Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У Вільні ўшанавалі 150-ую гадавіну з дня страты Героя Кастуся Каліноўскага

Толькі тады, мой народзе, зажывеш у шчасце і згодзе, калі маскаля над табою не будзе (Кастусь Каліноўскі)

Прайшло 150 гадоў… На жаль у бегу гэтага паўтара стагоддзя для нашых земляў змянілася не так і шмат: змяніўся час, змяніліся дзяржавы ў якіх мы жывём, але праблемы засталіся тыя самыя. Як тады, так і зараз, наша зямелька не стала вольнай, як тады, так і зараз нам пагражае той самы ўсходні агрэсар. Нашыя героі ў свядомасці многіх беларусаў становяцца ворагамі, бо змагаліся за вольнасць і незалежнасць Бацькаўшчыны, а не за любоў да ўсходняга агрэсара. Але памяць пра іх мы праняслі і, сёння захапляемся іх ахвярнасцю і гераізмам, і ўшаноўваем іх святыя імёны, у той час як імёнаў агрэсараў мы і не ведаем. Не ведаюць іх і там, на ўсходзе. Яны не патрэбныя ні тут ні там. Яшчэ больш, імёны нашых герояў і сёння наводзяць перапалох на ўсходзе. А гэта значыць - наш народ не пераможны.

І сведчанне гэтаму было адзначэнне 150 угодкаў з таго дня, калі царскія карнікі пазбавілі жыцця сімвала нацыі – Героя Кастуся Каліноўскага. Памяць пра яго народ ужо нясе 150 гадоў і стала зразумела, што нягледзячы ні на якія прапаганды і забароны гэтае імя з сэрца беларусаў ужо не выкараніць. Яно ўрасло ў душы і свядомасць панявольнае нацыі і пабуджае нас не забывацца аб тым, хто мы такія, што мы дзеці Еўрапейскай цывілізацыі. І гэтае імя і сёння заахвочвае нас змагацца супраць таго самага самазванца і ўзурпатара і дае надзею, што мары пра вольнасць і веліч Бацькаўшчыны збудуцца.

150 гадоў яго душа ўзляцела ў веліч нябёсаў і адтуль спазірае на нас і разам з намі ўзносіць малітвы да велічнага Бога. У іх – вечнасць нашае збалелае Бацькаўшчыны, надзея на вольнасць і вера ў тое, што і мы запануем у сваёй старонцы.

22 сакавіка беларусы сабраліся ў сваім Вечным Горадзе, каб прайсці апошнім шляхам свайго Героя і засведчыць грамадзкасці, што акупантам так і не ўдалося знішчыць ні нацыю, ні нацыянальную памяць. Гэтым разам сімвалічным было і само ўшанаванне памяці Кастуся Каліноўскага, бо ўдзельнікі паўтарылі той шлях, якім ішоў і наш Кастусь, ахвяроўваць сваё маладое жыццё, каб над намі больш „маскаля не было“.

Святкаванне распачалося з урачыстай Імшы ў падамініканскім касцёле, якую адправіў кс. Даніла Сваяк. Менавіта ў гэтым касцёле паўстанцы прысягалі на вернасць Богу і народу і з яго сценаў выходзілі, каб бараніць бацькаўшчыну. У мурах гэтага касцёла апошнія дні зямнога пілігрымавання правёў і Герой Кастусь Каліноўскі.

Пра важнасць і сімвалічнасць гэтага дня і таго, што служба адбываецца ў гэтым месцы гаварыў і кс. Даніла. Ён адзначыў, што нічога бясследна не знікае. Сто гадоў таму назад, тут маліліся па-беларуску беларускія ксяндзы Адам Станкевіч, Язэп Германавіч, Казімір Стэповіч. Тут 150 гадоў таму маліўся і Кастусь Каліноўскі. І сёння тут молімся мы.

Пасля паніхіду за супакой душы Кастуся адслужыў грэка-каталіцкі святар Яўген Усошын.

Усклаўшы кветкі да шыльды Кастуся Каліноўскага, якая знаходзіцца на мурах гэтага касцёла, удзельнікі паўтарылі той самы шлях, якім ішоў і Кастусь у апошні дзень свайго прабывання ў гэтым свеце. Шэсце, у якім узялі ўдзел некалькі сотняў беларусаў, расцягнулася доўгім ланцугом па вуліцах Вільні. У перадзе – партрэт Кастуся, які ў чарговы раз паўтарыў свой апошні зямны шлях. Шматлікіх жыхароў і гасцей літоўскай сталіцы ўразіла і зацікавіла калона з пераважаючымі бел-чырвона-белымі сцягамі.

На тым месцы, дзе Кастусь адыйшоў у нябесную Беларусь, нас чакалі вядомыя літоўскія палітыкі: Вітаўтас Ландсбергіс, Эммануэліс Зінгерыс.. Яны не толькі праявілі салідарнасць з нашым народам, але засведчылі, што літоўцы і беларусы заўжды былі разам і няма патрэбы, каб гэтыя даўнія суседскія і сяброўскія адносіны перарваліся. Як адзначыў праф. В. Ландсбергіс, што менавіта ўсходні агрэсар робіць шмат правакацыяў, для таго, каб пасварыць нашыя народы. Таму не трэба на іх паддавацца і быць разам. Эммануэліс Зінгерыс указаў на агульнасць праблемаў для літоўцаў і беларусаў і на тое, што ў гісторыі мы мелі шмат агульнага. Так як і беларусам, літоўцам таксама забаранялі быць літоўцамі, пазбаўлялі іх нацыянальнай памяці, не дазвалялі друкаваць кнігі па-літоўску. Але гэта літоўцы вытрымалі і перамаглі. І сёння літоўцы аказваюць і будуць аказваць дапамогу беларусам на шляху да здабыцця незалежнасці.

Каля крыжа таксама прамаўлялі вядомыя беларускія дзеячы і палітыкі. Хведар Нюнька ў сваёй прамове адзначыў, што і тут не ўсё проста. Напрыклад, паўстае праблема захавання месца памяці Кастуся Каліноўскага на Лукішскім пляцы, бо будзе праводзіцца рэканстуркцыя Лукішак і ні ў адным з падтрыманых праектаў не захавана гэтае месца. Таму ТБК будзе рабіць усё магчымае, каб гэты сімвал для беларусаў захаваць.

У сваіх прамовах Мілінкевіч, Някляеў, Сіўчык і інш. звярнулі ўвагу на праблему ўсходняга агрэсара, што нягледзячы на тое, што прайшло 150 гадоў, нічога не мяняецца. І падцверджанне гэтаму сітауцыя ва Украіне. Імперыя не можа супакоіцца. Даследчык жыцця і дзёйнасці Кастуся Каліноўскага Язэп Янушкевіч прачытаў успаміны аднаго з царскіх пісьменнікаў, дзе ён апісваў апошнія моманты зямнога жыцця Каліноўскага. Далей зазначыў важнасць гэтай даты і таго, што памяць пра героя не забытая.

Святкаванне 150 гадавіны завяршылася ў ЕГУ святочным канцэртам. У чарговы раз было засведчана, што мы беларусы, што нашая гістарычная памяць жыве, мы памятаем і ведаем, хто мы, адкуль мы, куды ідзем і чаго хочам. І нас ужо не спыніць. Калі 150 гадоў таму яшчэ не было ў нас свядомасці, не было нашае беларускасці, нашае дзяржавы, то зараз мы гэтае ўсё маем. І колькі б нас агрэсар не спыняў, зрабіць ён гэта не ў стане. І таму найлепшае падцвярджэнне 22 сакавіка 2014 года ў Вільні, калі сотні беларусаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі, з беларускай мовай і нацыянальнымі спевамі пракрочылі вуліцамі Вечнага Горада ўшаноўваючы памяць Героя Кастуся Каліноўскага і сведчачы сабе, свету і акупанту, што нас „не спыніць і не стрымаць“.

Д-р Алесь Адамковіч

Вільня

23 сакавіка 2014 г.

23/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024