Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Віктар Шандаровіч: Наверсе дапілоўваюць рэшту…

Україна, “Наваросія”, ворагі-піндосы, разбэшчаная гейропа і расейская загадкавая духоўнасьць – гэта ўсё проста спроба адцягнуць “вялікі народны калектыў патрыятычнага танца” – ад лічбаў на табло на расейскіх абменьніках.

Пра гэта ў сваёй калёнцы ў “Штодзённым журнале” піша расейскі пісьменьнік і сатырык Віктар Шандаровіч.

“Учора гэты шматмільённы калектыў вадзіў карагоды, ганарыўся зялёнымі крымскімі чалавечкамі і радваў ВЦИОМ туркмэнскай падтрымкай ўсяго сутнага. Сёньня ён пачынае паціху часаць рэпу і з трывогай пазіраць на вакенца выдачы заробку”, — піша аўтар.

На думку сатырыка, расейскія ўлады беспасьпяхова спрабуюць выратаваць сытуацыю з рублём валютнымі інтэрвэнцыямі.

“Сёньня наверсе проста дапілоўваюць рэшту, выйграючы час валютнымі інтэрвэнцыямі з запасу, накопленага ў тлустыя нафтавыя ггады. Але лыжачка ўжо адчувальна шкрабе па дну”, — зазначыў пісьменьнік.

Шандаровіч таксама ўказвае на эканамічную ізаляцыю Расеі, якая пагражае зрабіць РФ падкантрольнай Кітаю.

“На мінулым вітку можна было пайсьці па грошы ў Парыжскі клюб (неафіцыйная міжурадавая арганізацыя разьвітых краін-крэдытораў, што займаецца рэструктурызацыяй запазычанасьці краін, якія разьвіваюцца” – “ГОРДОН”), але алімпійскія кольцы сьціснулі Пуціну галаву так, што ён разарваў адносіны з сьветам. Сёньня можна толькі аддацца Кітаю, але Кітаю пры такім раскладзе мы ў хуткім часе дастанемся бясплатна, а ў Паднябеснай нікуды не сьпяшаюцца”, — піша сатырык.

“Ідыёцкая эйфарыя” 2014 года ў Расеі, на думку пісьменьніка, заканчваецца “жорсткай сустрэчай з рэчаіснасьцю”.

“Год, які распачынаўся масавай ідыёцкай эйфарыяй, заканчваецца так, як заканчваецца кожная эйфарыя – жорсткай сустрэчай з рэчаіснасьцю. Рубель ужо не сьлізгае, а ляціць на дол, Україна страчаная на дзесяцігоддзі, і войскі НАТО стаюць ня ў Польшчы, а проста па пэрымэтру”, — зазначыў аўтар.

30 кастрычніка на Маскоўскай біржы курс расейскага рубля ўпаў ніжэй за псіхалагічныя адзнакі 43 руб. за даляр і 55 руб. за эўра.

У сувязі з падзеньнем коштаў на нафту рубель працягвае абясцэньвацца. Балазе, як мяркуюць аналітыкі выданьня Financial Times, апэрацыі Цэнтрабанка змогуць утрымаць краіну на цярпімым узроўні не даўжэй, чым да канца года. Усе планы Масквы па ўрэгуляваньню нацыянальнай валюты разбурацца, калі насельніцтва РФ вырашыць, што ў далярах свае сродкі захоўваць больш надзейна.

3.11.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/money/SHenderovich-Naverhu-dopilivayut-ostavsheesya-vyigryvaya-vremya-intervenciyami-no-lozhechka-uzhe-skrebet-po-dnu-49581.html

4/11/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2014
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024