Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Эўропа хвалюецца за “русскоязычных” у Латвіі

13 студзеня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Рада Эўропы заклікала Латвію лепш ахоўваць правы нацыянальных меншасьцяў”. Вось гэты артыкул:

Рада Эўропы сёньня заклікала Латвію працягваць разьвіваць правы нацыянальных меншасьцяў, асабліва што тычыцца адукацыі, удзела ў грамадзкім жыцьці, прыёма на працу і роўнага доступа да сацыяльных служб. У справаздачы, абнародаванай дарадчым камітэтам Рады Эўропы пры Рамачнай дамове аб ахове нацыянальных меншасьцяў, стразбургская інстытуцыя падкрэсьліла, што Латвія павінна больш строга падтрымліваць культурныя мерапрыемствы абшчын меншасьцяў і лепшым дзяржаўным фінансаваньнем забясьпечыць моўную адукацыю меншасьцяў, уключна з дашкольнай адукацыяй.

Справаздача Рады Эўропы канстатавала, што моўныя веды тых, хто належыць да меншасьцяў Латвіі, выразна палепшыліся ад першага дасьледваньня Рады Эўропы, праведзенага ў 2008 годзе. З другога боку, аднак, у справаздачы вызначаецца, што колькасьць “неграмадзянаў” застаецца высокім, і ўлады павінны праяўляць больш выразнае намаганьне дзеля аблягчэньня працэсу натуралізацыі асобаў, якія дагэтуль не атрымалі латвійскае грамадзянства.

Дакумэнт “Захады па інтэграцыі” ад кастрычніка 2011 года сьцьвярджаў паняцьце “карэннага народа” са згадкай пра латышоў і ліваў. У нядаўніх зьменах у грамадзянскім кодэксе таксама былі адлюстраваныя гэтыя паняцьці, якія, паводле Рады Эўропы, адрозьніваюць групы грамадзянаў на аснове іх этнічнага паходжаньня. Такая пазыцыя разумеецца як этнацэнтрычная і дымкрымінацыйная ў адносінах да абшчын меншасьцяў.

Дзейсны моўны закон, паводле Рады Эўропы, і надалей абмяжоўвае выкарыстаньне моваў меншасьцяў, а вось выкарыстаньне латышскай мовы ёсьць абавязкавым ва ўсіх адміністрацыйных адносінах, прычым абавязкавы ўзровень прафэсійнай здольнасьці ў колькасна ўсё большых працоўных пазыцыях таксама й у прыватным сэктары строга прасочвае Дзяржаўны моўны цэнтар.

tasr

Пераклаў з славацкай В. Буйвал

Крыніца: http://hn.hnonline.sk/svet-120/rada-europy-vyzvala-lotyssko-na-lepsiu-ochranu-prav-narodnostnych-mensin-601298

Нешта мы ня памятаем, каб камітэт Рады Эўропы прыняў якую-небудзь заяву пра зьнішчэньне ўсяго беларускага палітыкай русіфікацыі ў акупаванай Беларусі. Ня памятаем нават, каб яны ў Стразбурзе нават калі пацікавіліся гэтымі злачынствамі супраць нашага народа.

А вось латышы, аказваецца, якія нехарошыя – яны за дзяржаўнасьць сваёй мовы. Яны хочуць, каб у іхнай краіне гучала родная мова. Гэта, паводле, эўрапейскага начальства ёсьць злачынствам “этнацэнтрызма” і дыскрымінацыі. Гэта заяўляюць эўрадзеячы, якія зрабілі з хрысьціянскай Эўропы стракаты балаган для мільёнаў экзотаў, якія ня хочуць і ня будуць эўраінтэгравацца і кажуць, што ім ненавісна ўсё эўрапейскае і хрысьціянскае.

Вядома, што ёсьць адна меншасьць у Латвіі, якая ўсё ня можа засвоіць дзяржаўную мову і пасылае пратэсты ў Стразбург і Маскву. Гэта такзваныя “русскоязычные”. Усе астатнія (уключна зь беларусамі) даўно знайшлі сваё месца ў Латвіі. Дык на гэта ёсьць практычны сродак. Зусім побач з маленькай Латвіяй – вялікая Расея, усе кліматычныя паясы, безьліч гарадоў і вёсак, бясконцыя пустыя прасторы, зямля, лясы, уся табліца Мeндзялеева, “Путин, которого мы любим”, “всё по-русски”… І што ж так мучаюцца, бедалагі?! І чаму ня хочуць ехаць у сваю Расею?

Сяргей Камароўскі

20/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024