Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пагроза для Латвіі

3 траўня летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Палітыка ў справе суайчыньнікаў дрэнна ўплывае на бясьпеку Латвіі”. Вось гэты артыкул:

Палітыка ў справе суайчыньнікаў, якую праводзіць Расея, зьдзяйсьняе адмоўны ўплыў на нацыянальную бясьпеку Латвіі – такая выснова зроблена ў справаздачы аб дзейнасьці Паліцыі Бясьпекі ў апошнія гады.

У дакумэнце ўказваецца, што ў сваёй палітыцы ў справе суайчыньнікаў Расея за мінулыя гады зьвяртала асаблівую ўвагу на ўмацаваньне пазыцыі расейскай мовы ў Латвіі, збор подпісаў за аўтаматычнае наданьне грамадзянства Латвіі неграмадзянам і ініцыятывы па арганізацыі выбараў у кангрэс неграмадзянаў, а таксама на актуалізацыю ідэі аўтанамізацыі Латгальскага краю і на спробы падарваць міжнародны аўтарытэт Латвіі, абвінавачваючы Рыгу ў рэцыдывах нацызма.

Паліцыя Бясьпекі, якая зьяўляецца адной з трох асноўных ведамстваў па бясьпецы Латвіі, указвае, што ўвосень летась частка ініцыятараў правядзеньня рэфэрэндума аб прызнаньні расейскай мовы другой дзяржаўнай мовай правялі кампанію пратэста “Неграмадзяне, уперад!”

Гэтая акцыя, як зазначаецца ў справаздачы, была арганізавана ў памкненьні дамагчыся права неграмадзянам галасаваць у мясцовых выбарах самакіраваньня, а таксама ўтварыць такзваны парлямант неграмадзянаў.

У працяг гэтай акцыі пазьней была ўтворана незарэгістраваная арганізацыя “Кангрэс неграмадзянаў”, ініцыятары якой зьяўляюцца прыхільнікамі ідэі рэфэрэндума аб афіцыйным дзьвюхмоўі і аўтаматычнага наданьня грамадзянства неграмадзянам.

Паліцыя бясьпекі таксама зьвяртае ўвагу на тое, што летась пачаў сваю дзейнасьць створаны ў Расеі Фонд падтрымкі і абароны правоў суайчыньнікаў, што жывуць у замежжы. Фонд ставіць задачу фінансаваньня захадаў па ажыцьцяўленьню мэтаў палітыкі ў справе суайчыньнікаў.

(Пераклаў з летувіскай В. Буйвал)

Крыніца:
kauno.diena.lt/naujienos/uzsienis/latvijos-sauguma-blogai-veikia-rusijos-tevinainiu-politika-492795

Замест таго, каб забясьпечыць працай, жыльлём, мэдычным і сацыяльным абслугованьнем дзесяткі мільёнаў грамадзянаў Расеі, Масква займаецца “палітыкай суайчыньнікаў” у цывілізаванай эўрапейскай дзяржаве. Зразумела, што начхаць яна хацела на гэтых “суайчыньікаў”. Імпэрыя выкарыстоўвае “дорогіх россіян” (якія ня хочуць вучыць латышскую мову і быць лаяльнымі грамадзянамі Латвіі) як закладнікаў і падбухторшчыкаў. Галоўнае для Масквы – падарваць і аслабіць Латвію, падпарадкаваць і захапіць яе. Адным словам, усё тое, што імпэрыя творыць у Беларусі.
Латышскі народ добра разумее небясьпеку. Бачым, што й Паліцыя Бясьпекі добра аналізуе сытуацыю. Гучыць шмат галасоў, якія папікаюць палітычнае кіраўніцтва краіны за непасьлядоўнасьць і нерашучасьць, праяўленыя ў 1991-92 гг. Людзі кажуць, што тады трэба было дапамагчы расейцам рэалізаваць іхныя гуманітарныя, грамадзянскія і культурныя правы – з песьнямі і кветкамі праводзіць іх да мяжы з Расейскай Фэдэрацыяй. А там – усё, чаго яны прагнуць: удзяржаўленая расейшчына, усё сваё, роднае, выбірай любую кліматычную зону ад Арктыкі да субтропікаў і г.д. Няхораша, негуманна зрабілі 20 гадоў таму ў Латвіі. Гэта ж колькі няшчасных “суайчыньнікаў” вымушаны цяпер перажываць комплексы і няёмкасьці. Проста шкада.

Сымон Рудзік

7/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024