Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пуцін, Гітлер і Кім Чэн Ын

Тэхналогія і прапагандысцкае забесьпячэньне пуцінскай анэксіі Крыму настолькі па-вучнёўскаму сьпісаныя з гітлерскіх судэцкіх пропісяў, што параўнаньне двух дзяржаўных дзеячаў, што было зусім нядаўна прызначэньнем “адмарозка і адшчапенца” Шандаровіча, сталася сёньня банальным майнстрымам сусьветнага палітычнага дыскурса.

Нядаўняя россып гэбельсаўскіх (у духу ein Volk, ein Reich, ein Fuerer) шчыраваньняў партайгэносэ Пяскова ўзмацняе ўражаньне духоўнай і гістарычнай блізкасьці лёсаў двух эўразійскіх правадыроў, што кінулі выклік аб’яднаным сілам атлантызма, глабалізма, масонства і сатанізма.
Гістарычныя паралелі часта займальныя і павучальныя, але, калі мы хочам імі пакарыстацца для аналізу падзей, што адбываюцца, то неабходна зафіксаваць і сутнасныя адрозьненьні паміж зьявамі і постацямі, якія параўноўваюцца.

У выпадку Гітлера і Пуціна некаторыя такія адрозьненьні відавочныя і ўжо адзначаныя шэрагам аўтараў.

Напрыклад, Гітлер ня быў мульцімільярдэрам. У яго не было ў Лёндане блізкага падзельніка і асабістага фінансавага кашалька Абрамовіча. І не таму, што Гітлер быў антысэмітам. У выпадку неабходнасьці такі Абрамовіч мог бы быць уключаны ў зацьверджаны асабіста фюрэрам сьпіс “дзяржаўна неабходных габрэяў”.

А вось Пуцін ня мог забыцца пра вернага Рому і на сваёй пачварнай (нашыя войскі будуць стаяць за сьпінамі ўкраінскіх жанчын і дзяцей) прэс-канфэрэнцыі 4 сакавіка. Паглядзіце яшчэ раз, зь якой жарсьцю і непадробленай заангажаванасьцю, нэрвова тузаючы ножкамі ад абурэньня, кляйміў ён “жыдабандэраўца” Каламойскага, які адарваў у Абрамовіча ажно цэлых 2 000 000 000 даляраў. Нават прагаварыўся, што асабіста абмяркоўваў з Абрамовічам абставіны той няўдалай для іх зьдзелкі.

Гітлер быў маньякам пачварнай ідэі – перавагі германскай расы і сусьветнага панаваньня вялікай Нямеччыны. Улада цікавіла яго як інструмэнт рэалізацыі гэтай хімеры. Анэксія Судэтаў была для яго адным з першых крокаў да тэрытарыяльнага пашырэньня тысячагадовага райха.

Крымская апэрацыя сапраўды выглядае зьлепкам з судэцкай. Але матывы Пуціна іншыя і, каб зразумець логіку яго далейшых дзеяньняў, трэба паспрабаваць разабрацца ў гэтых матывах.

Пуцін – не маньяк зьбіраньня рускіх земляў або пераадольваньня самай буйной катастрофы ХХ стагоддзя, як гэта некаторымі назіральнікамі з захапленьнем або, наадварот, з жахам успрымаецца.

Ён ня думаў аб скарэньні Крыма ні дзесяць гадоў таму, калі высьмеяў і жорстка асудзіў гэтую ідэю на сваёй прэс-канфэрэнцыі, ні чатыры месяцы таму, калі быў упэўнены, што, сарваўшы шантажом і подкупам падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі Украіны з Эўразьвязам, надоўга забясьпечыў захаваньне на Украіне той жа сістэмы бандыцкага капіталізма, якую ён са сваёй брыгадай з каапэратыву “Озеро” і занюханай дрэздэнскай рэзыдэнтуры пасьпяхова дабудаваў у Расеі.

У свой час выпадкова і амаль супраць свайго жаданьня аказаўшыся пры ўладзе дзякуючы шалёнай энэргіі, вынаходлівасьці і бязьмежнаму цынізму Беразоўскага, Абрамовіча, Валошына, Юмашава, Дзячэнка, якія разьвязалі для яго другую чачэнскую вайну, ён сёньня маньяк адной ідэі. Ідэі пажыцьцёвага захаваньня сябе ў гэтай уладзе.

Попел Муамара Кадафі стукаецца ў ягонае сэрца. Ён перакананы, што з уладай згубіць сваю вялізную маёмасьць, волю, а можа і жыцьцё. Посьпех Лютаўскай антыкрымінальнай рэвалюцыі на Украіне (а менавіта ў гэтым была сутнасьць Майдана, як ён сам вымушаны быў прызнаць на той прэс-канфэрэнцыі) сьмяротна небясьпечны для яго. Прыклад можа стацца надта прывабным для падданых ягонай Дзюдохэрыі.

Вось так прастадушна і нескладана распавядае пра гэта ва ўстаноўчым артыкуле на заходнюю аўдыторыю “Why There Will Be War in Ukraine” знатны крамлёўскі прапагандыст Маркаў:

“Апазыцыйны рух у Расеі, безумоўна, захоча выкарыстаць пасьпяховы досьвед і тэхналогіі пратэстаў Эўрамайдана, каб з дапамогай і пры фінансавай падтрымцы Захада паспрабаваць зьдзейсьніць сваю ўласную рэвалюцыю ў Маскве. Ягоная мэта – скінуць прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна. Пуцін прыняў слушнае рашэньне – ён ня стаў чакаць нападу і прадпрыняў прэвэнтыўныя захады. Многія на Захадзе кажуць, што рэакцыя Крамля была паранаідальнай, але ў Нямеччыне габрэі думалі тое ж самае пра выезд з краіны ў 1934 годзе. Бальшыня зь іх думалі, што яны ў бясьпецы, і засталіся ў Нямеччыне нават пасьля прыходу Гітлера да ўлады. Сумна вядомая Крышталёвая ноч, адзін зь першых раньніх этапаў “канчатковага рашэньня”, адбылася праз пяць гадоў. Падобным чынам усяго чатыры гады застаецца да прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі ў 2018 годзе, і ёсьць вялікая рызыка, што падрыўныя сілы ўнутры і па-за межамі Расеі паспрабуюць скінуць Пуціна, выкарыстоўваючы, у прыватнасьці, свой ?? новы плацдарм на Украіне. Ці будзе вайна на Украіне? Баюся, што так”.

Такім чынам, вайна на Украіне, паводле Маркава-Пуціна, непазьбежная і неабходная, каб запабегнуць канчатковаму вырашэньню пуцінскага пытаньня (паразу яго на выбарах 2018 года).

Украінская рэвалюцыя павінна быць дыскрэдытавана і раздушана, а расейскім падданым запрапанавана бразготка, каб адцягнуць увагу. Мэта Пуціна ня Крым, а Кіеў. Крым гэта нэаімпэрскі наркотык, які ап’яняе сьвядомасьць мас і пакліканы падтрымаць рэйтынг правадыра.

Пуцін не Гітлер. Ён пакуль яшчэ Путлер, што косіць пад яго, які “падбірае ўкраінскія землі” і разбэшчвае сьвядомасьць свайго народу з-за страха згубіць уладу. Але маска мае ўласьцівасьць прырастаць да твару. Вось Пяскоў, напрыклад, цалкам ужо сабе Гэбельс, які адбыўся. Ды й Лаўроў з кожным днём на вачах рыбэнтропее. Ня кажучы ўжо пра гестапаўскія кадры, якія проста рвуцца з павадка.

Ёсьць яшчэ адно важнае адрозьненьне. Пуцін валодае ядзернай кнопкай. Ён, трэба спадзявацца, яе не націсьне, ды й ня здолее гэта зрабіць без міністра абароны і начальніка Генэральнага штаба. Тры чалавекі наўрад ці адначасова зьедуць з глузду. Але пагуляцца ў ядзерны покэр, як Кім Чэн Ын, які нават з адным сваім цэбрам ядзерных памыяў прымушае таньчыць вакол сябе ўвесь “цывілізаваны сьвет”, наш Кім Чэн Ын абавязкава захоча.

Так ці інакш пуцінізм уваходзіць у завяршальную, саму ганебную і самую небясьпечную для Расеі і сьвету стадыю сваёй эвалюцыі, так і не вырашыўшы, а толькі крайне агаліўшы сваю фундамэнтальную супярэчнасьць:

Паталагічная нянавісьць да Захаду як татальная ідэалогія, што ўнушаецца грамадзтву, і ў той жа час абсалютная залежнасьць ад Захаду правадыроў і бэнэфіцыянтаў рэжыму, якія захоўваюць там свае крымінальныя абшчакі і ахоплены плябейскай зайздрасьцю апантанага спажываньня матэрыяльнага плёну ненавіснай ім заходняй цывілізацыі.

Андрэй Піанткоўскі

14.03.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=5322CBDABD00B

29/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024