Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Каму дапамагаць? Здраднікам Украіны?

У СМІ, у тым ліку і ў “дэмСМІ” РБ прайшло паведамленьне-заклік: здаваць грошы у Чырвоны Крыж РБ, а яны “будуць перадаваць іх на дапамогу ўкраінскім уцекачам”. Пазначаны разьліковы рахунак і нават фармулёўка на выплаце – “Дапамога Украіне”.

Сфармулявана дастаткова “гуманітарна”. Але давайце разьбярэмся па парадку. “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” (далей ЧК) зьяўляецца толькі фармальна незалежнай гуманітарнай арганізацыяй. Мае цэнтральны офіс у цэнтры сталіцы, зусім непадалёк ад палаца Лукашэнкі, на вул. К. Маркса. Мае шэраг раённых офісаў у сталіцы і па краіне. Ужо самы гэты факт сьведчыць аб тым, што яны мякка кажучы “трымаюцца каля начальства”. З савецкіх часоў ЧК вядомы як навязьлівая кантора, якая лезла да грамадзян з 13-гадовага ўзросту з абавязкавымі выплатамі. Пры Гарбачове была публікацыя на гэтую тэму ў прэсе. Высьветлілася, што грошай, сабраных савецкімі грамадзянамі з 13-гадовага ўзросту, не хапала нават на ўтрыманьне штатных супрацоўнікаў ЧК. Людзі тады пасьмяяліся ды спыталіся рытарычна: навошта тады гарод гарадзіць? Так яно і йшло, кантора была на сваім месцы. Пасьля Чарнобыльскай катастрофы ЧК ўславілася цэлай сэрыяй брудных скандалаў. У сталічным офісе і на месцах (асабліва актыўна на Гомельшчыне і Магілеўшчыне) у вялікіх памерах раскрадаліся грошы, мэдыкамэнты і іншая гуманітарная дапамога з замяжы. СМІ паведамлялі пра судовыя працэсы. Цэлыя склады скрадзеных тавараў і кансэрваў былі знойдзеныя ў кватэрах начальнікаў ЧК, мэдыкаў і адміністратараў рознага ўзроўню. Пры лукашызме ўсё гэта ўжо было ахутана таямніцай.

Фронтаўцы папярэджвалі даверлівых заходнікаў, каб яны не зьвязваліся з афіцыйнымі канторамі антыбеларускага рэжыму. Але магічная выява крыжа падманвала многіх. Даводзілася суправаджаць гэтых шчырых італьянскіх і ірляндзкіх людзей у канторы ЧК. Інтэр’еры і стафаж там былі непараўнальнай стылістыкі. Мэбля заўсёды падкрэсьлена парэпаная і старая (“мы бедныя”), на сьцяне не партрэт начальніка рэжыму, а фота Васіля Быкава (“мы читаем его поэзию”). Ну і ў цэлым публіка імкнулася паводзіць сябе дэмакратычна. Праўда, гэта ў іх ня надта атрымлівалася. Парткамаўская натура ўсяроўна вылазіла шылам. Маладзенькія супрацоўнічкі (усё сынкі начальства, якія прайшлі “ін’яз”) бадзёра стрыбалі па пакоях у джынсіках. Старэйшыя дамы пыталіся ў фронтаўцаў: “А вы всегда разговариваете на этом языке?” Адным словам, беларусу было брыдка ў гэтым чужым асяроддзі. Што маглі, мы заходнікам тлумачылі. Пераканаць іх не заўсёды атрымлівалася.

Як вядома, “радыяцыю Лукашэнка адмяніў…” (як змрочна жартуюць жыхары Зоны). Цяпер вось ЧК і яго “чэкістам” падвярнулася новая тэма – “дапамагаць Украіне”. Ва Украіне ідзе вайна супраць расейскай агрэсіі. З зоны баёў, ад тэрору банд маскоўскіх наёмнікаў і мясцовых крымінальнікаў уцякаюць дзесяткі тысячаў людзей. Простыя ўкраінцы бягуць у іншыя ўкраінскія вобласьці, дзе імі апякуецца дзяржава, гуманітарныя арганізацыі і мясцовае насельніцтва. Тыя, хто ненавідзіць усё ўкраінскае, уцякае ў суседнюю Расею. Там іх пасылаюць жыць туды, адкуль паўцякалі мясцовыя расейцы: Прымор’ё, Закаўказье і падобнае. І вось аказалася, што ёсьць такія, якія ўцяклі ў нашую Беларусь. Ім цяпер прапануецца дапамагаць. Людзі задаюцца рытарычным пытаньнем: чаму гэтыя асобы хаваюцца ў Беларусі, а не накіроўваюцца ў цэнтры для ўцекачоў, што існуюць па ўсяе Украіне? Адказ просты. У Беларусь уцякаюць самы або высылаюць свае сем’і тыя, хто дзейнічае супраць Украінскай Дзяржавы: розныя беркутаўцы, здраднікі з шэрагаў міліцыі, СБУ, дзяржадміністрацыі, якія баяцца перасьледу і пакараньня. Вось як аказваецца. Цяпер нам прапануецца ўзяць гэтую публіку на ўтрыманьне.

Мяркуем, што кожны павінен прымаць рашэньні самастойна. Але ня выключана, што па нашай краіне пракоціцца чарговая хваля “добровольной принудиловки” пад фальшывым сьцягам з блюзьнерскай выявай адной хрысьціянскай сьвятыні.

Янка Базыль

8/8/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2014
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024