Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Адкуль яны ўзяліся?

12 лютага ўкраінская рэдакцыя Радыё Свабода выдала паведамленьне пад тытулам “Нацыяналістычныя партыі Балтыі і Беларусі стварылі камітэт дапамогі Ўкраіне – каардынатар”.
(Крыніца: http://www.radiosvoboda.org/content/article/25261928.html)

У якасьці “каардынатара” пазначаны Сяргей Высоцкі, “які страшынюе ў Беларускай партыі свабоды”. У якасьці партнёраў па камітэту пазначаны нацыяналістычныя арганізацыі Эстоніі, Латвіі і Летувы.

Цікава было б даведацца, ці ведаюць пра сваё сяброўства пад каардынатарствам С. Высоцкага балтыйскія нацыяналісты? Ім, а таксама ўкраінскім і беларускім патрыётам трэба нагадаць, што юрыдычнае цела пад назовам “Партыя свабоды” пад старшынствам С. Высоцкага зьяўляецца даўнім фантомам у беларускай інфармацыйнай і палітычнай прасторы. Цяжка сказаць, колькі людзей калі-небудзь рэальна праявілася ў дзейнасьці гэтай групы. Некалі гэтая “Партыя свабоды” была заўважана ў расклейваньні рэкламных улётак пра яе “лідэра” на лукашэнкаўскіх псэўдавыбарах недзе ў 2000-х гадах. Сам Высоцкі рабіў некалькі заяваў у “дэмСМІ РБ”, але гэта нічога ня значыць. Колькі-небудзь масавага далучэньня да яго “партыі” не адбылося. “Партыя” так і засталася фантомам.

У сувязі з гэтым Высоцкі быў заўважаны ў краінах Балтыі, Польшчы і на Украіне. Паўсюль ён прадстаўляецца як лідэр нацыяналізма ў Беларусі і нават паказвае сьпіс “кааліцыі”, у якой членствуе ягоная “партыя”. Польскія і ўкраінскія патрыёты паказвалі беларускім фронтаўцам гэты сьпіс. Ён даволі кур’ёзны. У “кааліцыі” разам з Высоцкім пазначаны “Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква”, Беларускі Гэльсінскі камітэт і яшчэ парачка падобных назоваў. Можна меркаваць, што гэта за кааліцыя.

І вось даволі доўгі час С. Высоцкі дзейнічае на рэвалюцыйнай Украіне. Разам зь яшчэ адным “нацыяналістам” Славай Сіўчыкам яны прадстаўляюць у суседняй краіне “беларускую дэмакратыю”. Чамусьці ні ў каго з украінскіх патрыётаў ня ўзьнікла думка спытацца ў іх каго яны прадстаўляюць (акрамя сябе самых), хто вядзе іх па жыцьці, адкуль яны ўзяліся, па чыіх рэкамэндацыях?
Сяргей Камароўскі

19/2/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2014
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
2425262728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024