Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Масква рыхтуецца да маштабнай эўразійскай вайны

Расейскі прэзыдэнт накіраваў у адстаўку ўсіх тых вышэйшых афіцэраў РФ, якія не падзялялі ягоную думку наконт наступальнай канцэпцыі адносна Украіны. Такую думку ў камэнтарах СМІ выказаў вядомы палітолаг Алег Соскін.

“Верагодней за ўсё, яны выказвалі яму папярэджаньні наконт адкрытага ўварваньня ва Украіну. Казалі Ул. Пуціну пра тое, што гэта можа прывесьці да значных адмоўных наступстваў. Указвалі на магчымыя рызыкі. Але кіраўніку Крамля гэта зусім не цікава. Ён працягвае нарошчваць сілы на расейска-украінскай дзяржмяжы. І яму неабходна было выдаліць ўсіх тых прафэсіяналаў, якія хістаюцца ў дадзеным пытаньні. Ён замяніў іх тымі, хто будзе без пярэчаньня выконваць ягоныя ўказаньні. Яму патрэбныя толькі робаты”, — патлумачыў экспэрт.

Сп. Соскін мяркуе, што Пуцін рыхтуецца разгарнуць маштабную эўразійскую вайну.

“А такога кшталту вайна прадугледжвае, што ўсе без выключэньня складнікі ваенных, палітычных, эканамічных, а таксама інфармацыйна-тэхналагічных сілаў безумоўна павінны дзейнічаць у добра зладжаным алгарытме і пры гэтым не задумваючыся выконваць розныя загады правадыра”, — распавёў ён.

Разам з тым іншы палітолаг Я. Магда ня бачыць зусім нічога дзіўнага ў такім масавым звальненьні афіцэраў вышэйшага складу РФ. “Пуцін ніяк не выходзіць па-за рамкі ўласных паўнамоцтваў. Гэта цалкам зьяўляецца ягонай прэрагатывай. Відавочна, ён проста знайшоў зусім іншых людзей, якіх лічыць зараз больш эфэктыўнымі. Таму ён і дзейнічае падобным чынам”, — сказаў Магда. Пры гэтым экспэрт дадаў, што ў гэтым ён ня бачыць нічога сур’ёзнага. “Тут раскрываць нейкую змову, значыць выдаваць пажаданае за наяўнае”, — патлумачыў ён.

Адмыслоўцы з выданьня “Биржевой лидер” нагадваюць, што 7 жніўня Ул. Пуцін звольніў адразу 18 вышэйшых афіцэраў РФ, сярод якіх вайсковыя, начальнікі МУС, Сьледчага камітэту РФ і ФСНК. У сваю чаргу, прэс-служба самога прэзыдэнта проста змаўчала пра масавае звальненьне вышэйшага афіцэрскага складу. Пакуль што адзінымі крыніцамі, што пацьвярджаюць гэты факт, зьяўляюцца афіцыйныя ўказы, абнародваныя на інтэрнэт-сайце Крамля.

Верагоднасьць наўпроставага ваеннага ўварваньня РФ на тэрыторыю Украіны даволі высокая. Пра гэта ў сваім інтэрв’ю СМІ распавёў паліттэхнолаг А. Качаткоў. “Улады Украіны страхуюцца па ўсіх накірунках. Яны працуюць у Хэрсонскай, Харкаўскай вобласьцях. У Адэскай таксама рыхтуюцца адбіць атакі. Спрабуюць перакрыць цяперашнюю мяжу з Прыднястроўем, бо адна толькі каманда Пуціна – і войскі расейцаў, разьмешчаныя паўз мяжу, хлынуць у нашую краіну”, — зазначыў ён. Па словах экспэрта, расейцы працягваюць патрабаваць ад Пуціна аб’явіць Кіеву вайну.

“Ён вярнуў дзяржаву ў Сярэднявечча. Там улада мае сапраўдны сакральны характар, а ўсе без выключэньня падданыя ганарацца, што яны зьяўляюцца правапераемнікамі Залатой Арды. Яны ўсе ўспрымаюць далейшыя заваёвы як разьвіцьцё. Шчыра вераць, што абсалютна ўсіх перамогуць. Гэта ёсьць шчыльнае спалучэньне рускай прапаганды і імпэрскага мэнталітэту. Пакуль расейцы па мордзе не атрымалі, яны гатовыя браць аўтаматы і ваяваць супраць нашай краіны. Атрымаюць дыхту – іх ваяўнічае жаданьне сьцішыцца. Толькі аб’яднаны сьвет можа сёньня даць у морду Расеі. Іх ваенныя стратэгі добра ўсьведамляюць звышмагутнасьць НАТО. Па гэтай прычыне адзіны аргумант Расеі – гэта ўжываньне сучаснай ядзернай зброі. Маўляў, калі з намі ня хочаце дамаўляцца, то ўзарвем усіх і ўсё”, — заявіў Качаткоў.

Ён мяркуе, што карані гэтак званага рускага фашызма дасягаюць глыбокай даўніны. “Адчуваньне вялікай імпэрыі нікуды ня зьнікла. Маштабная прапаганда ўзмацняе розныя радыкальныя настроі ва ўсім грамадзтве. Ствараць нешта новае – складаны і працяглы працэс. Лягчэй пайсьці і проста жаданае забраць гвалтам. Так дзейнічае сёньня Расея. Яна хоча, каб яе ўсе шанавалі не за дасягненьні, а з-за бясконцага пачуцьця страху перад магутнасьцю”, — дадае паліттэхнолаг.

Цяперашні кіраўнік СБУ В. Налівайчанка мяркуе, што планы РФ па ўварваньню ва Украіну яшчэ да канца ня зьнятыя. “Планы ўварваньня, мяркуючы па тым, наколькі інтэнсіўна адбываецца ўвесь час забесьпячэньне ваеннай тэхнікай, да канца так і ня зьнятыя. Таму мы актыўна змагаемся і ваеннымі мэтадамі і рознымі сьледча-прававымі мэтадамі і, зразумела, інфармацыйнымі. Працягваем змагацца супраць таго, каб было ўварваньне”, — патлумачыў кіраўнік СБУ.

Трэба адзначыць, што нядаўна ЗША заявілі, што будуць лічыць наўпроставым ваенным уварваньнем правядзеньне расейскім бокам у аднабаковым парадку апэрацыі па дастаўцы якой-кольвечы гуманітарнай дапамогі на торыторыю Украіны. Пра гэта, у прыватнасьці, сказала пастаянны прадстаўнік гэтай краіны пры ААН С. Паўэр на паседжаньні Рады Бясьпекі сусьветнай арганізацыі.

“Якая-кольвечы аднабаковая інтэрвэнцыя расейскай дзяржавы на ўкраінскую тэрыторыю – таксама і на падставе аказаньня неабходнай гуманітарнай дапамогі – будзе абсалютна недапушчальнай і выклікае толькі глыбокую трывогу. Акрамя таго, яе будуць разглядаць як уварваньне ва Украіну”, — падкрэсьліла яна.

Віталіна Тарасава

9.08.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.profi-forex.org/novosti-mira/entry1008221726.html

18/8/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2014
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024