Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Панты” і “бабло”

Ёсьць у расейцаў такое жаргоннае слова, што цяжка перакладаецца на іншыя мовы, але добра зразумелае ў прасторы іхнай рэчаіснасьці, як “панты”. І ёсьць такое ключавое ў кантэксьце цяперашняй расейскай жаргоннай рэчаіснасьці паняцьце, як “бабло”.

І дарэмна думаюць некаторыя наіўныя людзі, нібыта гэтае самае “бабло” лёгка і невымушана, са звонам і падскокамі, перакладаецца на ўсе мовы сьвету як “грошы”. Не, дарагія мае! “Бабло” – гэта ня грошы, хаця і на яго можна нешта набыць. Бабло – гэта бабло.

Прывідны і двухсэнсоўны дабрабыт “пуцінскага” сьвету, не зусім сьціпла названага нядаўна “русским миром”, трымаўся да пары да часу на здольнасьці канвэртаваць панты ў бабло і назад. Гэтыя ненатуральныя адносіны сымвалічнага капітала з рэальным ўсё ж далі і ў самы бліжэйшы час дадуць збой. Панты пантамі, а эканоміка эканомікай. Формула “з грашыма мы і без розуму пражывем” больш чым спакушальная, але, балазе, нетрывалася, як і любы тавар, што хутка псуецца.

Бабло – гэта ня тое, што зарабляюць, копяць, укладваюць у эканоміку, адукацыю або здароўе. Бабло – гэта тое, што адціскаюць, адкатваюць, заносяць, наварваюць, адмываюць і пракручваюць.

Колькі гадоў таму быў папулярны лёзунг, які здаваўся многім дасьціпным і афарыстычным. Гэты лёзунг многія заўважалі на задніх шыбах аўтамабіляў. Ён сьцьвярджаў: “Бабло перамагае зло”. Сьмешна? Ага, сьмешна. Хаця і няправільна. Бо бабло не перамагае, а нараджае зло. Якое, у сваю чаргу, нараджае бабло. І назад. І гэтая вазгонка нясе ў сябе часам непрадказальныя наступствы накшталт сумна вядомага крымскага гоп-стопа і ўсяго іншага, што было за ім.

А гэта ўжо не пра “бабло”. Гэта ўжо пра “панты”, якія часам называюць патрыятызмам.

Яшчэ зусім нядаўна гламурная імпэрская рыторыка на роўным, зь зіхаценьнем фоне дабрадушнага антыамэрыканізма здавалася амаль бяскрыўднай, бо не была поўнай жарсьці. Таму што цёмныя жарсьці, якія віравалі ў неспакойных душах, — гэта значыць, зноў жа панты – ураўнаважваліся жарсьцю да бабла. Гэты пацешны, бяздумны і аўтаматычны антыамэрыканізм быў ня столькі перакананьнем (якія там перакананьні!), колькі моднай прыхамацьцю. Ну, просто “так цяпер носяць”. Гэта як з шырокімі альбо вузкімі штанамі.

Часам, як, напрыклад, у нашыя дні, панты рэзка вырываюцца наперад, і тады парушаецца крохкая, хаця й важная раўнавага. І тады ўжо не бабло перамагае зло, а зусім наадварот.

Калі “бабло” – гэта ўблюдачны сінонім слова “грошы”, то “панты” – гэта сувэрэнны эквівалент слова “гонар”. Так жа, як некалі нешта для кагосьці азначала “доблесьць”, якая потым муціравала ў бяспрыкладную ў сваёй бессэнсоўнай і разбуральнай вульгарнасьці “круцізну”. У тую самую круцізну, што прымушала прэзыдэнта вялізнай краіны то строіцца на ўвесь сьвет сваім ня надта апалонаўскім голым торсам, то апускаючыся на дно марское, цягаць адтуль самапальныя антычныя вазачкі, то, узьняўшыся пад воблакі, ляцець у кампаніі ні ў чым не вінаватых пералётных птушак, то нахмурваць дзяржаўныя броўкі, то гульліва рухаць падпалкоўніцкімі жалвакамі.

Гэта калі казаць пра “сувэрэнныя” паняцьці, якія, фактычна, ня маюць аналагаў у мовах цывілізаваных краін.

Але існуюць яшчэ ў гэтай дзіўнай моўнай прасторы і словы, якія здаюцца цалкам знаёмымі, але іхнія інструмэнтальныя значэньні рэзка разыходзяцца са значэньнямі агульнапрынятымі, слоўнікавымі.

Значэньні звычайных і часам ня вельмі важных словаў падзьвяргаюцца сур’ёзнаму выпрабаваньню. І выпрабаваньне гэтае настолькі жорсткае, што многія яго не вытрымліваюць. Многія з гэтых словаў ў сілу радыкальнай і разбуральнай сэмантычнай дэфармацыі ўжо проста не надаюцца для карыстаньня. І ня сёньня гэта пачалося. Ужо даўно такія словы, як, скажам, “духоўнасьць” або “патрыятызм”, немагчыма ўжываць без двукосься.

А вось, напрыклад, апошнімі днямі я ўвесь час лаўлю сябе на тым, што з тугой і трывогай думаю пра далейшы лёс ні ў чым не вінаватага слова “гуманітарны”. А ўжо пра выразна злавесны ў сваёй аксюмароннай вобразнасьці “гуманітарны канвой” ужо й не кажу.

14.08.2014

Леў Рубінштэйн

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://grani.ru/Culture/essay/rubinstein/m.232039.html

Леў Рубінштэйн – маскоўскі паэт, крытык, публіцыст.

18/8/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2014
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024