Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэжым плянуе зьнішчыць Крыжы і магілы ў Курапатах

13 чэрвеня Радыё Свабода выдала тэкст пад тытулам “Райвыканкам надасьць Курапатам паркавы выгляд”. Паведамляецца наступнае:

“12 чэрвеня кіраўнік рады менскага аддзяленьня міжнароднага таварыства «Мэмарыял» (Расея) Уладзімер Раманоўскі і актывістка кампаніі «За захаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька сустрэліся з кіраўніцтвам адміністрацыі Менскага раёну. Раней абаронцы Курапатаў атрымалі ад раённых уладаў станоўчы адказ у пытаньні стварэньня грамадзкай рады па добраўпарадкаваньні народнага мэмарыялу.

У працоўную групу, паводле Раманоўскага, увойдуць найперш спэцыялісты, у тым ліку па лясной гаспадарцы, адміністрацыяў Менскай вобласьці, Менскага раёну і Бараўлянскага сельсавету, а таксама сам Раманоўскі і Шапуцька ад грамадзкасьці і, магчыма, прадстаўнік Міністэрства культуры”. (Канец цытаваньня).

Цяпер канчаткова зразумела, якая канкрэтная задача стаяла перад групкай прафанатараў, калі яны ўшчыналі шум вакол сваёй нядаўняй “агульнанацыянальнай талакі” (празванай у народзе “лукашысцкім суботнікам”). Прафанатары ішлі ў авангардзе чарговай рэжымнай атакі супраць Нацыянальнага Мэмарыялу ў Курапатах. Цяпер гэтая публіка будзе ствараць “камісію”, якая ўжо зрабіла заяву, цытуем РС:

“Паводле Раманоўскага, працоўная група будзе адказваць выключна за тое, каб ачысьціць тэрыторыю, якая цяпер у непрывабным стане, і надаць ёй паркавы выгляд”. (Канец цытаваньня).

Такім чынам, сьвятыя Крыжы на магілах беларускіх пакутнікаў для прафанатараў і тых, хто за імі стаіць, гэта ёсьць “непрывабны стан”, якому трэба “надаць паркавы выгляд”. Нагадваем, што парк – гэта месца, дзе людзі адпачываюць, рэлаксуюць, шпацыруюць, наладжваюць пікнікі, прагульваюцца з сабачкамі, дзе іграюць аркестры, круцяцца атракцыёны, дзе “весело и привольно”. Прадстаўнік маскоўскай арганізацыі Раманоўскі добра ведае ўсё гэта. Ведаем і мы, што паводле загаду Масквы за часы бальшавіцкай імпэрыі ў Беларусі і іншых рэгіёнах імпэрыі ў паркі былі ператвораны тысячы могілак і месцаў пакутніцтва.

Так званы “Парк Чалюскінцаў” – гэта былы Лес Ваньковіча, дзе гэтак жа як ў Курапатах энкавэдзісты растрэльвалі людзей. Зрабілі “парк” – магілы зраўнялі і стварылі танцы. Нават расейскія навукоўцы і культурныя людзі даўно кваліфікавалі гэта як злачынную практыку і адкрытае зьнішчэньне народнай памяці і сьвятыняў. У постсавецкай Беларусі з “паркавымі праектамі” навязваюцца нашаму грамадзтву розныя канторскія арганізацыі тыпу Фонда Міра. Самы маштабны “паркавы праект” яны высунулі гадоў 5-6 таму, прапануючы зрабіць парк у Трасьцянцы, на месцы пахаваньняў сотняў тысячаў ахвяраў расейскага і нямецка-фашыстоўскага тэрору. Цяпер, як бачым, дзікая ідэя прышчэпліваецца да Курапатаў.

Ім ня ўдасца падмануць беларусаў заблытанымі фармулёўкамі. Рэжым зьбіраецца прыступіць да чарговай спробы зьнішчэньня Курапатаў. Варвары абралі для свайго злачынства летні пэрыяд, спадзяючыся, што грамадзтва занятае гародамі і пляжным адпачынкам. Блюзьнерскага рускага бардэля (як народ называе “Бульбаш-хол”) ім падалося мала. Яны зьбіраюцца рабіць поўную зачыстку нашай Сьвятыні.

Патрыётам трэба рыхтавацца да абароны Курапацкай сьвятыні ад вандальскага нашэсьця.

Валеры Буйвал

21/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024