Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Унівэрсальны тыпчык

Стракаты табар на Першамай у Берасьці наводзіць на думкі пра новую “генэральную лінію партыі” ці як там яшчэ можна назваць прамаскоўскі рэжым зь ягонымі стылістычнымі памкненьнямі “ісьці ў нагу з часам”. Не проста так ўзялі ды за шмат гадоў упершыню дазволілі ў абласным горадзе правесьці “апазыцыйную дэманстрацыю”. Вось і сабралі туды чырвонага жука і зялёную жабу. Усё выглядала абсурдна, сьмешна і зьдзекліва. Арганізатарам табара спадабалася. Цяпер жыхары доўга будуць успамінаць гэтую кампашку дзівакоў і клоўнаў, сярод якой то там, то сям бачныя былі бел-чырвона-белыя колеры. Сьвятая сымволіка аказалася ўблытанай у бальшавіцка-лубянскую эклектыку. Канторскім каларыстам здаецца, што так яно цяпер будзе вечна.

Аб тым, што гэта ёсьць цэлая тэндэнцыя, сьведчаць і рэгулярныя псэўдаапазыцыйныя табары-балаганы на бангалорскім сабачніку ў сталіцы. У што яны ператварылі (і ў што яшчэ зьбіраюцца ператварыць) традыцыйныя фронтаўскія патрыятычныя мерапрыемствы, можна часам пачуць ад арганізатараў. Зразумела, што прыдумваюць гэта не самы гэтыя папы-гапоны, а тыя, што стаяць за імі і падсоўваюць ім пад нос канторскі сцэнар.
На сайце Радыё Свабода ўжо некалькі дзён вісіць і абнаўляецца матэр’ял пад назовам “Грамадзкі адказ на ядзерны выклік”. Незаменны Ю. Дракахруст апытвае сваіх сумоўцаў наконт наватарства ў правядзеньні Чарнобыльскага шляху. Удзельнікі ў асноўным успаміналі мінулае. А вось пра сёньняшні дзень па-цыцэронску выказваўся на гэтую тэму такі Алег Новікаў, пададзены як “старшыня партыі “Зялёных”. Цытуем:

Напярэдадні гэтага шляху мы ужо распаўсюдзілі наш заклік аб рэформах фармату «Шляху», каб у ім было менш палітыкі і больш сацыяльна-арыентаваных лёзунгаў, якія зразумелыя простым людзям. Там ёсьць канкрэтныя прапановы, каб выключыць «Шлях» з палітычнага апазыцыйнага календара, каб кантактаваць зь іншымі жывымі экалягічнымі ініцыятывамі, каб пазбавіць шлях палітычнай эстэтыкі. Мы ня лічым, што гэта панацэя, але дыялёг і дыскусія патрэбныя. На думку кіраўніцтва Партыі «Зялёных» — гэта відавочна. Цяпер «Шлях» застаўся ў 90-х гадах. (Канец цытаты).

Аказваецца Народны Фронт (які нехарошы!) усе 25 гадоў займаўся палітыкай і палітызаваў Чарнобыльскі Шлях! Простым людзям гэта ўсё было не зразумела, быў дапушчаны сьмяротны грэх уключэньня “Шляху” у палітычны апазыцыйны каляндар і палітэстэтыку. Зялёны сафіст Новікаў забыўся, аднак, нагадаць (а можа ён ня ведае), што дзякуючы змаганьням Народнага Фронту начале з Зянонам Пазьняком у 1988-89 гадах быў разьбіты крымінальны мур маўчаньня вакол чарнобыльскай бяды нашага народу, сьвет скалануўся і пачаў арганізоўваць гуманітарную дапамогу пацярпелым беларусам. Была сказана праўда і пра яе даведаліся мільёны людзей ва ўсім сьвеце. За праўду Фронт заўсёды вёў і вядзе палітычнае змаганьне пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам.

Якія ж вынікі “новай эстэтыкі” ад Новікава і падобных? Псэўдамерапрыемства паводле сцэнару ненавісьнікаў Беларусі ўжо шэраг гадоў ўражвае сваімі мярзотнымі, фальшывымі, антыбеларускімі формамі і афарбоўкай. На псэўда-шляхах маршыравалі і паўголыя дзявіцы з надпісамі на жыватах, і дэлегацыі сэксменшасьцяў і чорная хеўра анархістаў. Вось гэта эстэтыка! Вось гэта “не забуду мать родную!” Мы разумеем, што сп. Новікаў марыць яшчэ больш удасканаліць і разьвіць стылістычную антыбеларускую гнюснасьць на дзень памяці пра нашу народную бяду.

Хаця які там спадар Новікаў? Гэты пэрсанаж даволі даўно вядомы сваёй “эстэтыкай”, што працяглы час разгортвалася на старонках “Нашай Нівы”. Там ён выступаў пад знаёмым партрэтам, але пад іншым імем – Лёлік Ушкін. Спэц па гнюснасьці, Лёлік куражыўся і расперазана блюзьнерыў на ўсе без выключэньня знакавыя і сьвятыя тэмы для беларусаў. Так пра Слуцкі Збройны Чын рука гэтай марыянэткі напісала, што “белыя беларусы мачылі чырвоных беларусаў”. І далей у тым жа духу.

Але гэта толькі адна з граняў згаданага пэрсанажа. Ён, аказваецца, унівэрсал і ўмее віртуозна іграць на некалькіх інструмэнтах. Куды яго ні пашле “Родіна”, там ён і іграе. Да “Н. Нівы” Ушкін-Новікаў раптам быў пасланы “Родінай” на прафсаюзны фронт і служыў сакратаром па замежных сувязях у Беларускім Свабодным Прафсаюзе. Памятаю, у якім трансе былі ад гэтага пэрсанажа беларускія дэмпрафсаюзьнікі. Ён там не прыжыўся і быў выдалены. Але не прапаў. Як бачым, цяпер “Родіна” паслала яго ў “зялёныя”, дзе Ушкін не які-небудзь сакратарчык, а адразу генсек. Лёлік Ушкін будзе цяпер галоўным арганізатарам “эстэтычных чарнобыльскіх шляхаў” на бангалорскім сабачніку…

Спосаб на гэта ёсьць даўні: адвярнуцца ад папоў-гапонаў, трымацца ад іх падалей і не хадзіць за імі.

Сяргей Камароўскі

7/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024