Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Недакладная інфармацыя пра падзеі ў Маскве

20 красавіка беларуская рэдакцыя Радыё “Свабода” зрабіла паведамленьне пад тытулам “У Маскве людзей затрымалі за “маўклівы пратэст”. Радыё спаслалася на “расейскія ўлады” і маскоўскую агенцыю Інтэрфакс. У паведамленьні гаворыцца пра затрыманьне людзей на Краснай плошчы ў Маскве, якія мелі на вопратцы белыя стужкі, што зрабіліся сымвалам апазыцыі да Пуціна. Завяршаецца паведамленьне наступным пасажам:

“Апошнім часам расейскія апазыцыянэры спрабуюць ладзіць маўклівыя акцыі пратэсту, падобныя на тыя, што некалі былі ў Беларусі – тлумачачы, што яны не парушаюць закону, бо проста зьбіраюцца разам на шпацыр”.

А цяпер мы пазнаёмімся з паведамленьнем пра гэтыя падзеі, што апублікавана ў маскоўскай інтэрнэт-газэце Грані.Ру. Цытуем:

“На Краснай плошчы затрыманы 24 удзельнікі шпацыра ў падтрымку “балотных вязьняў”. Як паведамляе карэспандэнт “Граняў”, пасьля заканачэньня аўтапрабега “Белае кальцо” актывісты зь белымі стужкамі сабраліся каля помніка маршалу Жукаву, дзе штодня адбываюцца адзіночныя пікеты ў падтрымку “вязьняў 6 траўня”. Адтуль каля 30 чалавек зь белымі стужкамі на вопратцы накіраваліся да Лобнага месца.

Першых двух актывістаў паліцыя затрымала за тое, што яны разгарнулі плакат “Свабоду Сяргею Удальцову”. Потым былі затрыманы яшчэ шасьцёра ўдзельнікаў шпацыра, адзін зь якіх трымаў пусты аркуш ватмана. Актывісты чыталі ўслых Кастытуцыю і пісалі крэйдай на асфальце і бруку “Пуцін – злодзей” і “Свабоду вязьням 6 траўня”. Адразу ж былі выкліканы палівальная машына і брыгады прыбіральшчыкаў, якія змылі надпісы. Аўтараў надпісаў затрымалі вельмі жорстка”. (Канец цытаваньня).

Мяркуем, што паверыць варта “Граням”, якія мелі свайго рэпарцёра на акцыі і выставілі ў Сеціве відэаздымкі драматычных падзеяў. Шкода, што РС пачала абгрунтоўваць свае паведамленьні для беларусаў інфармацыяй з МУС РФ і афіцыёзнага Інтэрфакса. Даверу такая інфармацыя не выклікае.

Удзельнікі маскоўскай акцыі сапраўды пэўны час маўчалі. Але зусім некарэктна прыпадабняць (нават параўноўваць) іхныя дзеяньні да таго, што адбывалася пазалетась у Менску. Маскоўскія людзі прынамсі начапілі на сябе нейкія стужачкі, якія абазначаюць пратэст (у Расеі не забаронены расейскі імпэрскі сьцяг). Некаторыя зь іх пісалі выразныя і адназначныя лёзунгі на асфальце. А потым яны пачалі ўслых зачытваць брашуру з Канстытуцыяй.
У Менску групы “падсадных” на працягу даволі доўгага часу вадзілі па вуліцах тысячы маўклівых людзей. Людзі маўчалі і проста ішлі (без нацыянальнага, забароненага акупантамі Сьцяга, без ідэі, без лёзунгаў). А іх за гэта зьбівалі, зьневажалі і арыштоўвалі. Крыху пазьней тыя ж ініцыятары прапанавалі людзям тупаць па асфальту і пляскаць у ладкі (зноўку без Сьцяга, без беларускай мовы і ідэі). І шмат людзей рабіла гэта. Усе, відаць, думалі, што гэта ёсьць пратэст супраць дыктатуры. Народ нічога не разумеў.

У выніку арыштаў і рэжымных нападаў гэты дзіўны пратэст згас і рассыпаўся. Беларусы засталіся з пачуцьцем паразы ў душы. Многія шчыра і менш шчыра зашумелі пра магутнасьць рэжыму. Гэтага і трэба было арганізатарам і камандзёрам ідыятызму пад назовам “маўклівы пратэст”, якіх ніхто да гэтага ня ведаў і ня чуў пра іхную апазыц-дзейнасьць. Цяпер некаторыя з гэтых падсадных прыгрэліся на эміграцыі, як правакатар маўклівага глупства Дзіянаў.

Час ад часу мы зьвяртаем увагу на эпізоды з жыцьця расейскай псэўдаапазыцыі, якія проста зрысаваныя з лабараторных вопытаў, што былі праведзены ў нашай Беларусі. Але гэтым разам нават у Маскве палічылі, што вопыт з “маўклівымі пратэстамі” тупы і тупіковы. Што нават “дорогіе россіяне” будуць з гэтай лухты сьмяяцца. І яны скарэктавалі стыль свайго пратэсту. Але, як бачым, знаходзяцца нават у рэспэктабэльных СМІ аматары параўнаньняў і прыпадабненьняў.

Ян Булыга

27/4/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2013
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024