Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Вось і зазывалы выплылі

За гады панаваньня антыбеларускага акупацыйнага рэжыму беларусы наглядзеліся і наслухаліся розных жульніцкіх фармулёвак ад падстаўной псэўдаапазыцыі. Самае запамінальнае з гэтага – безумоўна, бляшаная амаль трыяда “Иди и скажи ему НЕТ!” Многія тады схадзілі на выбарчае шоў дыктатуры і “сказалі” (гэта значыць, зарэгістраваліся ў сьпісах выбаршчыкаў і прагаласавалі “супраць Лукашэнкі”). Што з гэта атрымалася, памятаюць усе. Гучала таксама: “Саша, где деньги?!”, “До демократической Беларуси осталось три дня!” Падсадныя і фальшывыя “оппозіціонеры” з актыўным гуканьнем вялі наіўных зь ліку беларусаў за сабой – да паразы, у дэпрэсію, у абсурд.

Можа ім стала сорамна? Можа яны навучыліся з гэтых лекцый дубінагаловай акупацыйнай “выбарчай дэмакратыі”, што так нельга рабіць? Не, усё пустое. Яны зноў бяруцца за сваё. Гэтым разам фальшывыя (якія зьяўляюцца арганічнай, “ценявой” часткай антыбеларускага рэжыму) прапануюць новы варыянт жульніцкага завабліваньня людзей на электаральны фарс рэжыма. Яны на поўным сур’ёзе заклікаюць нелегітымныя “палаткі” аб’яднаць “прэзыдэнцкія выбары” з сваім “народным рэфэрэндумам”. Хаця слова “сваім” трэба пісаць у двукосьсі. Мяркуем, што праект “наррэфэрэндума” паступіў мясцовым псэўдам з Масквы. Мяркуем, што разам з грашыма таксама. Усё гэта раскрыецца ў вызваленай Беларусі.

Беларусы, ня верце калібраваным жулікам. Не лавіцеся на іхнюю яркую блясну. Тым больш, што асобы і структуры, якія робяць “рэфэрэндумныя” заклікі, даўно і ня раз ужо раскрыліся ў сваёй антынароднай дзейнасьці на карысьць ворагаў Беларусі.

Сяргей Камароўскі

В оппозиции предлагают провести “Народный референдум” вместе с президентскими выборами 136 комментариев
30 июня 2015 в 12:44
TUT.BY

В связи с назначением на 11 октября президентских выборов оппозиционная коалиция “Народный референдум” призывает парламент предложить главе государства назначить на эту же дату общенародное голосование по своим шести вопросам. Об этом сообщает пресс-служба коалиции.

Свое обращение “Народный референдум” начинает с критики главы Центризбиркома Лидии Ермошиной за то, что она предложила назначить выборы на 11 октября после обсуждения с Александром Лукашенко. “Он собирается переизбираться на пост главы государства и, естественно, является лицом заинтересованным”, - считают в оппозиции.

Коалиция “Народный референдум” (Партия БНФ, БСДП (Грамада), кампания “Говори правду” и движение “За свободу”) призывает депутатов Палаты представителей, а также членов Совета Республики выступить на своих заседаниях с предложением к главе государства о назначении предлагаемого плебисцита на ту же дату, что и президентские выборы.

“Президент и депутаты – для народа, а не народ – для президента и депутатов!” – отмечают в “Народном референдуме”.

Напомним, главная идея инициативы “Народный референдум” - вынести на всенародное обсуждение шесть вопросов: о бесплатном здравоохранении и образовании, выборности местных руководителей, евроинтеграции страны, запрете на размещение иностранных военных баз в Беларуси, ограничении времени пребывания на посту президента для одного лица двумя сроками, компенсации потерянных вкладов после девальвации 2011 года. По данным инициаторов “Народного референдума”, в поддержку всенародного голосования уже собрано 120 тысяч подписей (по Конституции для инициирования референдума нужно собрать 450 тысяч).

Крыніца: http://news.tut.by/politics/454155.html

6/7/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2015
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024