Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (31.05-05.06.2012)

Няшчасныя саўкі

31 траўня 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла пра заяву міністра спорта Расеі В. Мутко, які папракаў Польшчу за “штучнае падаграваньне сытуацыі”. Мелася на ўвазе заява нам. амбасадара Польшчы ў Маскве Я. Ксёнжка, які папярэдзіў расейскіх заўзятараў, каб яны не дэманстравалі ў Польшчы савецкай сымволікі падчас маючага адбыцца там чэмпіянату сьвету па футболу. На гэта старшыня Зьвязу заўзятараў зборнай Расеі Ю. Давыдаў паабяцаў, што 50 тысячаў расейцаў надзенуць у Варшаве чырвоныя майкі з серпам і молатам.

Наш камэнтар: Спадзяемся, што польская паліцыя вялікімі сіламі выратуе ад народнага гневу няшчасных маскоўскіх саўкоў.

Юрка Марозаў
***
Сьмерць Мубараку

3 чэрвеня 2012 г. бэльгійская газэта “Le Soir” напісала пра судовую справу скінутага прэзыдэнта Эгіпту Мубарака. Суд асудзіў яго і ягонага начальніка паліцыі да пажыцьцёвага зьняволеньня. Але мільёны людзей па ўсёй краіне шэраг дзён дэманстравалі супраць гэтага “мягкага прысуду” злачынцам, вінаватым у сьмерці сотняў мірных дэманстрантаў”. У сувязі з гэтым Генэральны пракурор Эгіпту будзе падаваць апэляцыю на гэты прысуд.

Наш камэнтар: Дзяржаўныя злачынцы ня могуць спадзявацца на спачуваньне мільёнаў людзей, якіх яны душылі пад сваёй дыктатурай. Мягкага прысуду ім ня будзе.
Няхай над гэтым задумаюцца лукашысты – зьнішчальнікі Беларусі. Суд над імі набліжаецца.

Юрка Марозаў
***
Місія прафанатара правалілася

4 чэрвеня 2012 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” напісала, што ў Сірыі ўзброеная апазыцыя інтэнсіфікавала свае атакі на сілы рэжыму Асада. За выходныя паўстанцы забілі да 80 рэжымных вайскоўцаў. Апазыцыя заявіла таксама, што адмаўляецца ад мірнага плану Кофі Анана і працягвае змаганьне. На здымку ў газэце – паўстанцы вакол разьбітага імі рэжымнага танка.

Наш камэнтар: Сірыйскія патрыёты разабраліся, што “голуб міру” Кофі Анан – тыповы падкормлены Масквой прафанатар мірнай дзейнасьці. Ну, як можна было давяраць такую місію асобе, якая пагарэла на вышэйшай пасадзе ў ААН у сувязі з буйнымі карупцыйнымі злачынствамі? Усё і было задумана Масквой як прафанацыя з мэтай выратаваньня прамаскоўскага Асада і ягонай хунты.
Сірыйцы паглядзелі-паслухалі ды і пачалі інтэнсіфікаваць атакі на антычалавечы рэжым.

Юрка Марозаў
***

Водгульле правакацыі

4 чэрвеня 2012 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала пра суд у Капэнгагене. Дацкая паліцыя арыштавала была чатырох арабаў (трое зь іх маюць швэдскія пашпарты), якія планавалі бомбавы замах на рэдакцыю дацкай газэты “Jуllands Posten”. Гэта быў адзін з многіх планаў помсты рэдакцыі, якая надрукавала абразьлівыя карыкатуры на прарока Магамэда. Замахоўцаў асудзілі на 12 гадоў вязьніцы.

Наш камэнтар: Нагадаем, што абразьлівыя карыкатуры зьявіліся ў гэтай дацкай газэце ў 2005 г. з падачы рэдактараў, якія доўга стажыраваліся, працавалі ў Маскве і запомніліся дацкай грамадзкасьці рэзкімі нападкамі на чачэнскіх патрыётаў, што змагаюцца супраць маскоўскай агрэсіі. У выніку гэтай правакацыі ужо загінула шмат людзей і выклікана лютая нянавісьць мільёнаў мусульманаў да хрысьціянаў і эўрапейскай цывілізацыі.
Лібэральны Захад захлынаецца ў гэтым кіруемым з Масквы канфлікце, але працягвае раздаваць свае пашпарты тысячам экзотаў, якія прыязджаюць у Эўропу зь нянавісьцю.

Алесь Хадасевіч
***
Просіць безвізавы рэжым для расейцаў

4 чэрвеня 2012 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала пра саміт “Расея-Эўразьвяз”, які адбыўся ў Пецярбургу. Пуцін заявіў сярод іншага, што трэба было б наладзіць безвізавы рэжым для расейцаў, якія маглі б езьдзіць у краіны Эўразьвязу.
Наш камэнтар: А што, было цікава і карысна. Калі б хоць пару тыдняў патрымаўся б безвізавы рэжым для расейскіх кілераў, бандытаў, жулікаў, мафіёзаў, якія натоўпамі кінуліся б “на халяву” у расслаблены Эўразьвяз. На трэці тыдзень сэнтымэнт да Расеі (парэшткі якога яшчэ захаваліся ў некаторых на Захадзе) канчаткова выветрыўся б. Тады можа і бяду акупаванага Масквой беларускага народу на Захадзе зразумелі б лепш.

Алесь Хадасевіч
***
Люмпэн у Амэрыцы

5 чэрвеня 2012 г. румынская газэта “Adevarul” паведаміла з ЗША. Там распаўсюджана інфармацыя пра “апытаньне он-лайн у Сеціве”. Паводле “апытаньня”, адзін амэрыканец з пяці, — 22% амэрыканцаў –, хацелі б, каб амэрыканскі рокэр Брус Спрынгстын напісаў новы гімн ЗША замест гістарычнага гімну “Star-Sprangled Banner” (“Сьцяг Зорак і Палос”).

Наш камэнтар: І пайшло-паехала… Інтэрнэтная “качка” у стылі лібэралізму ўжо на поўным сур’ёзе перахоплена СМІ розных краін. “Мяняць гімн!” – гукаюць у Сеціве. Замест твору змагароў за незалежнасьць краіны 18-га стагоддзя публіка захацела “чагосьці новага”, рокернага.
Уся гэтая цемрашальская мітусьня на сьвятым месцы вельмі добра знаёмая беларусам. Наш нацыянальны гімн “Магутны Божа” настолькі вялікі па мастацкай моцы, што лукашызм не дае рады засьціць яго сваім вадэвільным “Мы беларусы з братняю Руссю…” Тады ўзяліся з іншага боку, псэўдаапазыцыйнага. Сьвятую Пагоню спрабавалі замяніць папяровым бусьлікам, якога насілі перад сабой на псэўдаапазыцыйных мерапрыемствах. Замест сьвятога Бел-Чырвона-Белага Сьцяга ўздымалі над дэманстрацыямі джынсовую парцянку… Ды нічога ня выйшла. Колькі разоў псэўдаапазыцыйныя “творцы” спрабавалі замяніць “Магутны Божа” рознымі рэчытацівамі ў стылі рэп у выкананьні Пашы Севярынца і іншых падстаўных ды сьвежа сьпечанымі маршамі з тэкстам нібыта пра “Жыве Беларусь”, але з сталінскім меласам і няшчырай эстэтыкай. Нічога ня выйдзе, усё праваліцца ў выкананьні псэўдаапазыцыйнай гапаты.

Алесь Хадасевіч
***
Боб з гарохам
5 чэрвеня 2012 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” апублікавала артыкул пад тытулам “Халодная грамадзянская вайны ў Беларусі” аўтарства Тацьцяны Монцік. У артыкуле ёсьць сапраўдныя зьвесткі пра антыбеларускую дзейнасьць рэжыму Лукашэнкі: пра перасьлед беларускай мовы, фальсіфікацыю беларускай гісторыі, супраціў моладзі рэжыму. Ёсьць таксама вялікая цытата з Ніны Шыдлоўскай, якая названа старшынём Рады Злучнасьці беларусаў замежжа “Бацькаўшчына”. Шыдлоўская гаворыць пра рэжымную русіфікацыю і наладжанае рэжымам “адставаньне беларускай культуры”. У артыкуле напісана таксама, як рэжым разграміў ЕГУ, і цяпер “Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсітэт вымушаны працаваць у Вільні, туды едуць маладыя беларусы, каб атрымаць адукацыю на беларускай мове”. На здымку ў газэце – малады чалавек трымае перад дзецюком з ОМОНу сіні сьцяг Эўразьвязу з надпісам “Belarus”.

Наш камэнтар: Як заўсёды ў выкананьні “незалежнай дэмжурналістыкі” РБ, атрымаўся боб з гарохам. Праўда размыта няпраўдамі пра нашу нацыянальную драму. Патрыёты-фронтаўцы даўно ўжо ідэнтыфікавалі сп. Шыдлоўскую, як “падсадную ад рэжыму” у структуры такой важнай беларускай арганізацыя, як “Бацькаўшчына”. Спасылацца на Шыдлоўскую, гэта ўсяроўна, што спасылацца на Макея або Зімоўскага. Скрывадушнічалі інфарматары зь Беларусі і пра “геройскі ЕГУ”. У Вільні гэты “ЕГУ” працягвае сваю русіфікатарскую дзейнасьць на гранты ад лібэральнага Эўразьвязу. Пэўны мінімум заняткаў на беларускай мове у гэтым “ЕГУ” ёсьць, але гэтая кантора, як была так і застаецца “істінно русскім учрежденіем”. Не выпадкова і фотаздымак для артыкула абраны з сіняй парцянкай, што ня мае ніякага дачыненьня да беларускага змаганьня. Здымка з нацыянальнай сымволікай у інфарматараў зь Беларусі “не знайшлося”. Гэбельсу такая сечка вельмі спадабалася б…

Юрка Марозаў
***

Пачалася унутранная акупацыя Украіны

5 чэрвеня 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла, што “украінскія дэпутаты ў першым чытаньні прынялі закон аб выкарыстаньні расейшчыны ў некаторых рэгіёнах”. Калі закон пройдзе ў другім чытаньні, то ў рэгіёнах, дзе ёсьць 10% расейскамоўных, можна будзе карыстацца расейшчынай у афіцыйных дакумэнтах, на тэлебачаньні, у больніцах і г.д. Пры абмеркаваньні законапраекту ў Вярхоўнай Радзе адбыліся бойкі паміж дэпутатамі. Законапраект склалі і прэзэнтавалі дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў В. Януковіча.

Наш камэнтар: Расейшчына пайшла ў адкрыты наступ на незалежную Украіну. Адкрыты ўнутраны фронт антыўкраінскай барацьбы. Гэта ёсьць адзін з важнейшых элемэнтаў унутранай акупацыі краіны. Усё гэта добра знаёма беларусам. З гэтага ў 1995 годзе Масква і лукашызм пачалі свой наступ на Беларусь.

Юрка Марозаў

13/6/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2012
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024