Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Масква аднаўляе сваю імпэрыю

4 верасьня румынская газэта “Adevarul” апублікавала артыкул пад тытулам “Як Расеі ўдаецца пашыраць Мытны Зьвяз на постсавецкай прасторы”. Вось гэты артыкул:

Масква прыбягае да ўсіх хітрыкаў, каб узмацніць сувязі з былымі савецкімі рэспублікамі, якія яна хоча ўключыць у Эўраазіяцкі Зьвяз, прыдуманы як адпаведнік Эўразьвязу.

Увечары ў аўторак Крэмль перакуліў пляны Брусэля, паведаміўшы, што Арменія ўступае ў Мытны Зьвяз, якім кіруе Расея і ў якім дзейнічаюць да таго ж дзьве постсавецкія краіны: Беларусь і Казахстан. “Арменія вырашыла далучыцца да Мытнага Зьвязу і робіць неабходныя крокі, каб ўзяць удзел у фармаваньні Эканамічнага Эўраазіяцкага Зьвязу”, — напісана ў паведамленьні. Перад тым, як вярнуцца ў Ерэван, армянскі прэзыдэнт пацьвердзіў інфармацыю, хаця і сказаў, што хоча захаваць добрыя адносіны з Эўразьвязам. Для Брусэля гэта было немалым сюрпрызам, калі ўлічыць, што Арменія імкнулася парафіраваць на лістападаўскім саміце ў Вільні дамову аб супрацоўніцтве з Эўразьвязам. З юрыдычнага пункту гледжаньня, краіна-сябра Мытнага Зьвязу ня можа мець дамовы аб супрацоўніцтве і вольным абмене з Эўразьвязам.

Выбар, зроблены пад ціскам

Тады ж увечары ў аўторак з Крамля паступіў і “падарунак”, якім Ерэван сардэчна павіталі ў Зьвязе. Пуцін паведаміў, што расейская чыгуначная кампанія РЖД вырашыла інвэставаць каля 340 мільёнаў эўра ў чыгунку ў Арменіі, а электра-ядзерная кампанія Росатом будзе супрацоўнічаць з армянскімі спэцыялістамі, каб наладзіць надзейную эксплуатацыю атамнай станцыі маленькай краіны. Акрамя таго, Ерэван у сьвятле канфлікта з Азэрбайджанам з-за рэгіёна Нагорнага Карабаха мае патрэбу ў Маскве, якая адзіная можа гарантаваць Арменіі бясьпеку.

Эўрапейскія дыпламаты прынялі зьвестку пра пашырэньне пуцінскага Зьвязу з пэўнай горыччу. “Мы ведаем, што на Арменію робіцца неверагодны ціск з боку Расеі з прычыны спрэчкі з Азэрбайджанам і энклава Нагорнага Карабаха. Арменію шантажавалі, каб яна прыняла такое рашэньне”, — заявіў для Радыё Свабода прэзыдэнт камісіі па замежных сувязях Эўрапарляманту Элмар Брок.

Пазьбегнулі “зла”

У 2005 г. Пуцін вызначыў развал Савецкага Саюза ў 1991 г. менавіта як “найвялікшую геапалітычную катастрофу ХХ стагоддзя”, як зло, якое яны імкнуцца пераадолець, зьбіраючы ўсе былыя рэспублікі пад адным парасонам – парасонам Мытнага Зьвязу.

Тры краіны ўжо далучыліся да пуцінскай мары, аднак у сьпісе ёсьць шмат іншых краін, сярод іх Україна і Рэспубліка Малдова, якія на ўласнай скуры адчулі ціск Масквы, аб якім казаў Брок. Будучыня ва ўяўленьні крамлёўскага лідэра за Эўраазіяцкім Зьвязам, палітычнай канструкцыяй, аснова якой будзе закладзена ў 2015 г.

Рагозін: “Спадзяюся, што не настане зімовая замарозка!”

Праз колькі дзён расейскі віцэ-прэм’ер Дзімітры Рагозін наведаў Кішынёў, дзе рэзка выступіў з пагрозамі, хаця і празрыстымі. Ён папярэдзіў малдаўскіх лідэраў, якія хочуць ісьці заходнім шляхам. “Энэргія вельмі важная, тым больш, што насоўваецца зіма. Спадзяюся, што не настане замарозка!” – цынічна заявіў ім Рагозін, намякаючы, што Масква закруціць газавы вэнціль, калі Кішынёў падпіша дамову з Эўразьвязам на саміце ў Вільні. Рагозін таксама празрыста намякнуў, як у адносінах да Малдовы будуць санкцыянаваны захады-эмбарга, як будзе страчана Трансністрыя і ўскладзены абмежаваньні на іміграцыю.
У цяперашні момант Кішынёву пагражае абмежаваньнямі Роспотребнадзор, расейская санітарная служба. Абмежаваньні тычацца вінаў, чаго прэцэдэнт існуе яшчэ з 2006 г. Ацэнка мяркуемых стратаў для Рэспублікі Малдова ў выніку эмбарга на працягу сямі гадоў – 200-300 мільёнаў даляраў.
Пуцін зноў папярэджвае праэўрапейскі Кіеў

Расейская Фэдэрацыя за доўгі час накладала шмат эмбарга, якія цяжка адбіліся на такіх краінах, як Україна, Польшча, Рэспубліка Малдова і Грузія. Напрыклад, у чэрвені 2011 г. расейская санітарная служба наклала забарону на гародніну з краінаў Эўразьвязу, што адбілася на бізнэсе сумай у 5,8 мільярдаў даляраў.

Яны пагражаюць эмбарга й Кіеву, які, здаецца, уцякае з Усходу, калі Масква спрабуе зацягнуць пас. Украінскія цукеркі раптам пачалі ўважліва правяраць у Расеі, а гаршчкі, зробленыя на поўначы Румыніі, не прымаюць на продаж у Казахстане. Кіеўскі лідэр Віктар Януковіч працягвае рабіць выклікі Пуціну, ціснучы на Парлямант, каб той прыняў законы, якія спрыялі б праэўрапейскім намаганьням краіны.

У самым апошнім сваім інтэрв’ю Пуцін сказаў, што падпісаньне дамовы аб супрацоўніцтве з Эўразьвязам створыць для Ўкраїны праблемы ў адносінах паміж Кіевам і Масквой. “На іхным рынку зьявяцца замежныя прадукты, і што рабіць зь імі? Мы заклапочаны, што гэтыя прадукты прыйдуць на наш рынак (рынак Мытнага Зьвязу – заўвага рэдактара), а гэта створыць праблемы для нашай эканомікі”, — сказаў крамлёўскі лідэр.

Рэзван Кэрку

Пераклаў з румынскай В. Буйвал

Крыніца: http://adevarul.ro/international/rusia/cum-reuseste-rusia-extinda-uniunea-vamala-spatiul-exsovietic-1_52276bc0c7b855ff56472f7c/index.html

Румыны сапраўды вельмі ўважліва прыглядаюцца да рухаў Масквы і прыслухоўваюцца да выступаў крамлёўскіх лідэраў. Прэзыдэнт краіны Бэсэску нават афіцыйна выказаў апасеньні, што ў выпадку амэрыканскай бамбардоўкі Сірыі Расея можа напасьці на Малдову і цалкам захапіць яе. А гэта будзе азначаць удар і па Румыніі.

Трэба толькі дадаць, што Арменія раптам зьмяніла сваю эўраарыентацыю на маскоўскую арыентацыю пасьля таго, як Масква раптам паставіла вялікія аб’ёмы сучасных узбраеньняў Азэрбайджану і паведаміла пра гэта армянам.

Шкада, што ў кантэксьце праблемы нашу Беларусь усе разглядаюць як палітычны “fait accomplies” – як ужо назаўсёды вырашанае пытаньне пра поўнае падпарадкаваньне краіны Масквой. Мы, аднак, спадзяемся, што беларускі народ яшчэ не сказаў сваё апошняе слова.

Мяркуем, што прагучыць голас усіх заангажаваных народаў. Пасьля таго, як на эканоміцы і палітыцы краін жорстка адабьецца залежнасьць ад Масквы і яе Мытнага Зьвязу.

Сяргей Камароўскі

17/9/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2013
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024