Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Маскоўская імпэрыя знойдзе сабе магілу ў Беларусі

(Сьнежаньскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

14 сьнежня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Партыі і Фронту – “Нішто не ўратуе гэбоўскі рэжым”. З дакладамі выступілі сп. Сяргей Папкоў, нам. старшыні Партыі і Фронту, і сп. Зьміцер Якаўцаў, сябра Сойму. Выступоўцы адзначылі, што становіцца рэчаіснасьцю тое, аб чым на працягу гадоў папярэджвалі беларускія патрыёты. Расейская імпэрыя, ня здольная на рэфармаваньне і цывілізацыйнае існаваньне, спрабуе выратаваць сябе і сваю крамлёўска-лубянскую ўладу мэтадамі ваеннай агрэсіі супраць вольнай Украіны, а магчыма і татальнай вайной супраць цывілізаванага сьвету.

Але аналіз паказвае, што запланаваная маштабная вайна прынясе Маскве сакрушальную паразу і канец яе імпэрскаму існаваньню. Нават у расейскіх крыніцах адзначаецца, што Масква можа выкарыстаць калядна-навагодні сьвяточны пэрыяд для разгортваньня паўнамаштабнай атакі супраць Украіны. Нездарма на мяжы з Украінай Масква трымае свае войскі і ваенную тэхніку, з кожным днём узмацняючы гэтую групоўку. Ведаюць пра гэта і ўкраінцы, якія гатовыя бараніць сваю краіну ад агрэсараў. На баку ўкраінскага народу ўсе вольналюбівыя людзі і народы Эўропы і Амэрыкі. Яны разумеюць, што ўкраінскі народ бароніць эўрапейскую, хрысьціянскую цывілізацыю ад гэбоўскай арды.

Нас вельмі хвалюе фактар ваеннай пагрозы для нашай Беларусі. Канцэнтрацыя расейскіх войскаў і тэхнікі на нашай тэрыторыі – гэта ня проста дэманстрацыя, разьлічаная на зьнешні эфэкт застрашэньня Украіны. Гэтыя дзеяньні Масквы і падпарадкаванага імпэрыі менскага рэжыму сьведчаць аб планах уцягваньня беларускай арміі і нашай краіны ў ваенны канфлікт на баку расейскай імпэрыі. На жаль, бальшыня нашых грамадзян не разумеюць гэтай небясьпекі. Задачай патрыётаў ёсьць растлумачэньне нашым людзям гэтай трагічнай пэрспэктывы. Наш народ павінен разам выступіць супраць расейскай вайны, супраць удзелу нашых вайскоўцаў у ваенных дзеяньнях (што азначае незьлічоныя ахвяры). Мы разам, усім народам павінны сарваць злачынныя мілітарысцкія планы маскоўскіх агрэсараў.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра змяншэньне заробкаў нават на пасьпяховых дагэтуль прадпрыемствах. Спэцыялісты кажуць, што гэта толькі пачатак эканамічнага і фінансавага крызісу, выкліканага рабскай прывязанасьцю да мафійнай эканомікі Расеі. Ёсьць яшчэ цікавае назіраньне. Многія беларусы не паддаваліся на хлусьлівую рэжымную і маскоўскую прапаганду, але й жылі “абы ціха”, не падаючы голасу. Цяпер многія мужчыны і жанчыны пачалі казаць у сваіх гарадах і мястэчках праўду пра тое, што зрабіў зь іхнім жыцьцём і нашай Беларусьсю антыбеларускі рэжым. Людзі ня хочуць больш маўчаць і сьлепа падпарадкоўвацца зьнішчальнікам. Гэта сьведчыць аб тым, што на ўсіх узроўнях беларускага грамадзтва будзе актыўны, арганізаваны супраціў сотняў тысячаў людзей, калі паўстане пытаньне міру і вайны, жыцьця або сьмерці, будучыні нашых дзяцей і ўнукаў. Наш народ ня дасьць пакарыстацца сабой нікому. Вораг, які разьлічвае на мільёны пасіўных, абыякавых да свайго лёсу беларусаў, моцна памыляецца ў сваіх крымінальных разьліках. Маскоўская імпэрыя можа знайсьці сваю магілу менавіта ў Беларусі.

Сойм абмеркаваў арганізацыйныя пытаньні партыйнай працы.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
14 сьнежня 2014 г.

15/12/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2014
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024