Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: НАПЕРАДЗЕ ГОД РАЗЬВЯЗКІ Новы год — час калі можна азірнуцца назад і падсумаваць мінулае. Для шмат каго 2014 год — час абсурду і нечаканасьцяў, якіх звычайны чалавек не спадзяваўся. Для нас, беларусаў, гэта перш за ўсё год страт. Адышлі ў іншы сьвет вялікія беларусы — Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін. 1/1/2015 › Навіны Беларусы, не ставайце “пад сьцягі” палітычных прайдзісьветаў 24 сьнежня АГП (“партыя інтэлектуалаў”, як яны самы сябе называюць) выступіла з заявай, роўнай па пафасе гістарычнаму “Отечество в опасности!” Вядомыя палітычныя прайдзісьветы, якія вызначыліся сабачай вернасьцю Маскве (“идеалам русской демократии”) і вечным падыгрываньнем антыбеларускаму рэжыму, выдалі ў інфармпрастору свой заклік. 1/1/2015 › Навіны Віталь Портнікаў: Галоўныя падзеі яшчэ наперадзе Зараз лёгка пісаць, што праз гады, азіраючыся на 2014-ты, мы будзем пісаць, што пражылі 365 гістарычных дзён. І на самой справе, калі толькі нагадаць самае-самае галоўнае – Майдан, гібель Нябеснай сотні, уцёкі Януковіча, анэксію Крыма, вайну ў Данбасе, прэзыдэнцкія і парляманцкія выбары, крызіс у Расеі – то атрымаецца, што мы пражылі незабыўны год, пра які будуць пісаць раманы і здымаць фільмы. 1/1/2015 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |