Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ШКОДНІЦТВА Ў КУРАПАТАХ

У Курапацкім лесе з боку незаконна пабудаванага рэстарана высякалі просеку, каб можна было зьмяніць межы ахоўнай зоны і вывесьці з-пад адказнасьці парушальнікаў.

130531-1435.jpg

У лісьце “Аб шанаваньні Курапатаў” (21. 05. 2013) да кіраўніцтва і сяброў КХП-БНФ і Хрысьціянскай Злучнасьці Курапаты я выказаў сумненьні ў рэальнай сутнасьці заклікаў арганізаваць агульнанацыянальную талаку ў Курапатах з боку людзей, якія ўжо ня раз адзначыліся ў правакацыях супраць Народнага Мэмарыяла. Я прасіў сяброў Партыі ўважліва назіраць за паводзінамі гэтых асоб, каб яны не зрабілі шкоды мэмарыяльнаму помніку, бо ініцыятывы такіх асобаў не бываюць шчырымі і маюць падвойны сэнс.

Так яно і аказалася. Доглядам, зборам і вывазам сьмецьця гэтыя людзі не займаліся, а сканцэнтраваліся на высечцы просекі на ўскрайку Курапацкага лесу, што з боку рэстарана ў ахоўнай зоне, будаўніцтва якога прыпынена пракуратурай. Уласьнікі рэстарана спрабавалі яшчэ раней спакусіць каго-небудзь з “грамадзкасьці” рознымі прапановамі, кшталту прыняць удзел у дабраўпарадкаваньні помніка (прафінансаваць) і іншым. Відаць, вынікам такой актыўнасьці “рэстарана” стала ідэя, якая зьявілася ў афіцыйных колах, — “удакладніць” (чытай “зьмяніць”) межы ахоўнай зоны помніка. (Тым часам межы ёсьць і даўно ўстаноўлены). Узьнікла адпаведнае “даручэньне”, зьявіўся архітэктар, які пачаў ужо працу над заданьнем.

У гэты ж час зьяўляецца ініцыятыва вядомых асобаў аб “агульнанацыянальнай талацэ” ў Курапатах. І сапраўды пасьля 25 траўня некалькі дзён падрад прыходзіла ў Курапаты група маладых мужчын. На ўскрайку лесу ад рэстарана яны высеклі кусты і маладыя дрэвы просекай 20 мэтраў у шырыню і 200 мэтраў у даўжыню, пакінуўшы рэдкія дрэвы з боку поля (там, дзе рэстаран). Ніякім доглядам тэрыторыі яны не займаліся. Пасьля іх засталіся груды сьмецьця. Вывазам жа кустоўя і зсечаных маладых дрэваў вымушаныя былі заняцца лесьнікі зь Лясной гаспадаркі Зеленгаса. Працаўнікі гэтай гаспадаркі былі вельмі абураныя, убачыўшы, што тут наварочана і колькі загінула дрэў. (За зсяканьне дрэў у лесе ўстаноўлена строгая адказнасьць і штрафы.)

Наконт штрафаў і адказнасьці — тут справа лесьнікоў (яны, дарэчы, ужо забаранілі высечку і мяркуюць паставіць на просецы шлагбаўм).

Нас цікавіць, навошта “ініцыятары” пад выглядам “талакі” зрабілі высечку на ўскрайку лесу з боку рэстаран-бардэля?

Адказ відавочны: каб зьмяніць мяжу Курапацкага лесу, адсунуць яе яшчэ на мэтраў 30-40 далей ад рэстарана, каб потым, у выніку існуючага “даручэньня”, можна было “ўдакладніць” мяжу ахоўнай зоны так, каб рэстаран-бардэль апынуўся па-за яе межамі, і такім чынам зьняць судовую адказнеасьць за яго незаконнае будаўніцтва.

У справе аховы помнікаў я ўдзельнічаю з сярэдзіны 1960-х гадоў і шмат наглядзеўся на гэтакія фокусы бюракратыі і парушальнікаў. Прыцягнуць іх да суду за саветамі было, практычна, немагчыма. Цяпер, на жаль, амаль нічога не зьмянілася. Стала нават горш (там, дзе ўплываюць грошы).

У справе Курапатаў працягваецца вайна паміж расейскім ФСБ-КГБ-НКВД (які зацікаўлены ліквідаваць улікі генацыду і дзейнічае схавана) і беларускімі людзьмі, якія клапоцяцца за існаваньне і зьберажэньне помніка. Тут, ў гэтай вайне, вылазяць на паверхню і дасьледчыкі-палітрукі, і ліпавыя вязьні Гулагу, і ліпавыя “дэмакраты”, і проста недалёкія людзі, якіх лёгка настроіць. Спробы ўплываць на падзеі ў Курапатах з боку антынароднай канторы не спыняюцца. Але марныя гэта спробы, бо ўсё будзе выведзена на чыстую ваду, на сьвятло, і ад адказнасьці (ад маральнай адказнасьці, найперш) ніхто не схаваецца.

(На здымках відаць, як работнікі Лясной гаспадаркі ачышчаюць просеку ад зсечаных маладых дрэваў і кустоўя пасьля працы так званых “валанцёраў”.)

6 чэрвеня 2013 г. ЗЯНОН ПАЗЬНЯК

130531-14351.jpg

130531-14371.jpg

130531-14391.jpg

6/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024