Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЦЬВЯРОЗЫЯ РАЗВАЖАНЬНІ

Ёсьць выразнае адчуваньне, што ў Кіеве адбыўся стыхійны выбух, але далейшае разьвіцьё падзеяў паказала: сілавы сцэнар планавалі даўно, а апазыцыю справакавалі ўлады, заявіў Gordonua.com палітолаг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных дасьледваньняў “Пэнта” Уладзімір Фясэнка.

“Мяркуючы па падзеях 18 лютага, сілавы сцэнар быў спланаваны заранёў, засталося толькі арганізаваць нагоду. Далей машыну не спрабавалі спыніць, а гэта можна было зрабіць, калі б не загад аб разгоне Майдана. Улада абрала мяккі спосаб, такі ж, як і ўначы на 11 сьнежня 2013 года. Не жорсткі разгон, а выцісканьне. Але нават гэта прывяло да дзесяткаў чалавечых ахвяраў. Чарговая трагічная памылка”, — упэўнены Фясэнка.
Камэнтуючы словы Андэрса Аслунда (старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута міжнароднай эканомікі імя Пэтэрсона, спэцыяліст па расейскай палітыцы і эканоміцы — Gordonua.com) аб тым, што загад ачысьціць Майдан Януковіч атрымаў ад Пуціна ў Сочах, палітолаг часткова пацьвердзіў гэтую вэрсію.

“Мяркуючы па ўсяму, рашэньне было прынята ня ў Сочах, а крыху пазьней. Вэрсію, што Пуцін купіў разгон за 2 мільярды даляраў, я таксама магу пацьвердзіць. Больш таго, па званках з Масквы ў мяне ўзьнікла адчуваньне, што там ведалі сцэнар разьвіцьця падзей і дату пачатку штурма”, — выказаў меркаваньне палітолаг.

“Сілавы варыянт выгадны Маскве, таму што ён вяжа крывёй Януковіча, які самаўхіліўся, ператвараецца ў новага Лукашэнку, цалкам залежнага ад Пуціна”, — падкрэсьліў Фясэнка.

Экспэрт даў некалькі сцэнароў далейшага разьвіцьця падзей.

“Зараз трэба замацаваць нестабільнае і нефармальнае перамір’е. Галоўнае – не паўтараць памылак 18 лютага і вывесьці “Беркут”. Наступны крок – тэрмінова прымаць палітычнае рашэньне аб хуткім падзеле ўлады. Не праз паўгады класічным шляхам канстытуцыйных зьменаў, а хуткім падзелам праз вяртаньне да Канстытуцыі 2004 года”, — перакананы палітолаг.

Калі гэтага не зрабіць, то, на думку Фясэнкі, краіна апынецца на грані фактычнага расколу.

“Калі гэтага не адбудзецца, будзе працяг супрацьстаяньня. Падчас такой вайны ўлада навядзе парадак так, як палічыць патрэбным, — сілай і масавымі рэпрэсіямі. Гэта выкліча ў адказ хвалю супраціву. У краіне ўжо абазначана тэндэнцыя расколу. Частка краіны – Заходняя Україна, шэраг цэнтральных вобласьцяў, — не падпарадкоўваюцца дзеяньням уладаў. Здушыць супраціў у Заходняй Украіне можна толькі гвалтам і шматлікімі ахвярамі. І тое я ня ўпэўнены, ці ўдасца гэта зрабіць”, — падсумаваў Фясэнка.

19.02.2014

Пераклад з расейскай

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Fesenko-Putin-svyazal-YAnukovicha-krovyu-i-prevratil-v-Lukashenko-10386.html

21/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024