Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(20-22.05.2013)

Грузія нармальная краіна

20 траўня 2013 г. французкая газэта “Le Figaro” пісала пра падзеі, што адбыліся ў цэнтры Тбілісі 17 траўня сёлета: “Гэта была амаль спроба “тэакратычнай рэвалюцыі”. Газэта паведаміла таксама аб статыстыцы падзей. Каб разагнаць маленькую групку сэксменшасьцяў, сабраліся ад 20 да 30 тысячаў людзей начале з сьвятарамі. А напярэдадні падзеяў арцыбіскуп Давід Ісакадзэ, патрон Асацыяцыі праваслаўных бацькоў, рэзкімі словамі папярэджваў парлямант аб недапушчальнасьці дэманстрацыі сэксменшасьцяў.

Наш камэнтар: Вось прыклад як уладкаваныя мазгі (незалежна ад палітычных ухілаў) у заходніх эўрагаловах. Яны пішуць пра “тэакратычную рэвалюцыю” ў Грузіі. Зусім ўжо запісаліся (добра яшчэ, што ня зблыталі Грузію з штатам Джорджыя) . Вядома, што ў Грузіі шмат праблем, але бачна таксама, што там ёсьць актыўнае нацыянальнае грамадзтва і жывая нацыянальная Царква.

Алесь Хадасевіч
***

Народ ваюе за вызваленьне

20 траўня 2013 г. чэшская газэта “Hospodarske Noviny” напісала пра сірыйскую жанчыну Гэвару, якая сталася снайпэрам паўстанцкіх аддзелаў. Яна помсьціць за сьмерць сваіх дваіх дзяцей, якія загінулі падчас бамбардоўкі рэжымнымі войскамі.

Наш камэнтар: Антычалавечы рэжым Асада трымаецца на падсілкаваньні з Масквы. Масква павінна ведаць, што ня ўдасца выратаваць антынародныя рэжымы. Нідзе, ні ў Сірыі, ні ў Беларусі. Калі трэба, то народ ваюе за вызваленьне, нават жанчыны.

Юрка Марозаў
***

Ня трэба яго ў Шклове

21 траўня 2013 г. італьянская газэта “Repubblica” паведаміла, што жыхары горада Мэрсэдэс ня хочуць, каб былы дыктатар Аргентыны генэрал Відэла (іхны зямляк, што памёр днямі ў турме) быў пахаваны ў іхным горадзе. Яны ня хочуць, каб яго магіла сталася месцам пілігрымак для “правых аргентынскіх фашыстаў”.

Наш камэнтар: Мяркуем, што ў Шклова ня будзе праблем з “пілігрымкамі”. Нікому такое і ў галаву ня прыйдзе (хаця “ссунутых” людзей на сьвеце хапае).

Юрка Марозаў
***

Грэкі раззлаваліся

22 траўня 2013 г. нямецкая газэта “Die Welt” напісала з Грэцыі. У адной грэцкай гімназіі адбываюцца рэпэтыцыі антынямецкай п’есы. У п’есе “нямчура” пагражае элінам. Іншыя школы таксама рыхтуюцца да рэпэтыцый гэтай п’есы.

Наш камэнтар: Адчуваецца, што Берлін з сваім гаспадараньнем у Эўропе даўся ў знакі грэкам. Гэта ёсьць натуральная рэакцыя.
Было б добра беларускай моладзі, якая моцна пацярпела ад карніцкіх дзеяньняў рэжыму (асабліва 19 сьнежня 2010 г.) задумацца над такой тэатральнай тэмай. Вядома, што нямецкія сілавыя структуры школілі лукашыстоўскіх гарылаў, вучылі іх душыць народныя выступы.

Юрка Марозаў
***

Яны абмяркоўваюць

22 траўня 2013 г. вугорская газэта “Magyar Nemzet” напісала з Лёндана. Там двое чорнаскурых мужчын забілі нажамі жаўнера непадалёк ад яго казармы на вуліцы. Пры гэтым яны крычалі людзям, якія былі вакол, што вядуць вайну супраць Брытаніі і помсьцяць за вайну Захада ў мусульманскіх краінах. Пасьля перастрэлкі з паліцыяй іх захапілі. Прэм’ер Кэмэран тэрмінова вярнуўся ў Лёндан з паездкі ў Парыж і сабраў крызісны камітэт ураду.

Наш камэнтар: Чэрчыль яшчэ ў 50-я гады папярэджваў, што нельга дапускаць засяленьня брытанскіх выспаў мільёнамі экзотаў, у якіх ёсьць свае айчыны. Лібэралы адмахваліся ад яго і бралі курс на “шматкультурнае грамадзтва” (чытай – “хатні каланіялізм”). Лібэрал-хітруны меркавалі, што экзоты будуць працаваць на мясцовае насельніцтва, выконваць цяжкія і непрыстыжовыя працы. Што з гэтага атрымліваецца, абмяркоўваюць цяпер у крызісным камітэце. Але ні да чаго яны не даабмяркоўваюцца. У іх няма палітычнай волі і фальшывыя ўяўленьні ў галаве.

Алесь Хадасевіч
***

Барацьба за Англію

23 траўня 2013 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла, што пасьля жорсткага забойства жаўнера ў гэтым раёне Лёндана пачалі зьбірацца сябры крайне правай агранізацыі “English Defence League” (“Ангельскай Лігі Абароны”). Яны пратэстуюць супраць злачынства. На месца прыбылі таксама аддзелы паліцыі спэцыяльнага прызначэньня. Абстаноўка вельмі напружаная.

Наш камэнтар: Вось такая абстаноўка ў выніку “шматкультур’я”, рэалізаванага лібэралізмам. Як вядома, брытанская моладзь апошнімі гадамі дэманструе пад дэвізам “Вярніце нам краіну!”.

Алесь Хадасевіч

25/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024