Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Кітайская паліцыя страляла па тыбэтцах”

9 ліпеня польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

Службы абстралялі групу манахаў, якія сьвяткавалі 78-я ўгодкі народзінаў Далайламы – падала інфармацыю арганізацыя International Campaign for Tibet.

Інцыдэнт здарыўся ў суботу ўвечар ў Даофу, у правінцыі Сычуань.

Група тыбэтцаў, збольшага манахаў, спаткалася, каб адсьвяткаваць угодкі народзінаў духоўнага лідэра Тыбэту, якога кітайскія ўлады лічаць сэпаратыстам.

Службы перашкодзілі сьвяткаваньню. Як паведамляе International Campaign for Tibet, на месцы сустрэчы была разьмешчана вялікая колькасьць узброеных паліцыянтаў і жаўнераў, а таксама некалькі паліцэйскіх і вайсковых аўтамабіляў.

Паліцыя спачатку спрабавала перапыніць сустрэчу, а праз некаторы час без папярэджаньня адкрыла агонь па манахах. Паводле дадзеных розных арганізацый, дзьве асобы былі застрэлены, а некалькі сур’ёзна паранены. Партал Phayul паведаміў, што акрамя дзьвюх сьмяротных ахвяр, яшчэ адзін манах быў паранены ў галаву і знаходзіцца ў крытычным становішчы, а чацьвёра іншых былі сур’ёзна паранены.

Як паведамляе ВВС, ўлады ў Даофу хаваюцца ад журналістаў, а мясцовыя чыноўнікі запярэчваюць, што такі інцыдэнт меў месца. Улады ў Пэкіне таксама ўстрымліваюцца ад камэнтароў на гэтую тэму.

З 2009 года ў Кітаю адбылося шмат самаспаленьняў манахаў і сьвецкіх асобаў. Такім чынам тыбэтцы пратэстуюць супраць кітайскай рэпрэсіўнай палітыкі. Паводле меншасьці, Пэкін нясе пагрозу тоеснасьці і культуры Тыбэту.

rp.pl

Пераклаў з польскай В. Буйвал

Крыніца:
http://www.rp.pl/artykul/11,1027691-Chinska-policja-strzelala-do-mnichow.html

Тыбэтцам добра вядома: калі на зямлі народа зьяўляецца цемра кітайцаў, то гэты народ становіцца бяспраўнай “меншасьцю” на сваёй зямлі. Там, дзе атабарваюцца кітайцы, застаецца толькі месца для іх і для ўсяго іхнага. Мясцовыя людзі ня могуць нават адсьвяткаваць свае сьвяты без крыві і ахвяраў.
Калі кітайскае нашэсьце стане рэчаіснасьцю ў нашай Беларусі, то будзе тое ж самае. Наш народ павінен аказаць салідарны супраціў кітаізацыі нашай зямлі, каб пазьбегнуць гэтага кашмара.

Павел Гулевіч

11/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024