Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: НАБЛІЖЭНЬНЕ ДА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

27-га ліпеня 1990 года, 25 гадоў таму Вярхоўным Саветам БССР была прынята Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Яна стала важным крокам на шляху да Незалежнасьці. Сам па сабе гэты дакумант, практычна, нічога не зьмяняў ў юрыдычным пляне і ў дачыненьнях з СССР, бо не было зацьверджана вяршэнства законаў Беларусі над законамі СССР. Але ў пляне парапагандова-палітычным ён меў велізварнае значэньне, бо ўвёў у сьвядомасьць беларускага савецкага грамадзтва ідэю аб незалежнасьці Беларусі, якая рэальна пачала асэнсоўвацца і існаваць сваім палітычным жыцьцём.

Другі аспэкт значнасьці — гэта тое, што Дэклярацыя дала падставу і апору для дэпутатаў БНФ прапанаваць Вярхоўнаму Савету пакет заканадаўчых праектаў для незалежнай Беларусі. Гэтыя прапановы з цяжкасьцямі і ў змаганьні ажыцьцяўляліся дзеля вольнай будучыні краіны.

Трэці аспэкт значэньня Дэклярацыі — гэта тое, што наяўнасьць такога дакуманта істотна ўпрасьціла дасягненьне Незалежнасьці краіны ў жніўні 1991 года пасьля паразы камуністычнага путчу ў Маскве. Пытаньне ўжо стаяла адназначна, зразумела і канкрэтна: трэба было надаць Дэклярацыі статус канстытуцыйнага закона. За ажыцьцяўленьне гэтай задачы два дні (24 і 25 жніўня) вялася цяжкая барацьба ў Вярхоўным Савеце, якая скончылася поўнай перамогай БНФ над камуністамі.

25 Жніўня 1991 года Беларусь стала незалежнай. Гэта найвялікшая падзея і найвялікшы Дзень нашай гісторыі за 200 гадоў беларускага існаваньня і барацьбы з Расейскай імпэрыяй. Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятая 27-га ліпеня 1990-га года аблегчыла беларусам шлях да вялікай жнівеньскай гістарычнай перамогі.

27 ліпеня 2015 г. Зянон Пазьняк

28/7/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024