Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сьвяткаваньне 25-х угодкаў Беларускага Народнага Фронту

18 кастрычніка ў залі канцэрна “Амкадор” у Менску адбыліся сьвяточныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 25-х угодкаў утварэньня Беларускага Народнага Фронту. На сьвята сабралося каля 200 асобаў: пачынальнікі народнага рушаньня, сябры Аргкамітэту БНФ 1988-га года, дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня, фронтаўцы розных пакаленьняў з сем’ямі, патрыятычная моладзь. Прысутнічалі госьці, а таксама прадстаўнікі дыпламатыі Славакіі і ЗША. Панавала сьветлая, радасная атмасфэра народнага сьвята. Залю ўпрыгожвалі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі.

Вечарына распачалася з дэкламаваньня верша сябра БНФ і КХП-БНФ Народнага Паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, прысьвечанага юбілею Фронта. Потым прысутныя засьпявалі Беларускі гімн “Магутны Божа”. Хвілінай маўчаньня людзі ўшанавалі памяць адраджэнцаў-фронтаўцаў, зь якімі прайшлі шляхам змаганьня і якіх ужо няма з намі.

Быў зачытаны прывітальны зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ “Стварэньне і значэньне Беларускага Народнага Фронту ў гісторыі Беларусі” (публікуецца).

У сьвяточнай атмасфэры людзі дзяліліся сваімі ўспамінамі пра мінулыя гады. Сп. Юры Беленькі ўзгадаў асноўныя этапы фронтаўскага рушаньня. Беларускі Народны Фронт пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка забясьпечыў мірны працэс ліквідацыі камунізма і савецкай акупацыі ў Беларусі. Гэтыя дзеяньні былі прыкладам для народных рухаў усяго СССР. Нягледзячы на правакацыі з боку варожых Беларусі сілаў Фронт працягвае гэтую лінію сваёй палітыкі. Фронтаўцы абапіраюцца ў сваёй палітычнай, грамадзкай і асьветніцкай дзейнасьці на нашыя нацыянальныя традыцыі міралюбнасьці, пачуцьця справядлівасьці і павагі да чалавечай годнасьці. 25 гадоў змаганьня за Беларусь зьяўляюца яркім этапам у нашай нацыянальнай і ўсёй эўрапейскай гісторыі. Нашае змаганьне прывядзе да канчатковага вызваленьня і адбудовы дэмакратычнай, цывілізаванай Беларусі.

На прапанову прысутных сп. Юры Беленькі заклікаў намінаваць сп. Зянона Пазьняка на атрыманьне Нобэлеўскай Прэміі Міру. Заля сустрэла прапанову авацыямі. Было праведзена галасаваньне. Удзельнікі галасаваньня аднагалосна падтрымалі намінацыю сп. Зянона Пазьняка на Нобэлеўскую Прэмію Міру.

Падзяліліся ўспамінамі пра гісторыю Фронта акадэмік АН Беларусі сп. Радзім Гарэцкі, выдатны паэт Генадзь Бураўкін, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня рабочы лідэр сп. Сяргей Антончык і намесьнік старшыні БНФ і КХП-БНФ Сяргей Папкоў, а таксама іншыя удзельнікі сьвяткаваньня.

Адбыўся сьвяточны канцэрт. Дзяўчаты ў народных беларускіх строях выканалі творы аўтэнтычнага нацыянальнага песеннага фальклёра. Выдатная сьпявачка Тацьцяна Матафонава з сынам парадавалі патрыятычнымі і лірычнымі сьпевамі.

На прыканцы людзі сабраліся за сталамі з кавай, гарбатай і пачастункам. Усе прызнаваліся, што ў коле сяброў і аднадумцаў жыве дух вольнай, прыўкраснай Беларусі.

Валеры Буйвал

20/10/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2013
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024