу нагадаць пра аспэкт пакаяньня. Прызнаньне сваіх памылак, сваёй віны і пакаяньне за зробленае зло – гэта ёсьць якасьць, характэрная для хрысьціянскай асобы чалавека. У некаторых сістэмах рэлігіі такіх паводзінаў не існуе, іх нават не разумеюць (дакладней, разумеюць па-свойму). Прызнаньне сваіх памылак і сваёй віны, пакаяньне і, адпаведна, дараваньне іншым іхных памылак і віны, практычна, поўнасьцю адсутнічала (і адсутнічае) у варварскіх грамадзтвах і цалкам не існуе ў мэнтальнасьці варварскай асобы, тым больш у катэгорыі «нелюдзі».

Тое, што нямецкае грамадзтва пакаялася за злачынствы фашызму, узяло на сябе грахі нацызму, панесла пакараньне і расплацілася за пакуты людзей, сьведчыць пра яго хрысьціянскую якасьць, высокі цывілізацыйны ўзровень і высокасьць фэнамэнальнай шкалы чалавечнасьці.

Зьвяртаючыся да рускага камунізму, мы бачым цалкам адваротную карціну. Тут адбылося частковае раскрыцьцё злачынстваў супраць народаў і супраць чалавецтва і частковае асуджэньне гэтых злачынстваў, але цалкам адсутнічае пакаяньне ў зробленым і рахунак сумленьня.

Там (у Расеі) татальна, масава гэтага нават не разумеюць, і ні адна руская асоба ніколі не паставіла пытаньня пакаяньня перад рускім грамадзтвам. Наадварот, са злачынстваў супраць чалавецтва зроблены прадмет грамадзкага (імпэрскага) гонару і славы.

І цалкам заканамерна, што тое, што ў выніку пакаяньня адкінулі немцы (ідэалёгію нацызма) цяпер пераняло рускае імпэрскае грамадзтва начале з Пуціным. Тут выявілася гнасеаалагічная прырода нялюдзкай зьявы. Гэта ўсё ёсьць факт і рэальнасьць, якую ўсе назіраюць.

Дык як жа да гэтай рэальнасьці адносіцца? І галоўнае: як яе ацэньваць? Ці зьяўляюцца рускія людзьмі?

Калі пацікавіцца, што думаюць пра расейцаў цывілізаваныя народы, то выяўляецца жахлівая карціна рэйгенаўскага «скопішча зла». Нядаўна ў Кітаі зьявілася брашура «Працінаючы поглядам Расею», дзе сабраныя выказваньні кітайцаў пра рускіх ( GLAVPOST.COM ). Аб адсутнасьці паняцьця пакаяньня ў рускіх тут сказана вельмі пранікліва і характэрна. Цытата: «Сораму ў рускіх людзей няма ні кроплі. Самае дзіўнае заключаецца ў тым, што яны ніколі не адчуваюць сораму, што б яны не рабілі. Наадварот яны заўсёды знаходзяць усяму апраўданьне».

І далей: «Маральнасьць у рускіх – перакулена: з аднаго боку – усходняя пакорнасьць і рабалюбства, з другога – распуснасьць і расперазанасьць; грубасьць яны прымаюць за геройства, расхлябанасьць і хаос – за дэмакратыю, лакейства – за цноту».

Зьвернемся да рускай імпэрскай літаратуры. Зазначу, што гэтая літаратура ёсьць люстраное выяўленьне нялюдзкага грамадзтва. Яе асаблівасьць – амбівалентнасьць вобразаў і выказваньняў. Антычалавечнасьць як сутнасьць гэтай літаратуры можа адначасна суседнічаць з крытыкай антычалавечнасьці.

Цытата з «Хаджы Мурата» Л. Талстога:

“Садо, у которого останавливался Хаджи-Мурат, уходил с семьей в горы, когда русские подходили к аулу. Вернувшись в свой аул, Садо нашел свою саклю разрушенной: крыша была провалена, и дверь и столбы галерейки сожжены, и внутренность огажена. Сын же его, тот красивый, с блестящими глазами мальчик, который восторженно смотрел на Хаджи-Мурата, был привезен мертвым к мечети на покрытой буркой лошади. Он был проткнут штыком в спину. Благообразная женщина, служившая, во время его посещения, Хаджи-Мурату, теперь, в разорванной на груди рубахе, открывавшей ее старые, обвисшие груди, с распущенными волосами, стояла над сыном и царапала себе в кровь лицо и не переставая выла. Садо с киркой и лопатой ушел с родными копать могилу сыну. Старик дед сидел у стены разваленной сакли и, строгая палочку, тупо смотрел перед собой. Он только что вернулся с своего пчельника. Бывшие там два стожка сена были сожжены; были поломаны и обожжены посаженные стариком и выхоженные абрикосовые и вишневые деревья и, главное, сожжены все ульи с пчелами. Вой женщин слышался во всех домах и на площади, куда были привезены еще два тела. Малые дети ревели вместе с матерями. Ревела и голодная скотина, которой нечего было дать. Взрослые дети не играли, а испуганными глазами смотрели на старших.
 
  Фонтан был загажен, очевидно нарочно, так что воды нельзя было брать из него. Так же была загажена и мечеть, и мулла с муталимами очищал ее.

   Старики хозяева собрались на площади и, сидя на корточках, обсуждали свое положение. О ненависти к русским никто и не говорил. Чувство, которое испытывали все чеченцы от мала до велика, было сильнее ненависти. Это была не ненависть, а непризнание этих русских собак людьми и такое отвращение, гадливость и недоумение перед нелепой жестокостью этих существ, что желание истребления их, как желание истребления крыс, ядовитых пауков и волков, было таким же естественным чувством, как чувство самосохранения.”

Падмечана дакладна. Рускія варвары, якія праводзілі генацыд паўночнакаўказкіх народаў на працягу амаль усяго 19-га стагоддзя, зрабілі столькі дзікага, чорнага, подлага і антылюдзкага зла гэтым народам, што лічыць рускіх людзьмі было немагчыма. Яны не засьведчылі нічога чалавечага. На пачатку 19-га стагоддзя чачэнцаў і адыгаў (чаркесаў) было больш за два мільёны чалавек. Чаркескае насельніцтва рускія мэтанакіравана і пасьлядоўна вымардавалі амаль усё. Рэшткі разьбегліся па ўсім сьвеце. Чачэнскае насельніцтва пабілі і замардавалі больш за палову. З двух мільёнаў чачэнскіх людзей засталося ў другой палове 19-га стагоддзя каля паўмільёна.

Тое ж назіраецца і ў 1990-х гг., калі пуцінская арда душыла незалежнасьць Ічкерыі. З амаль мільённага насельніцтва Ічкерыі рускія забілі 250 тысяч чалавек плюс пяцьдзесят тысячаў чачэнскіх дзяцей. Прытым рускія генэралы (імёны вядомыя), што тварылі гэтае злачынства супраць чалавецтва, патрабавалі больш сродкаў і войска, каб забіць увесь чачэнскі народ, і такім чынам вырашыць праблему Чачэніі. Ім не ўдалося тое зрабіць не таму, што яны адступіліся, а таму, што гераічныя чачэнцы сваім супрацівам не далі ім тое выканаць.

Пачынаючы ад Чынгіз-хана і ад утварэньня – Арды – Паўночнага ўлуса ў Вялікай Мангольскай імпэрыі (і потым на яго месцы — Маскоўскай дзяржавы), задачы і мэтады маскоўцаў не зьмяніліся: нападаць, рабаваць, забіваць, выразаць усіх, засяляць выразаныя землі крымінальным насельніцтвам і далей ізноў нападаць, забіваць, рабаваць, ілгаць.

Маскоўская Арда (Расея) зь яе комплексам нелюдзяў была (і застаецца) пастаяннай пагрозай для цывілізацыі і культуры. Былі забітыя і перасталі існаваць цэлыя народы (прытым ня ў выніку вайны, а з прычыны генацыду). Рэшткі некаторых народаў, напрыклад, абхазаў, чачэнцаў, інгушоў, часткова крымскіх татараў, у канцы 20-га стагоддзя пачалі аднаўляцца, адраджаць сваё насельніцтва і культуру. Цяпер іх існаваньню зноў пагражае Расея.

Для ўсходне-эўрапейскай цывілізацыі першым разбуральным ударам у сярэднявеччы з боку Маскоўскай арды было цалкавітае вымардаваньне і зьнішчэньне ў 15-м стагоддзі абшырнай Ноўгарадзкай дзяржавы і ноўгарадзкага народа (ноўгарадзкай вечавай дэмакратыі). Гэта была, дарэчы, вельмі самабытная культура, па мове і традыцыях блізкая да беларускай (канкрэтна, да полацка-крывіцкага арыяла).

У 17-м стагоддзі ў Маскоўскай Ардзе быў распрацаваны грандыёзны і авантурны план разбурэньня і зьнішчэньня Вялікага Княства Літоўскага. Згодна гэтага плана, беларускія гарады мусілі быць разбураныя, а ўсё насельніцтва забітае. Вайну маскоўцы прайгралі, але пасьпелі выбіць 51 адсотак насельніцтва старажытнай Беларусі (ВКЛ) і, фактычна, забраць пад свой уплыў у 1654 годзе Украіну. Гэта быў фатальны ўдар па Вялікім Княстве, які ня ўкладваецца ў рацыянальнае абгрунтаваньне тагачаснай вайны. У Эўропе такіх войнаў не вялося (ваявалі арміі і войска з войскам, а не з цывільным насельніцтвам).

Далейшая гісторыя 18-га, 19-га, 20-га стагоддзяў – гэта быў працяг той варварскай вайны рознымі мэтадамі, але звышзадача заставалася адна і тая ж – разбурэньне і вынішчэньне беларускай культуры ВКЛ і вымардаваньне насельніцтва (адпаведна, фальсіфікацыя гісторыі, хлусьня, імпэрская прапаганда, культываваньне заганаў і нянавісьці і галоўнае – разбурэньне культуры і русіфікацыя краіны).

Калі ўзяць аловак і спакойна падсумаваць, што было з намі пасьля таго, як Расея і немцы падзялілі Рэч Паспалітую і Вялікае Княства Літоўскае, то можна толькі зьдзівіцца, як мы ўвогуле яшчэ існуем, і нават адрадзілі нашу дзяржаўную незалежнасьць. Мільёны беларусаў былі забітыя, зьнішчыны, вывезеныя ў Сібір, у стэп, згноеныя ў расейскіх турмах. Прытым зьнішчалі лепшых адукаваных, таленавітых, працавітых людзей.

Пасьлядоўна, мэтанакіравана ва ўсіх галінах жыцьця, ва ўсіх закаморках існаваньня, ад побыту да культуры, ад эканомікі да палітыкі, з боку Расеі ішлі ў Беларусь нянавісьць, гразь, непрызнаньне, ахайваньне, абплёўваньне і вынішчэньне ўсяго, літаральна ўсяго беларускага. Рэпрэсіі чаргаваліся з генацыдам, рабаўніцтва з адабраньнем маёмасьці, фальсіфікацыя, хлусьня ішлі разам з русіфікацыяй, імпэрскія звычкі – разам з п’янствам і матам, і паўсюдна бесканечная ілжа, агромністая, пачварная, руская. Адтуль не прабілася нічога сьветлага, нічога паважанага, ні каліва (бо яго там не было, а калі дзе ўзьнікала, то яны самы яго зьнішчалі).

Там не было ніколі ні сказана ні напісана, нават не прашаптана ніводнага слова пашаны да іншых народаў, не прабілася ніводнага голасу. А калі хто сумняваўся, яго там ізноў жа ліквідавалі. Успрыняцьце ўсяго сьвету як варожага асяроддзя, імкненьне абгадзіць, абпляваць усе народы і ўвесь сьвет і разбурыць яго вынікае з расейскай мэнтальнасьці і цяпер выразна праявілася ў дачыненьні да Украінскай рэвалюцыі і свабоды. Рускія ва ўвесь голас наперабой крычаць (і друк, і палітыкі, і прадстаўнікі ўлады і, практычна, увесь расейскі соцыум), што вялікі ўкраінскі народ – гэта не народ, што ўкраінцы ня людзі, а фашысты, што ўкраінскай нацыі няма, што ўкраінскай мовы не існуе (гэтак жа яны ілгалі раней і лгуць цяпер пра Беларусь, пасьлядоўна зьневажаючы нашу нацыю, культуру і наш народ, і ня толькі наш народ – усе народы вакол Расеі, асабліва суседзяў). Яны не называюць іх нават сваімі імёнамі, але прыдуманымі зьняважлівымі клічкамі.

Людзі, якія жывуць пад уплывам выхаваньня, і якім цяжка ўкладваецца ў галаве рэчаіснасьць, могуць запярэчыць, што цяперашняе шавіністычнае вар’яцтва і неадэкватнасьць расейскага грамадзтва ўзбуджана рускім тэлебачаньнем, ілжывай гёбэльсаўскага кшталту прапагандай, дзікай інфармацыйнай агрэсіяй. Маўляў, рускае грамадзтва стала ахвярай ілжывай рускай інфармацыйнай палітыкі, а на самой справе грамадзтва нармальнае.

Гэта прымітыўная і кардынальная памылка, абумоўленая фальшывай пазыцыяй, альбо, магчыма, выклікана жаданьнем самазаспакаеньня, замест таго, каб глянуць праўдзе ў вочы. Такой жа дзікай нянавісьцю, неадэкватнасьцю і фанатычнай верай ў хлусьню расейскае грамадзтва характарызавалася заўсёды на працягу ўсёй сваёй гісторыі. Гісторыкі, што чытаюць гістарычныя тэксты, крыніцы і дакумэнты тое добра ведаюць.

З пазьнейшых сьведчаньняў раіў бы пачытаць вядомую, выдадзеную ў 1923 годзе, дасьледчыцкую працу Карнея Чукоўскага «Поэт и палач» (раздзелы 3-6). Чытач убачыць, што цяперашняя ўспышка рускага імпэрскага ідыятызму, падтрыманая тэлебачаньнем, нават ня йдзе ў параўнаньне з тым «патрыятычным сіфілісам» (выказваньне А. Герцана), які буяў у Расеі ў ХІХ стагоддзі, за часы задушэньня паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў Беларусі і замахаў на цара Аляксандра 2-га. Той шабаш таксама не ўкладваўся ў галаву іншым людзям. Але ў Расеі варварскае дзікунства было ўвесь час.

Дык што гэта такое ёсьць за «Чудище обло, озорно, огромно, стозевно
и лаяй»? Што гэта за «скопішча зла» і як да яго адносіцца? Яны самы часам бачаць сваю антычалавечую пачварнасьць, называюць яе, але ня робяць з гэтага абсалютна ніякіх пазытыўных высноў.

Некалькі рускіх самакрытычных цытатаў:
М. Ю. Лермонтов: “Прощай, немытая Россия, Страна рабов, страна господ…”
А. С. Пушкин: “О, как груб наш русский язык!”
Л. Н. Толстой: “Московия — Русь тайги, монгольская, дикая, звериная.”
Ф. М. Достоевский: “Народ, который блуждает по Европе и ищет, что можно разрушить, уничтожить только ради развлечения.”
М. Н. Булгаков: “Не народ, а скотина, хам, дикая орда душегубов и злодеев.”
А. М. Горький: “Наиважнейшею приметою удачи русского народа есть его садистская жестокость.”
С. Т. Аксаков: “О, как тяжко жить в России, в этом смердючем центре физического и морального разврата, подлости, вранья и злодейства.”
И. С. Тургенев: “Русский есть наибольший и наинаглейший лгун во всем свете.”
И. С. Шмелев: “Народ, что ненавидит волю, обожает рабство, любит цепи на своих руках и ногах, грязный физически и морально, готовый в любой момент угнетать все.”

Тут ізноў падкрэсьлю: чытаючы гэтыя выказваньні, трэба разумець, што напісаны яны ў большасьці махровымі імпэрцамі, прадстаўнікамі рускай імпэрскай літаратуры. У іншым месцы яны пішуць адваротнае і пра Расею, якую „умом нельзя понять», і пра «русский язык», які нібыта «великий и могучий», і пра «русский народ», які нібыта некалі «всем покажет» і т. п.

Увогуле, амбівалентнасьць – гэта прыкмета нізкай сьвядомасьці і не свабоднага, залежнага духа. Гэта прыкмета закамуфляванага ў падсьвядомасьці нявольніцтва, яго адначасна пратэстнага і сэрвільнага выяўленьня. Літаратура, якая абслугоўвала імпэрыю, выяўляла часта нездаволенасьць імпэрскім насельніцтвам, якое было занадта «скотским» і не адпавядала высокім імпэрскім імкненьням імпэрскіх пісьменьнікаў (якія яны выклалі ў іншых выказваньнях). Сутнасьць, аднак, была тая, якая адпавядала рэчаіснасьці – рускаму імпэрскаму разбою, агрэсіі, жорсткасьці, хамству і дзікасьці імпэрскага насельніцтва Маскоўшчыны.

Рэальнасьць, гісторыя і сукупнасьць фактаў рэальнасьці паказваюць цалкам адназначна, што ў фэнамэнальным сэнсе і ў фэнамэнальнай сістэме каардынат узьнікае пытаньне: а ці ёсьць рускія цывілізаванымі людзьмі? Рэчаіснасьць сьведчыць, што тут тыповыя мэнтальныя варвары з псіхічным імпэратывам стэпавых вандроўнікаў, з навукова-тэхнічным прагрэсам, ракетамі ў космасе і атамнай зброяй ў загашніку. У фэнамэнальным сэнсе яны цалкам выпадаюць з хрысьціянскай цывілізацыі чалавецтва.

Чачэнцы і іншыя народы, якіх рускія вынішчалі на сьмерць, убачылі і зразумелі тое даўно, і адносіны да рускіх як да нелюдзяў склаліся самы сабой. Тут, вядома, трэба ўлічваць яшчэ чыньнік ісламу, рэлігійнае ўспрыняцьце «няверных», але чыньнік генацыду ёсьць вызначальны і рэакцыя адэкватная.

У хрысьціянскай Беларусі, насельніцтва якой маскоўцы мэтанакіравана вынішчалі сотні гадоў і якая цяпер, страціўшы нават сталіцу, скурчылася, як шагрэневая скура, да шасьці вобласьцяў і дзесяці мільёнаў насельніцтва, у гэтай хрысьціянскай Беларусі ўсьведамленьне сьмяртэльнай пагрозы прыходзіць павольна, альбо не прыходзіць зусім з-за неадэкватнай ацэнкі небясьпекі. І ў гэтым хаваецца нацыянальная сьмерць.

Неадэкватнасьць ацэнак Расеі, расейцаў і рускай агрэсіі характэрна ня толькі для Беларусі, але ў рознай ступені і для Украіны, і для Грузіі, і для Малдовы, і асабліва для Заходняга сьаету. Тут ніхто да канца не разумее, зь якой зьявай яны маюць справу, бо па фармальных, зьнешніх прыкметах рускія – нібы эўрапейцы, а па сутнасьці — варвары і хрысьціянскаму чалавеку тое цяжка ўсьвядоміць. І тым ня менш, зразумець неабходна («понять умом»), каб пазьбегнуць паразы ў аднабаковай вайне супраць чалавецтва, якая доўжыцца сотні гадоў.

9 жніўня 2015 г. Зянон ПАЗЬНЯК

11/8/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2015
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024