Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Крымінальная безадказнасьць

Калі пан Валодзін кажа, што без Пуціна ня будзе Расеі, трэба разумець, якую Расею ён мае на ўвазе. Сапраўды, рашысцка-фашыстоўская “Расея”, якую так палюбіла крамлёўская кліка, якой кіруе паразітычная крымінальная алігархія, мае мала шансаў выжыць без Пуціна. Сакрэт ягонай непатапляльнасьці ў тым і заключаецца, што ў “эліты” няма іншай асобы, якая здолела б так пасьпяхова дурыць галаву “простаму народу”. І якім бы ні была незадаволенасьць “эліты” паасобнымі дзеяньнямі ўзурпатара, які ўсё больш ператвараецца ў неадэкватнага самадура, застацца безь яго сам на сам з народам яшчэ страшней.

Зараз у якасьці асноўнага рэсурса, які дазваляе кіруючай кліцы кансалідаваць вакол сябе грамадзтва, выкарыстоўваецца “поствэрсальскі сіндром”, што старанна падбухторваўся паўтара дзесяцігоддзя. Ён нараджае агрэсіўны антызаходні рэваншызм. Расейскі рэваншызм больш брыдкі за нямецкі. Пасьля Першай сусьветнай Нямеччыну рэальна пакаралі. Справядліва ці несправядліва – гэта ўжо іншае пытаньне (далёка, дарэчы, не відавочнае). У кожным выпадку, вялікадушнасьці пераможцы не праявілі, і хаця б таму немцы мелі некаторыя абгрунтаваньні крыўдаваць. Пасьля таго як СССР, ня вытрымаўшы эканамічнай гонкі, прайграў сваю глабальную бітву з “сьветам капіталізма” і пасьпяхова разваліўся, Расею ня толькі ніхто не караў, але ўсе па магчымасьці спрабавалі дапамагчы. Наколькі ўдала – зноў жа іншае пытаньне.

У сьвядомасьці значнай часткі расейскага грамадзтва ўкарэнілася ўяўленьне, што халодную вайну савецкая дзяржава зусім не прайграла, а высакародна саступіла Захаду, дабраахвотна адпусьціўшы на волю свае былыя калёніі і паўкалёніі. А вось тое, што яны дадзенай свабодай насьмеліліся пакарыстацца, успрымаецца як няўдзячнасьць, здрада і сыход зь сям’і і выклікае вострае пачуцьце крыўды. Яшчэ больш вострую крыўду выклікае тое, што Захад прыняў “тых, што ўцяклі” у сваю сям’ю. Мабыць, каб мы не крыўдавалі, Захад павінен быў ім адмовіць, пакінуўшы Расеі магчымасьць пры станоўчых абставінах вярнуць непаслухмяных дзяцей дадому.

Я далёкі ад таго, каб лічыць немагчымых “анчоўсаў” і іншых “ватнікаў” з “каларадамі” выключна нявіннымі ахвярамі прапагандысцкіх маніпуляцый гангстэраў, якія захапілі ўладу. Яны самы дбайна пялегавалі і песьцілі ў сваіх душах імпэрскую дрэнь. Гэта быў іхні выбар. Выбар, зроблены тады, калі стала відавочна, што ніхто не зьбіраецца іх караць за справы іх любімай савецкай дзяржавы. Дзяржавы, якая прапусьціла праз жоравы рэпрэсій мільёны ўласных грамадзян, прынесла гора і тыранію палове сьвету, а другую палову паўстагоддзя трымала ў страху глабальнай ядзернай вайны.

А калі так, то чаму не апраўдаць усе гнюснасьці і мярзоту савецкага рэжыма? Балазе інакш ніяк не апраўдаць уласную хлусьню, фальш, канфармізм, прыстасаванства, прыслужніцтва гэтаму рэжыму – калі нават і ня ўласнае, то блізкіх нам людзей, зь якімі мы сябе атаясамліваем. Не, у нас ўсё рабілася слушна, мы ва ўсім маем рацыю, нам няма ў чым каяцца.
Так мы даравалі ўсе злачынствы сваёй былой дзяржаве. Так мы даравалі сабе саўдзел у гэтых злачынствах, супольніцтва і патураньне ім. І мы працягваем дараваць сабе любую сёньняшнюю няшчырасьць, ці то жульніцтва на выбарах, несправядлівыя суды альбо ўдзел у карупцыйных схемах. І працягваем дараваць нашай сёньняшняй дзяржаве любыя злачынствы і гнюснасьці.

Вытокі сёньняшняга маральнага зьдзічэньня шмат у чым палягаюць у тым, што грамадзтвам ня быў па-сапраўднаму асэнсаваны і прачуты злачынны характар савецкага рэжыму. А ня быў ён па-сапраўднаму асэнсаваны і прачуты таму, што апошнія крушэньні савецкай імпэрыі аказаліся даволі літасьцівымі. Мала якія імпэрыі распадаліся так небалюча. Гісторыя абышлася з намі надта мякка. І наўрад ці крушэньне пуцінскай Расеі будзе такім жа аксамітным.

За ўсё рана ці позна даводзіцца плаціць. І кожны адказвае за свой выбар. Але, як сказана ў адным папулярным літаратурным творы, спакуса ня можа не прыходзіць у сьвет, але гора таму, праз каго яна прыходзіць. Гора таму, хто спакусіць малых гэтых. Той, хто культываваў і распаўсюджваў атруту рашысцкага рэваншызму, адкажа тройчы.
Але адказваць давядзецца ня толькі ім. Лепшыя розумы Расеі ламаюць галовы над тым, як вылячыць грамадзтва ад вялікадзяржаўна-шавіністычнага псіхоза, што ахапіў яго. А адказ на самой справе просты. Каб яго знайсьці, дастаткова зразумець прыроду хваробы. А хвароба гэтая вырастае на пачуцьці беспакаранасьці. Мы прызвычаяліся да таго, што калі мы хітрым самы з сабой, творым гнюснасьці, даруем гнюснасьці іншым, гэта не прыводзіць да дастаткова сур’ёзных для нас наступстваў. Хвароба рашызма – ад звычкі жыць на халяву, якая канчаткова сфармавалася ў сытыя дзьвюхтысячныя зь іхняй нафтавай раскошай.

Ура-патрыёты надзьмуваюць шчокі: нам ня страшныя заходнія санкцыі – жыве ж пад санкцыямі Паўночная Карэя! Гэта блеф. Эканоміка таталітарных рэжымаў тыпу паўночнакарэйскага ад пачатку ладзілася як заточаная на аўтаркію. Сучасная расейская эканоміка цалкам арыентаваная на сусьветны рынак. Акрамя таго, у дзьвюхтысячныя гады ў нас цалкам сфармавалася спажывецкае грамадзтва з адпаведнай псіхалогіяй, устаноўкамі, звычкамі. У горшым яго варыянце. Адмыслова канфармісцкае спажывецкае грамадзтва.

Надзьмуты крамлёўскай прапагандай балён імпэрскай пыхі лясьне пры сутыкненьні з сапраўды сур’ёзнымі цяжкасьцямі. Калі захапляльны працэс “уставаньня з каленяў” запатрабуе рэальных ахвяраў, запатрабуе адмовы ад звычайнага камфорту.

Цяперашнія, яшчэ цалкам далікатныя заходнія санкцыі – не адзіная прычына пагаршэньня стану расейскай эканомікі, якое распачалося. Даўно чаканае падзеньне сусьветных коштаў на нафту мала зьвязанае з санкцыямі. Ёсьць і яшчэ адна прычына. Карупцыйная пуціноміка, няздольная да рэальнай мадэрнізацыі, рана ці позна павінна была “праесьці сябе”. У нейкі момант крамлёўскай кліцы магло падасца нават выгодным наляцець на абмежаваныя заходнія санкцыі: усе цяжкасьці, зьвязаныя з распачатым эканамічным крызісам, можна было скінуць на злую волю геапалітычнага ворага. Але гэта будзе спрацоўваць толькі да таго моманту, калі наступствы эканамічнага крызісу пачнуць рэальна “кусацца”. Вось тады ўнікальная здольнасьць Пуціна дурыць галаву народу будзе пастаўлена пад сумніў. А разам зь ёю будзе пастаўлена пад сумніў і самое існаваньне пуцінскай Расеі.

Аляксандр Скобаў
30.10.2014
Пераклаў з расейскай В. Буйвал.
Крыніца: http://grani.ru/opinion/skobov/m.234513.html
Аляксандр Скобаў – расейскі публіцыст, грамадзкі дзеяч, дысідэнт савецкага пэрыяду.

4/11/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2014
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024