Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Кінаміфалогія

У навучальных установах, дзе вучаць бізнэсу і негацыянству, з даўніх часоў чытаецца курс “эстэтыка гандлю”. З гэтага прадмета будучыя гандляры даведваюцца некаторыя прынцыпы сваёй прафэсіі, якія па значэньню можна прыраўняць да палажэньняў “Клятвы Гіпакрата”, якую даюць мэдыкі. У гандляроў-рэклямшчыкаў таксама ёсьць сваё “не зашкодзь”. Гэта значыць, што нельга навязваць кліентам неякасны, шкодны тавар. Здароўю ў канкрэтным выпадку ён можа і не нанясе шкоды, але прысмак ад яго спажываньня будзе захоўвацца доўга. Трэба будзе жаваць мэнтолавыя цукеркі, каб перабіць гэты навязьлівы ўспамін.

Усе ўжо пачалі пакрыху забывацца пра “кінашэдэўр” пад назовам “Жыве Беларусь”, згаданы прысмак ад першага кантакту прытупіўся. Але “эстэты” зноўку заахвочваюць да яго чарговай пераацэнкі, рытмічна стукаючы ў бляшаныя барабаны. Як прынята, да бляшанага канцэрту далучылася і Радыё Свабода (як жа безь яе?) і тэлеканал Белсат (як жа без яго?). Гэтым разам яны запусьцілі нас у “творчую лабараторыю” згаданага “шэдэўра”, каб мы маглі адчуць, як ён ствараўся. У розных галінах мастацтвазнаўства ёсьць такі пікантны прыём. Калі чытач-глядач стамляецца ад расповеда пра характары герояў, кампазыцыю і каларыт, яго забаўляюць тым, што ў сьвеце называецца анэкдотам. Напрыклад, аналізуючы партрэты Тыцыяна, прыгадваюць, як імпэратар Карл V сядзеў мадэльлю і нахіліўся перад мастаком, каб падняць з падлогі пэндзаль, калі той выпаў з рук Тыцыяна. Або як глухі Бэтховэн устаўляў у раяль палку і па яе вібрацыі адчуваў мэлёдыю. Або як лёс раньняй аповесьці Васіля Быкава вырашыў высокі маскоўскі чыноўнік, вэтэран вайны, які ўбачыў у тэксьце праўду аб вайне.

Вось і стваральнікі згаданага “шэдэўра”, а таксама тыя, што разам зь імі, вырашылі пацешыць публіку мэмуарнымі анэкдотамі. Іх не бянтэжыць, што прамінулі не стагоддзі і нават не дзесяцігоддзі – для мэмуараў ранавата. Ім трэба любым коштам рэанімаваць свой прадукт. І яны ўзяліся за справу.

Аўтар рэпартажу пра “фільм, які аброс легендамі” (выраз аўтара рэпартажу) С. Пялеса таксама прывёў эпізоды з адпаведнікамі згаданых “пэндзля” і “палкі” з творчасьці класікаў. Як зь ягонай банкаўскай карткі рабілі мэдыятар для гітарыста і г.д. А на прыканцы зьвёў усё ў высновы:

“Я спрабаваў паказаць, што фільм „Жыве Беларусь“ — гэта болей, чым проста мастацкі фільм пра Беларусь, зьняты ў Польшчы. Гэта ўнікальны міжнародны праект, які аб’яднаў беларусаў і палякаў. Гэта неверагодная прыгода, якую перажылі дзясяткі людзей. І тая энэргія, якая была паміж імі, засталася надоўга. Калі выйшаў фільм, мне крыўдна было чытаць нэгатыўныя рэцэнзіі. Частка гледачоў не зразумела „Жыве Беларусь“, не была гатовая зразумець ці прыняць”.

У “шэдэўра”, аказваецца, зьявілася гістарычная місія – аб’яднаньне беларусаў і палякаў. Добра, што прагучала прызнаньне пра нэгатыўныя рэцэнзіі. Тлумачыцца ўсё гэта няздольнасьцю гледачоў “зразумець і прыняць”.

Ну, зразумець мы ўсе спрабавалі. Доўга цярпелі нуду і “чарнуху з элемэнтамі эратызма” гэтай стужкі. Некаторыя выцерпелі і даглядзелі да канца пра тое, як “жыве Беларусь”. У выніку ў арганізме застаўся згаданы прысмак, які трэба глушыць цукеркамі. Гэта ж трэба было зьляпіць такі змрочны і дыстортны вобраз прыгожай, змагарнай беларускай моладзі, якая не здаецца на міласьць акупанцкаму ворагу. Гэта ж як трэба любіць самога сябе, каб не саромецца цягаць гэты няякасны кінапрадукт па фэстывалях і атрымліваць падстаўныя прызы!

Зразумець можна, а вось прыняць не атрымліваецца. Ня можна прыняць сэрцам няўдалы опус, выдадзены на гара асобамі, якія ня любяць Беларусь і яе людзей. Што да аналогій па гэты бок мяжы, то прыходзяць на памяць карыкатуры на “панскую Польшчу”, накручаныя ў савецкім кінематографе. Як вядома, гэтыя кінаштампы даўно ўсімі забытыя.

Кінаштампы немагчыма выратаваць ніякай міфалогіяй.

Янка Базыль

13/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024