Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ВАЎКОЎ СТРАЛЯЮЦЬ ВОЎЧЫМ ШРОТАМ АЛЬБО КУЛЯЙ

Прытым куля можа быць круглай, а яшчэ лепш, калі жакан. Тут ужо калі смальнеш, то смальнеш. Але ўсё ж такі воўчым шротам (карцеччу) лепш. Сем вялікіх шрацін у патрон. Тут ужо цяжка і прамахнуцца, і б’е напавал.

Калі я з сябрам паляваў у 60-х, то меў трохзарадны японскі карабін з пластмасавым прыкладам. Але мне карабін не падабаўся з-за калібра (20-ы паўчок) і таму што ён не надта рэзка страляў. Я набыў аднаствольную “ІЖ-18″ (12 калібр), бо ведаў, што ніякага параўнаньня з плоскай двухстволкай “ІЖ” ня можа быць. З двухствольнай страляй-не страляй — толку мала. Ня рэзкая зусім. Затое я са свайго аднаго ствала “пяцёркай” качара ўлёт за сто мэтраў зьбіваў.

А дарэчы, два разы мала калі і страляць прыходзіцца. Ўсё вырашае першы стрэл. Тым больш па ваўках. Як ня трапіў, то толькі ты іх і бачыў. Разьбягаюцца імгненна.

Шмат шкоды робіць воўк у лесе і асабліва ў вёсках і гаспадарках. Некалі былі такія фальшывыя інтэлігенцкія пагаданкі, што, маўляў, ён, гэты ваўчышча, ёсьць санітар лесу. Глупства ўсё гэта і няпраўда. Бандзюга ён, а не санітар. Папуляцыю ваўкоў трэба трымаць на малалікім узроўні, бо шкода ад іх чалавеку і лесу вялікая.

Разумныя беларусы ведалі гэта ва ўсе часы. За саветамі за адстрэл ваўка была паляўнічаму грашовая ўзнагарода ( і па тым часе немалая). Тут трэба разумець, што жыцьцё ў лесе (і ўвогуле ў прыродзе) як правіла збалансаванае. Кожная істота абмежавана прыроднымі ўмовамі (альбо натуральнымі ворагамі), якія не даюць папуляцыі неабмежавана размнажацца і захапіць жыцьцёвую прастору. Разбойнік воўк ня мае ў нашых лясах натуральных ворагаў. Але сьведамым ворагам ваўка ў Беларусі, з прычыны яго разбойнай шкоднасьці, зьяўляецца чалавек. Ён і абмяжоўвае яго размнажэньне.

Найбольш небясьпечнымі становяцца ваўкі зімой перад Калядамі, калі зьбіваюцца ў зграі. Тут яны могуць напасьці і на каня, і на чалавека. Сам па сабе адзін воўк — гэта злодзей і шкурнік, баязьлівы нават калі галодны. Ведаю выпадак, калі адзін такі напаў на дзядзьку (скочыў на плечы). Дык дзядзька яго пад сябе і давай качацца з ваўком, аж пакуль не задушыў гада. Беларус калі захоча, то ваўка рукамі задушыць, ваўку і зубы не дапамогуць. Але, вядома ж, гэта ня справа з воўкам качацца. Так сабе — прыгода, калі воўк ужо зусім знахабіцца.

Найлепш ваўкоў страляць з-засады. Звычайна цягнуць у лес ці за вёску якую-небудзь здыхату (ці конь паў ці карова). Зграя чуе, паступова зьбіраецца, ваўкі круцяцца навокал кругамі, але не падыходзяць. Тады, патульчыўшы, да здыхаты выпраўляецца разьведчык. Гэты разьведчык асьцярожна набліжаецца і здымае першую пробу, рве зубамі тушу жывёліны. І тады ўжо, аглядаючыся, падбягае ўся зграя і пачынаюць рваць. Вось тут цэлься і смалі. Карцеччу адным стрэлам можна і двух пакласьці. Праўда, не памятаю, каб гэта каму ўдавалася.

Увогуле ваўкоў страляць, то не варон палохаць. Добрае гэта паляваньне. Аднойчы зімой цёмнай ноччу ўвесь час брахаў наш сабака на ланцугу. Я позна чытаў, прыадчыніўшы печку і гледзячы як гараць бярозавыя дровы.. Раптам чую Шарык неяк заякатаў, запішчэў жаласна і ўжо як бы яго не чуваць. Я адразу зразумеў у чым справа. Схапіў са сьцяны “Іжу” і выбег, на хаду ўстаўляючы патрон. Ад печы, агню і жару ў цемры адразу нічога ня бачна, толькі нейкія цені ля плоту на сьнезе. Бліснулі зялёныя аганькі, нібы кот узіраўся. Не раздумваючы, на ўскідку я пальнуў па тых воўчых агнях наўгад. Стрэл уначы (ды яшчэ дымным порахам) быў такі гучны, што неперадаць. Выскачыла напалоханая маці і спрасонку:

“Сынок, сынок, вайна! Ужо вайна?!”

“Вайна, — кажу я заліхвацка, — маскаль напаў”.

У 70-х я скончыў з паляваньнем, прадаў тую файную “Іжу”, здаў паляўнічы білет, але часам яшчэ і цяпер успамінаю як надарылася мне ноччу па тых ваўках страляць. А сабаку я тады адвязаў і завёў у хату, у сенях начаваў. Хоць зразумела, другі раз ваўкі ўжо сюды не падышлі б. Пабаяліся б. Важна толькі па іх своечасова пальнуць.

15 красавіка 2015 г. Зянон Пазьняк

16/4/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2015
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024