Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гаварун у адны вароты

У чекиста должна быть горячая голова, чистое сердце
и холодные руки…

Ф. Дзяржынскі

Калі на прыканцы 1980-х гадоў адзін з бальшавіцкіх дэпутатаў прадэкламаваў гэты парафраз зь Дзяржынскага ў Вярхоўным Савеце РСФСР, заля выбухнула сьмехам і доўга не магла супакоіцца. Цяпер у Дзярждуме РФ даўно ўжо не сьмяяліся, ім ня сьмешна. Калі на бірулёўскай ускраіне Масквы адбылося забойства маладога маскоўскага чалавека, ніхто спачатку гэтага не заўважыў (“подумаешь тоже, чем удивили…”). Сталічныя і імпэрскія структуры працавалі ў звычайным сваім рэжыме. Але вось жа, ужо на наступны дзень магутныя паліцёйскія і жандармскія сілы былі апэратыўна сьцягнуты пад муры Крамля і выставіліся там абарончым валам. Проста жыхары Бірулёва выйшлі на бірулёўскія вуліцы і пачаўся лакальны бунт. Да таго ж у сацсетках распаўсюдзіўся заклік “ісьці на Крэмль!” Расейскія СМІ прызналіся ў гэтым, але прыкрылі інфармпадзею фігавым лістом: маўляў, гукалі “зьбірацца на Манежнай плошчы!” Але вядома, што гэтая плошча непасрэдна прылягае да муроў Крамля. Вось як.

Пра гэтыя падзеі паведамляюць і тэарэтызуюць усе без выключэньня СМІ сьвету, нават у Палінэзіі. Зразумела, што не маглі застацца ў баку і “дэмСМІ” РБ. Яны мабілізавалі сваіх засьведчаных тэарэтыкаў, пачытаць-паслухаць цікава і павучальна. Нават гэтыя не маглі пазьбегнуць пытаньня: “Ці можа такое паўтарыцца ў Беларусі?” І толькі ў аднаго засьведчанага кадра не ўзьнікла ніякіх пытаньняў. Зрэшты, як заўсёды. Ужо даўно заўважана, што як толькі разгортваюцца драматычныя падзеі або гучаць адкрытыя антыбеларускія заявы вышэйшага афіцыёзу, як толькі паўстае рэальная пагроза нашаму народу і нашай краіне, наперад высоўваецца Ю. Дракахруст. Ён зьбірае вакол сябе адпаведных сумоўцаў, наладжвае інтэрв’ю або “круглы стол”, і ўсе яны пад ягоную дырыжорскую палачку закалыхваюць нашае грамадзтва: “Расея ня хоча захапіць Беларусь”, “Чарнобыль – гэта ня страшна”, “а Лукашэнка ў прынцыпе нічаво…” і г.д. Публіка ўжо даўно жартам называе гэтага кадра “агентам 007”, які выконвае сваю місію з некранутым эмоцыямі тварам і адной левай перамагае ўсе беды нашага грамадзтва. Людзям, здольным на думаньне, заранёў вядома, што ён будзе вяшчаць і яны нават не чытаюць такія шчыраваньні і “круглыя сталы”.

А дарэмна. Вось местачковы Дж. Бонд высунуўся наперад у чарговы раз, на тэму бірулёўскіх закалотаў. Пачытаць варта, гэта ёсьць сапраўдны ўнёсак у радыё-свабодаўскую думку. Цытуем з матэр’яла пад тытулам “Ю. Дракахруст: Цень Бірулёва”:

“Беларусь аддзяляе ад Расеі якая-ніякая, але дзяржаўная мяжа і вялікае пытаньне, ці варта «запрашаць» разам зь мігрантамі і канфлікты, падобныя бірулёўскаму.

Лукашэнка, у пэўным сэнсе замарозіўшы Беларусь у савецкім сацыялізме, замарозіў, захаваў і зьявы калі не станоўчыя, то прынамсі звыклыя.

Плюс да таго краіна хаця і не ў галечы, але і ня надта багатая, каб быць вельмі прыцягальнай для людзей, што шукаюць лепшай долі.

…скарачаецца насельніцтва ў сярэдняй рукі заможнасьці Беларусі, але скарачаецца яно і ў самай багатай краіне кантынэнту Нямеччыне. І гэта ня вынік «зладзейства» Лукашэнкі ці Мэркель – гэта вынік урбанізацыі і жаночай эмансіпацыі.

Лукашэнка гэта і меў на ўвазе, калі казаў, што людзей не хапае – не таму, што краявіды надта пустынныя. А таму, што для далейшага росту эканомікі патрэбныя рабочыя рукі.

Але ж мы хочам свабоды, эўрапейскіх стандартаў, заможнай Беларусі. Хочам. Але ўсё гэта будзе якраз рабіць міграцыйныя патокі ў Беларусь значна больш паўналюднымі, чым цяпер. Парадокс, але ў гэтым пытаньні вораг Захаду Лукашэнка разважае як тыповы брусэльскі эўракрат (радасьці ад мігрантаў мала, але эканоміка патрабуе).

Так выглядае, што нават геапалітычны выбар тут мала што вызначае, шчыльнае супрацоўніцтва Беларусі з Расеяй не прывяло пакуль да вялікай іміграцыі ў Беларусь, краіны Заходняй Эўропы атрымалі свае патокі міграцыі ня ў выніку саюзу з Расеяй.

Вялікая іміграцыя ў Беларусь прыйдзе ня заўтра, так што пакуль апазыцыйныя палітыкі могуць гуляцца ў гульні зь лёгкім налётам ксэнафобіі, балазе перад вачыма посьпехі ў Расеі Навальнага”.

(Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/25137306.html).

Ад прачытанага ў вушах застаецца балалаечны звон і наіўная рыторыка першай рэакцыі: няўжо ён такі недалёкі, ён жа журналіст ды яшчэ на такой пасадзе, якую вельмі доўга займае; можа ён сьляпы дык не, нават акуляраў ня носіць і г.д. (??).

“007”, зразумела, не наіўны і не дурны – якраз наадварот. І досьвед у яго ёсьць. Ён вядомы ў сацыяльна-палітычным жыцьці ўжо чвэрць стагоддзя. Можна сказаць, класік. І ўвесь час не мяняецца. Для яго і мяжа з Расеяй “ёсьць”, і Лукашэнка “не зладзей”, і “вялікая міграцыя прыйдзе ня заўтра”… Можа сапраўды ён чагосьці ня ведае. Жыве сабе даўно ў Празе, у Расеі не бывае, дзе ў рабах два мільёны нашых лепшых работнікаў, не бачыць кітайцаў на беларускай зямлі. У адпачынкі ён езьдзіць зь сям’ёй два разы на год. Да рэвалюцыі грэўся пад эгіпецкім сонцам, цяпер ля іншага мора. На ганарары з Кангрэса ЗША скардзіцца не прыходзіцца, яны там у ЗША думаюць, што падтрымліваюць не “агентаў 007”, а беларускую дэмакратыю. Так вось і цягнецца ўсё гэта гадамі і дзесяцігоддзямі.

Адна толькі ёсьць праблема: у беларусаў не адбіла памяць. Яны памятаюць, што менавіта Дракахруст сваімі прафэсійнымі дзеяньнямі давёў да развалу першую праваабарончую арганізацыю ў Беларусі, якая ўзьнікла на прыканцы 80-х. Дзеячыкі з сёньняшняй “Вясны” у падэшвы ня вартыя гэтаму кадру. Ён пакруціўся крыху ў Народным Фронце, а потым адплыў у дэмжурналістыку. Людзям ён запомніўся перш за ўсё сваім вырабленым цынізмам і сьледаваньнем адной, назаўжды абранай праграме. З такой біяграфіяй і з такімі дадзенымі яму б у “Совбеліі” або на БТ сядзець, але паўсюль ёсьць патрэба ў такіх кадрах.

Гаварун упэўнены, што беларусы – не бірулёўцы, іх можна дурыць бясконца. Зрэшты, яшчэ тыдзень таму ў Крамлі дакладна тое самае думалі пра жыхароў Бірулёва.

І што на іх напала? За апошні год самараскрыўся шэраг джэймс-бондаў мясцовага разьліву. Мы раптам даведаліся, што “гісторык Кузняцоў” – савецкі палітрук-падпалкоўнік, “вязень ГУЛАГа Раманоўскі” езьдзіў на Калыму па камсамольскай пуцёўцы, выхаванцы “юрыста Альфэра” спрэс наводзяць лукашыстоўскую “дэмакратыю”, хаваецца ад людзей спалены Сіўчык… Смаленым пахне.

Янка Базыль

22/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024