Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: НАШ БЕЛАРУСКІ ВОЛЬНЫ ДУХ.

Беларускім дабраахвотнікам
ваярам за вольную Украіну
супраць расейскай агрэсіі

Дарагія сябры, вітаю Вас на фронце барацьбы за волю і незалежнасьць Украіны! Ваша справа ганаровая, справядлівая і шляхетная. Шляхетная, бо трэба дапамагаць братам у бядзе, і калі вайна, то не шкадуючы жыцьця свайго.

Украінцы ёсьць нашы першыя сябры. Нас лучыць барацьба за незалежнасьць і свабоду супраць агульнага ворага — імпэрскай Масквы, насьледніцы Арды, якая пагражае нашаму нацыянальнаму існаваньню.

Нас лучыць гісторыя Вялікага Княства Літоўскага і агульныя інтарэсы ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Нас лучыць наша моўнае і культурнае ўзаемаразуменьне і ўзаемная павага. Мы разумеем адзін аднаго, размаўляючы кожны на сваёй мове. Гэта ёсьць наша вялікая брацкая каштоўнасьць.

Наша краіна Беларусь ужо дваццаць гадоў выжывае пад унутраннай акупацыяй прамаскоўскіх стаўленьнікаў. Захоп Беларусі маскоўскай агентурай адбыўся яшчэ ў 90-я гады. І ўвесь гэты час рэжым антынацыянальнай улады начале са здраднікам нацыі нішчыў нашу культуру, мову, гісторыю, уклад жыцьця і зьневажаў народ, не даючы яму нармальна жыць, працаваць і карыстацца вынікамі сваёй працы.

Пакуль будзе існаваць гэты антыбеларускі рэжым, пакуль на вяршыні ўлады будзе сядзець прадажны хам і пакуль масковец будзе беспакарана арудаваць у нашых межах, датуль ня будзе шчасьця Беларусі. Пасьля агрэсіі Расеі супраць Украіны мірных спадзяваньняў на выжываньне не засталося.

Толькі зброя і супраціў спыняць агрэсара.

Беларусы, што ваююць ва Украіне, памятайма, што перамога Украіны — гэта будзе і наша перамога. Гартуйма нашу збройную сілу! Ваш ваярскі досьвед спатрэбіцца Беларусі, калі настане час яе абараняць. Вы на правільным шляху, па якім ішлі нашы героі Андрэй Касьцюшка, Кастусь Каліноўскі Станіслаў Булак-Балаховіч, Міхась Жызьнеўскі.

Шануйма наш ваярскі гонар і абавязкі. Шануйма наш Бел-Чырвона-Белы сьцяг і гэрб Пагоню. Шануйма наш ваярскі гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Сьпявайма яго разам з украінскім гімнам.

Хай ніхто і нішто, і ніколі ня спыніць наш Беларускі вольны дух!
Жыве Беларусь! Слава Украіне!

8 траўня 2015 года. Зянон Пазьняк

7/5/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2015
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024